|
|||
“НОВЫ СТАТУТ ПРЫНЯТЫ!”: ЗВЕСТКІ АБ ЗАКРЫЦЦІ ІІІ АГУЛЬНАПАР-ТЫЙНАЙ КАНФЕ-РЭНЦЫІ Ў МІНСКІМ ГК ⇐ ПредыдущаяСтр 2 из 2 “НОВЫ СТАТУТ ПРЫНЯТЫ! ”: ЗВЕСТКІ АБ ЗАКРЫЦЦІ ІІІ АГУЛЬНАПАР-ТЫЙНАЙ КАНФЕ-РЭНЦЫІ Ў МІНСКІМ ГК У мінулую пятніцу, 16 лютага, у Мінску адбылося ІІ (апошняе) пасяджэнне ІІІ Агульнапартыйнай канферэнцыі. На яго прыбылі 5 дэлегатаў. Пасяджэнне пачалося з выканання гімна “Красуй, Беларусь”, а пасля слова ўзяў Старшыня Грамады М. Жураў. Ён зачытаў свой даклад, у якім адзначалася неабходнасць прыняцця новага Статута арганізацыі і падзелу правядзення палітыкі “пашырэння шэрагаў”. У канцы пасяджэння ўсе гэтыя неабходнасці былі зацверджаны афіцыйна. Спецыяльна публікуем для чытачоў спіс рашэнняў канферэнцыі ў Мінску: 1. Абранне новых, мясцовых шляхоў пашырэння шэрагаў: для Мінску – Жодзіна, Мар’іна Горка, Стоўбцы, Асіповічы, Заслаўе, Маладзечна, Фаніпаль, Дзяржынск; 2. Зацвярджэнне новага тэкста Статута: 4_______Веснік Грамады вучняў__ “Артыкул 1. Грамада вучняў 9 “А” класа (поўная назва: “Агульнарсэпубліканская арганізацыя “Грамада вучняў 9 “А” класа Сярэдняй школы №55 г. Мінска”) з’яўляецца згуртаваннем вучняў 9 “А” класа сярэдняй школы №55, школьнікаў, ліцэістаў, гімназістаў Рэспублікі Беларусь. Артыкул 2. Галоўную ролю ў жыцці Грамады вучняў адыгрываюць вучні 9 “А” класа сярэдняй школы №55 г. Мінска, якія, па сумеснасці, з’яўляюцца заснавальнікамі арганізацыі. Артыкул 3. Асноўнымі мэтамі АА “Грамада вучняў 9 “А” класа” з’яўляюцца: 1. Пабудова школьнай дэмакратыі і школьнага самакіравання ў большасці школ, гімназій і ліцэяў Рэспублікі Беларусь; 2. Пашырэнне інтэграванасці 9 “А” класа ў жыццё большасці школ, гімназій і ліцэяў Беларусі; 3. Адстойванне правоў вучняў СШ №55 г. Мінска і іншых школ Беларусі. Артыкул 4. Вышэйшым органам Грамады вучняў з’яўляецца з’езд. На ім абіраецца склад Цэнтральнага Камітэта (6 чал. ), Прэзідыўма (4 чал. ), Старшыня Грамады вучняў 9 “А”, сакратар па фінансава-рэвізійных справах аб’яднання, сакратар па прапагандзе Грамады вучняў, сакратар па арганізацыі забаўляльных мерапрыемстваў арганізацыі. З’езд склікаецца пастановай Прэзідыўма і ЦК не часцей за 1 раз у два тыдні і не радзей за 1 раз у два месяцы. Артыкул 5. Агульнапартыйны пленум АА “Грамада вучняў 9 “А” класа” з’яўляецца калектыўным і непастаянным органам кіравання жыццём Грамады паміж з’ездамі арганізацыі. Ён мае паўнамоцтвы з’езда і склікаецца па пастанове Прэзідыўма і Цэнтральнага Камітэта не часцей за 1 раз у тыдзень і не радзей за раз у 1, 5 месяцы. Артыкул 6. Старшыня Грамады вучняў 9 “А” з’яўляецца асобным органам кіравання Грамадой і можа прымаць рашэнні самастойна. Артыкул 7. Па тэрытарыяльнай прыкмеце Грамада вучняў 9 “А” падзяляецца на Мінскі гарадскі і Магілёўскі раённы камітэты. Абодва камітэты маюць сваю Мясцовую Раду, сябры якой уваходзяць у Агульнапартыйную Раду Грамады вучняў. Артыкул 8. Магілёўскі раённы камітэт Грамады мае сакратара па арганізацыі сходаў камітэта, сакратара па прапагандзе МРК і сакратара па знешніх
5_______Веснік Грамады вучняў__ сувязях райкама (у суадказнасці з рашэннем І Магілёўскай раённай канферэнцыі). Артыкул 9. Агульнапартыйная Рада абіраецца на прамых выбарах сябрамі Грамады вучняў, падзяляецца на дзве мясцовыя: Магілёўскую раённую і Мінскую гарадскую і ажыццяўляе кіраўніцтва Грамадой вучняў на сваіх пасяджэннях. У АР ўваходзяць 7 сябраў арганізацыі: 3 з іх вылучаюцца ад Магілёўскага РК, 4 – ад Мінскага ГК. Артыкул 10. Для замовы сувенірнай прадукцыі і прадукцыі з сімволікай Грамады вучняў, а таксама на іншыя мэты, звязаныя з жыццём арганізацыі, збіраюцца арганізацыйныя ўнёскі. Унёскі збіраюцца з кожнага чальца аб’яднання у памеры 15 капеек (для сябраў Прэзідыўма і Агульнапартыйнай Рады – 25 капеек, для чальцоў Цэнтральнага Камітэта – 20 капеек, для Старшыні Грамады – 2 рублі). Усе ўнёскі збіраюцца ў беларускім рублі. Артыкул 11. Абавязкі сакратара па фінансава-рэвізійных справах: 1. Пералічванне бюджэту Грамады вучняў; 2. Збор унёскаў з чальцоў аб’яднання; 3. Падрыхтоўка дакладу для з’ездаў, пленумаў арганізацыі на тэму “Стан бюджэту Грамады вучняў”. Артыкул 12. Старшыня АА “Грамада вучняў 9 “А” класа” рыхтуе даклад на кожны з’езд і пленум Грамады вучняў. Артыкул 13. Агульнарэспубліканская арганізацыя “Грамада вучняў 9 “А” класа СШ №55 г. Мінска” мае сваю афіцыйную сімволіку: сцяг, герб і гімн. Сцягам Грамады з’яўляецца жоўта-чырвона-белае палотнішча, гербам – надпіс чырвоным колерам “ГВ 9 “А”, унізе якога знаходзіцца арнамент “лаўравы вянок”. Гінмам арганізацыі з’яўляецца гімн “Красуй, Беларусь”. Артыкул 14. Дзеля вырашэння пэўных арганізацыйных і знешнеарганізацыйных задач Прэзідыўмам, ЦК, Агульнапартыйнай Радай, Старшынём Грамады склікаецца Агульнапартыйная канферэнцыя, якая мае паўнамоцтвы з’езда. Артыкул 15. Абавязкі сакратара па агітацыі і прапагандзе Грамады вучняў: 1. Развіццё агітацыйна-прапагандысцкага накірунку жыцця Грамады праз правядзенне працы з чальцамі ГВ 9 “А”; 2. Дастаўка прэсы да сябраў Грамады (у суадказнасці з пастановай Прэзідыўма Грамады) 6_______Веснік Грамады вучняў__
3. Падрыхтоўка дакладаў аб сваёй дзейнасці на пасадзе сакратара па агітацыі і прапагандзе. Артыкул 16. Абавязкі сакратара па забаўляльных мерапрыемствах: 1. Правядзенне забаўляльных мерапрыемстваў у райкамах і гаркамах аб’яднання; 2. Падртымка жаданняў чальцоў Грамады па гэтым пытанні; 3. Падрыхтоўка дакладаў аб сваёй дзейнасці на пасадзе сакратара па забаўляльных мерапрыемствах. ”
|
|||
|