Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





ВІНШУЕМ СА СВЯТАМ АХОЎНІКА АЙЧЫНЫ!



 

Газета

Веснік Грамады вучняў 9 “А”

Орган Агульнарэспубліканскага аб’яднання “Грамада

вучняў 9 “А” класа СШ №55 г. Мінска”

№22. Пятніца, 23 лютага 2018 году

ВІНШУЕМ СА СВЯТАМ АХОЎНІКА АЙЧЫНЫ!

НОВЫ СТАТУТ ГРАМАДЫ ЗАЦВЕРДЖАНЫ! СТАР. 3

“ДРУГАЯ АСІПОВІЦКАЯ” ПАЕЗДКА: СЦІСЛА АБ МІНУЛЫМ(Стар. 2)

І УСТАЎНАЯ ГРАМАТА ЯК СІМВАЛ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ БЕЛАРУСАЎ. СТАР. 2

2_______Веснік Грамады вучняў__

“ДРУГАЯ АСІПОВІЦКАЯ” ПАЕЗДКА: СЦІСЛА АБ МІНУЛЫМ

17 лютага гэтага году адбылася чарговая (другая) паездка сябраў Грамады вучняў М. С. Журава і А. У. Шлапакова ў горад Асіповічы Магілёўскай вобласці. Як і ў мінулы раз, візіт праходзіў пад сцягам правядзення палітыкі “пашырэння шэрагаў” нашай арганізацыі. Па яго выніках была распаўсюджана першая лістоўка з апісаннем сутнасці Грамады. Сам візіт працягваўся больш за 6 гадзін. Удзельнікі паездкі наведалі цэнтр горада, кінатэатр “Радзіма”, ГЦ “Сіці Мол” і мікрараён “Аўтазаводскі”.

І УСТАЎНАЯ ГРАМАТА ЯК СІМВАЛ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ БЕЛАРУСАЎ

    21 лютага 1918 г. была абвешчана Першая ўстаўная (статутная) грамата БНР. У яе тэксце быў адлюстраваны цяжкі стан нашага края. “Радзімая старонка апынулася ў новым цяжкім становішчы”, - з гэтых словаў і пачынаецца тэкст Граматы. Сам дакумент быў распаўсюджаны ад імя Рады

3_______Веснік Грамады вучняў__

1-га Усебеларускага з’езда.

Усе гэтыя падзеі адбываліся ў рамках ваеннага кантралявання Беларусі польскімі і нямецкімі войскамі. Абвяшчэнне І Устаўной Граматы – вялікая падзея не толькі для беларусаў, але і для ўсяго свету, бо ў суадказнасці з Граматай на нашу тэрыторыю прыходзіў дэмакратычны лад жыцця і з’яўлялася новая дзяржава – Беларуская Народная Рэспубліка.



  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.