Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





Заключэнне



 

Можна зрабіць выснову, што вайна Расіі з Рэччу паспалітай 1654 - 1667 гг. мела выразны захопніцкі характар. На тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага рускі ўрад імкнуўся ўсталяваць акупацыйны рэжым.

Аднак у вайне 1654 - 1667 гг. рускі урад не дасягнуў сваіх галоўных мэт: ен не змог далучыць да Расіі Беларусь і Правабярэжную Украіну, пацярпела крах ідэя набыць новыя землі для баяр і дваран Расіі, а галоўнае - цар Аляксей Міхайлавіч не змог заняць трон Рэчы Паспалітай, далучыць яе да Расіі.

Поўную няўдачу пацярпела імкненне украінскай казацкай старшыны - далучыць да Украіны землі Беларускага Падняпроў’я і Пасожжа.

Для Беларусі вайна 1654 - 1667 гт. абярнулася трагічнымі вынікамі. У межах прыкладна цяперашняй тэрыторыі краіны колькасць жыхароў зменшылася больш чым напалову: калі ў 1648 г. яна складала 2 млн. 900 тыс., дык у 1667 - 1 млн. 350 тыс. чалавек. Асабліва пацярпелі ўсходнія і паўночныя паветы, у якіх засталося менш 1/3 даваеннага насельніцтва. Мястэчкі і вёскі былі спалены, парады - абрабаваны і разбураны. Для аднаўлення гаспадаркі не хапала людзей, не было рабочай жывёлы. Каб хоць неяк паспрыяць аднаўленню зруйнаваных гарадоў, Сойм Рэчы Паспалітай вызваліў 20 з іх ад падаткаў і розных абавязкаў.

У самым глыбокім заняпадзе апынулася сельская гаспадарка Беларусі. Пасля вайны больш паловы ранейшых плошчаў ворыўнай зямлі не апрацоўвалася. У раёнах, якія найбольш пацярпелі, пусткай ляжала амаль усе поле. Напрыклад, у Віцебскай эканоміі ў 1667 г. некранутымі засталіся 74% зямлі, а на ўсё Мсціслаўскае ваяводства такіх закінутых палёў збіралася да 70%. I праз дзесяць пасляваенных гадоў становішча мала палепшылася: напрыклад, у Дубровенскім графстве, Прапойскім і Крычаўскім староствах у запусценні знаходзілася каля 2/3 усіх сялянскіх гаспадарак.

Яшчэ доўга бязлюднымі заставаліся вёскі, зарастала хмызняком і лесам колішняе ворыва. Каб не памерці з голаду, сяляне часам і пасля вайны пакідалі свае абжытыя мясціны і адыходзілі ў іншыя землі. Як у дэмаграфічным, так і ў эканамічным плане гэтая вайна стала самай стратнай для Беларусі. Яна адкінула край далека назад.

Краіну разрабавалі. Былі вывезены шматлікія культурныя каштоўнасці, былі знішчаны шматлікія каштоўнасці. Беларусь згубіла шмат майстроў рамеснай працы еўрапейскага ўзроўню.

Таксама можна казаць, што Рэч Паспалітая прышла ў заняпад і гэту вайну можна лічыць першым штуршком да знікнення Рэчы Паспалітай як дзяржавы ў будучым.




  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.