|
|||
Драматызацыя казкi
Выхавацель: У адным лесе жылi-былi Коцiк – мур-мяу…. I пеунiк – ку-ка-рэ-ку (iмiтацыйныя рухi) Жылi яны вельмi…добра Жылi яны вельмi…дружна Коцiк на паляванне хадзiу, а пеунiк дома заставауся. Пеунiк снедаць варыу, хатку прыбiрау да песнi спявау. Кукарэку-певунок, Пашыу хлопцу кажушок Пашыу штанiкi з шаукоу З запаценькiх паяскоу I пашыу ен i надзеу I у люстэрка паглядзеу. Выхавацель: Вось аднойчы прагнулiся коцiк i пеунiк. Коцiк i кажа Коцiк: Пеунiк, глядзi, добра дзверы зачыняй ды нiкому не адчыняй. Пеунiк: Не хвалюйся, коцiк, iдзi на паляванне. Выхавацель: Толькi пайшоу коцiк на паляванне, а тут бяжыць лiсiца. Лiса: Навастрыла вушы лiска Пачала углядацца Цi няма спажывы блiзка Птушкi або зайца? - Хто тут гаспадар? Пеунiк: Гэта я – пеунiк Лiса: Адчынi дзверы Пеунiк: Чаго? Лiса: Ногi стамiлiся Выхавацель: Толькi пеунiк, адчынiу, а лiса яго схапiла i панесла у лес. Ой, паважаныя гледачы, хутчэй давайце да дапамагайце пеунiка ратаваць. Дзецi усе разам: - Коце, браце! Нясе мяне лiска У высокiя горы У глыбокiя норы Па барах, па каргах, Аж бярэ мяне страх!... Выхавацель: Пачуу пеунiка коцiк i прыбег. Коцiк: А-ну лiса, аддай пеунiка. Выхавацель: Спужалася лiса i пабегла да хаты. На наступны дзень зноу прачнулiся коцiк i пеунiк. Коцiк i кажа. Коцiк: Глядзi, пеуниiк, не адчыняй дзверы. Пеунiк: Не хвалюйся, коцiк, iдзi. Выхавацель: I пайшоу коцiк на паляванне. А пеунiк дома застауся… (гл. вышэй) Выхавацель: А тут лiса, зноу бяжыць, песню спявае. Лiса: Пеунiк галубок, разумны лабок, адчынi. Пеунiк: Не адчыню. Лiса: Позыч агню. Выхавацель: Толькi пеунiк хацеу пазычыць агню, а лiса яго зноу схапiла i панесла.
Гледачы-дзецi дапамагаюць пеунiку (гл. вышэй) Выхавацель: Пачуу Коцiк i прыбег. Коцiк: А-ну лiса, аддай майго пеунiка. Выхавацель: Спужалася лiса i пабегла да хаты. На наступны дзень зноу коцiк i пеунiк прачнулiся. Коцiк i кажа: Коцiк: Глядзi, пеунiк, сення пайду далека. Не адчыняй дзверы. Пеунiк: Iдзi, не хвалюйся. Выхавацель: I пайшоу коцiк. А лiса тут як тут. Лiса: Пеунiк, галубок, разумны лабок, адчынi. Пеунiк: Не адчыню. Лiса: Дай вугалек. Выхавацель: Толькi пеунiк хацеу даць вугалек, а лiса яго схапiла i панесла да хаты. Гледачы дзецi дапамагаюць пеунiку клiкаць коцiка (гл. вышэй) Выхавацель: Як нi клiкау яго пеунiк, не пачуу коцiк. Прынесла лiса пеунiка да хаты i кажа сваей дачурцы. Лiса: Трымай, дачурка, пеунiка. Абед вары, а я пайду гасцей склiкаць. Выхавацель: I пайшла лiса. А тым часам пеунiк варацiуся да хаты i стау клiкаць пеунiка. Коцiк: Пеунiк, пеунiк. Няма майго пеунiка. Трэба яго ратаваць. Зраблю-ка я скрыпачку. Выхавацель: Сеу ен на пянек i зрабiу скрыпачку. Узяу яе i пайшоу да лiсiцынай хаты. Прыйшоу i стау спяваць:
- Тылi, тылi скрыпiца, Тут сядзела лiсiца. У лiсiцы новы двор Сем дачушак на выбор Восьмы пеунiк – гэта мой! Пачула лiсiцына дочка музыку i выйшла паглядзець «Хто гэта так хораша спявае». А пеунiк тым часам не драмау: выскачыу да коцiка i пабеглi яны дахаты. Так i засталася лiсiца нi з чым.
Выхавацель: Вось i скончылася наша казка. А цяпер паважаныя госцi давайце падзякуем нашых артыстау апладысментамi.
|
|||
|