|
|||
Канспект заняткуСтр 1 из 2Следующая ⇒ па авалоданню беларускай мовай для дзецей старэйшай группы на тэму: «Мая Радзiма – Беларусь»
Праграмны змест:
-даць звесткi аб тым, што наша Радзiма – Беларусь, што мы жывём на прыгожай ды багатай зямлi, дзе шмат азёр, пушчау, дзе працавiтыя i мужныя людзi, дзе шануюць святы, даунiя народныя традыцыi, iмкнуцца глыбока спазнаць спадчыну нашых продкау, выхоуваць любоу да родных мясцiн, да свайго роднага краю; -далучаць дзяцей да гiсторыi i культуры беларускага народу, выхоуваць у iх пачуццi гордасцi за сваю краiну i свой народ; -развiваць памяць, мышленне дзяцей, уважлiвасць, уменне паслядоуна выказваць свае думкi, спрыяць развiццю iндывiдуальных здольнасцей дзяцей; -выхоуваць культуру паводзiн дзяцей.
1. Уводная частка. Гучыць музыка. Дзецi уваходзяць у группу. -Дзецi, адгадайце, пра што сёння пойдзе гаворка? Цiкава? Дык вось. Мы будзем гаварыць пра тое. Што для чалавека з яуляецца самым дарагiм. (Радзима) Сеня да нас у госцi завiтау Несцерка. У яго да вас ёсць шмат пытанняу. Уваходзiць Несцерка. -Прывiтанне! Адкажыце, калi ласка, на мае пытаннi! -У якiм горадзе мы жывём? (У Гомелi) -А як называецца наша Радзiма? (Беларусь) -Якiя яшчэ вы ведаеце беларускiя гарады? ( Вiцебск. Мiнск, Магiлёу, Брэст, Гродна) -Дзецi, з чаго складаецца Беларусь? (З абласцей) -А колькi абласцей Беларусi усяго? (Шэсць) -А давайце пагуляем. Я назаву горад, а вы – вобласць, якую ён утварае. -Мiнск – мiнская вобласць; -Гродна- гродзенская; -Гомель – гомельская; -Брэст – брэсцкая; Магiлёу – магiлёуская; -Вiцебск – вiцебская. -А зараз давайце складзем карту нашай краiны. (Дзецi складаюць карту Беларусi). -Малайцы! Правiльна выканалi гэтае заданне! -Лiза, пакажы Гомельскую вобласць. -Ваня, знайдз Мiнскую вобласць.
2. Асноуная частка. -Мы жывём з вамi у беларусi. Беларусь – гэта наша Радзiма. У кожнага яна адна. Мы тут нарадзiлiся. Тут будзем вучыцца i працаваць. Нашы бабулi i дзядулi тут жывуць. Нашы мамы i таты тут працуюць. Мы усе любiм сваiх бацькоу. Мы любiм сваих сяброу, свой садок. Мы любiм свой горад. Мы павiнны шанаваць свой горад Гомель? (Адказы дзяцей) -А чаму мы любiм нашу Радзиму – Беларусь? Як яе яшчэ называюць? (Зямля з блакiтнымi вачыма) Чаму? ( На Беларусi вельмi шмат рэк i азёр) -Якiя беларускiя рэкi i азёры вы ведаеце? (Адказы дзяцей: возера Нарач, Чырвонае, Доугае; рэкi – Дняпро, Свiслач, Нёман, Дзвiна, Пцiч, Буг) -А якая рака цячэ у нашым горадзе? (Сож) -Чаму называюць нашу Радзiму багатай? (У яе прыгожыя лясы, лугi, якiя багатыя раслiнамi и жывёламi) -Дзецi. Шмат дрэвау – i атрымоуваецца …… лес.
А што расце у лесе пад дрэвамi i на палянах? (Грыбы i ягады)
|
|||
|