|
|||
Казка Першае яечка ⇐ ПредыдущаяСтр 2 из 2
Хадзiў дзед на паляванне. Папляваў ад ранку да змяркання. Зморыцца, аж слова не прамовiць, а звярыны не зловiць. Iдзе да хаты, ледзь не плача. Вось дык няўдача! Баба дзеда лае, што дарма гуляе, топча лапцi, iрве аборы. Ну i гора! Слухаць дзеду горка Бабiну гаворку. Баба дзеда лае, а курка кудахча: " Куд – куды, куд – куды! Дайце зерне i вады! ". Бабка курку накармiла, вадою напаiла. Села курачка ў гнездзечка ды знесла яечка. Бегла мышка, хвастом вiльнула, яечка скранула. Яечка скацiлася – трах i разбiлася… Убачыла баба, загаласiла ды з жалю ўсе гаршкi пабiла. Сама сярод хаты села i – абамлела… Тут дзед стрэльбу схапiў, порахам набiў. Кiнуўся да мышкi, а мышка – на вышкi. Дзед за ёю: " Iлжэш! Ад мяне не ўцячэш! " За парог зачапiўся i павалiўся. Набiў дзед гузак з добры кулак. Ляжыць, уздыхае, мышку лае. Iшлi бабы па ваду, пабачылi тую бяду, пачалi рукамi махаць, людзей на дапамогу склiкаць. Прыбеглi старыя, за старымi – малыя. Дзеде паднялi, вадой адлiлi. Вось дык бяда! А пакуль там крычалi ды бядавалi, курка села ў падпечку ды знесла другое яечка. Круглае, белае, моцнае, спелае. Яшчэ лепшае за першае! Рада баба, рад i дзед: будзе яечня на абед! Баба патэльню ўзяла, яечню спякла. паклiкала гасцей – старых i дзяцей. Усе елi, колькi хацелi. З – за стала ўсталi, песнi заспявалi. Узялiся ўбокi, пусцiлiся ўскокi. Скакалi, скакалi ды годзе сказалi. Вось вам i казка. Чытайце, калi ласка! А. Якiмовiч
|
|||
|