|
|||
8. Пісьмо ў гісторыі развіцця чалавецтва. З гісторыі беларускай графікі. ⇐ ПредыдущаяСтр 3 из 3 Па меркаваннях вучоных, упершыню літарна-гукавое пісьмо было ўведзена ў сярэдзіне II тысячагоддзя да н. э. У IX стагоддзі да н. э. узнікла грэчаскае пісьмо, якое ў сваю чаргу паслужыла узорам для стварэння ў 863 годзе пісьма славянскага. У гонар выдатнага асветніка Канстанціна (у манастве — Кірыла) адна з першых славянскіх азбук атрымала назву кірыліцы. Сучаснае беларускае (а таксама рускае, украінскае, сербскае, бал-гарскае) пісьмо — гэта рэфармаваная і відазмененая на працягу стагоддзяў кірыліца. Напачатку кірыліца налічвала 43 літары, пазней была спрошчана і ўдасканалена. Вялікую ролю ў развіцці кірыліцкага пісьма адыграла кнігадрукаванне, заснавальнікам якога ва ўсходніх славян быў Францыск Скарына (1517). 3 таго часу ў беларускім пісьменстве ўжываюцца і рукапісныя і друкаваныя літары. У шрыфце Ф. Скарыны з'явіліся літары загалоўныя і радковыя. Гэты шрыфт стаў узорам для пазнейшых беларускіх друкароў. У 1708 годзе загадам Пятра I у Расіі была праведзена рэформа кірыліцкага пісьма. Абрысы літар былі спрошчаны, некаторыя літары ліквідаваны. Замест старых назваў (азъ, буки, вЪди) былі прыняты сучасныя (а, бэ, вэ і г. д. ). Рэфармаваная кірыліца атрымала назву грамадзянскай азбукі. Узоры літар «грамадзянкі» стварыў для Пятра I беларускі асветнік Ілья Капіевіч. 3 1708 года ў кірыліцкім алфавіце узаконены літары э, я, з 1735 — й, з 1797 — ё. У беларускім варыянце кірыліцы паступова замацаваліся літары і, ў, выпалі и, щ, ъ, у выніку сфарміраваўся алфавіт, якім мы карыстаемся ў наш час. На тэрыторыі Беларусі ўжываліся і іншыя сістэмы пісьма. Так, пасля забароны выкарыстоўваць беларускую мову ў справаводстве (1696) разам з польскай мовай пачынае ўкараняцца лацінская графіка. Лацінка ў яе польскім варыянце шырока выкарыстоўвалася на працягу XVIII—XIX стст. і ў творах, напісаных па-беларуску. У пачатку XX ст. на Беларусі фактычна суіснавалі дзве графічныя сістэмы — лацінка і кірыліца. Аднак паступова перамагла і прыжылася кірыліца як алфавіт, лепш прыстасаваны для перадачы асаблівасцей беларускага вуснага маўлення. Графіка - гэта раздзел беларускага мовазнаўства, у якім вывучаюцца: 1) сістэма суадносін паміж літарамі і гукамі; 2) сукупнасць усіх сродкаў для абазначэння вуснай мовы на пісьме; 3) напісанне літар і іншых графічных знакаў. Адначасова гэта і сістэма пісьмовых знакаў пэўнай мовы. Асновай беларускай графікі з'яўляюцца літары. Акрамя таго, да сродкаў беларускай графікі адносяцца знакі прыпынку, апостраф, злучок, розныя прыёмы скарачэння слоў, пропускі паміж словамі, абзац, знак націску, лічбы, усе матэматычныя анакі і інш. Галоўная задача графікі — устанаўленне суадносін паміж літарамі і гукамі сучаснай беларускай мовы. Графіка акрэслівае гукавое значэнне кожнай літары, узятай асобна і ў спалучэнні з іншымі літарамі ў слове, займаецца вывучэннем малюнкаў літар, іх абрысаў. Паводле спосабу перадачы і малюнка літар графіка падзяляецца на пісьмовую і друкарскую. Беларуская графіка заснавана на двух прынцыпах — гукавым і складовым. Гукавы прынцып заключаецца ў тым, што літара як графічны знак ужываецца ў залежнасці ад суседніх літар і служыць для абазначэння аднаго пэўнага гука. Складовы прынцып беларускай графікі заключацца ў тым, што літара як графічны знак можа: а) абазначаць два гукі; б) выконваць, акрамя асноўнай функцыі абазначаць гук, дадатковую функцыю. Менавіта дзякуючы складоваму прынцыпу дасягаецца эканомія графічных сродкаў. Беларуская графіка непасрэдна звязана з фанетыкай, таму што яна будуецца ў адпаведнасці з гукавой сістэмай сучаснай беларускай мовы. Алфавіт. Ф а н е т ы к а — раздзел мовазнаўства, які вывучае ўтварэнне гукаў, іх класіфікацыю, змяненне, чаргаванне, склад і націск. Гук — найменшая непадзельная адзінка мовы. На пісьме гукі мовы абазначаюцца ўмоўнымі графічнымі знакамі — літарамі. Усе літары той або іншай мовы, размешчаныя ў строгім і нязменным парадку, складаюць алфавіт. У аснове сучаснага беларускага алфавіта ляжыць к і р ы л і ц а — старажытная славянская азбука, якая атрымала сваю назву ў гонар першага славянскага асветніка Кірьілы. У славянскім алфавіце было 43 літары, 24 з іх запазычаны з грэчаскага пісьма. Кірылаўскім пісьмом карысталіся на Беларусі да канца XVII cт., калі польскі сейм забараніў ужываць беларускую мову ў афіцыйным справаводстве. 3 канца XVII ст. пачалі пісаць па-беларуску лацінскімі літарамі, выкарыстанне якіх было звязана з уваходам Беларусі ў склад Рэчы Паспалітай, калі афіцыйнай мовай стала польская, у аснове графічнай сістэмы якой ляжыць лацінскае пісьмо. Лацінскі алфавіт для беларускага пісьма выкарыстоўваўся да 30-х гг. XX ст. Беларускія пісьменнікі пісалі свае творы па-беларуску лацінскімі літарамі. У 1708 г. кірылаўскі алфавіт, якім мы карыстаемся зараз, быў рэфармаваны загадам Пятра Першага. 3 яго былі выкінуты некаторыя літары, спрошчаны знешні выгляд літар, набліжаны па форме да літар лацінскага алфавіта. Рэфармаваны алфавіт атрымаў назву «грамадзянка», бо ім друкавалі афіцыйныя паперы — «грамадзянскія акты». У сучасным беларускім алфавіце 32 літары. розныя літары могуць абазначаць адзін гук. Апостраф літарай не з'яуляецца, гэта надрадковы знак, ён паказвае на раздзельнае вымаўленне прыстаўкі, што заканчваецца на зычную, і кораня, што пачынаецца з галоснай е, ё, ю, я або націскной галоснай і. Не ўсе гукі, якія ёсць у сучаснай беларускай мове, абазначаюцца асобнымі літарамі. Гукаў значка больш, чым літар. Дзесяць галосных літар: а, о, у, ы, э, і, е, ё, ю, я; 21 літара: 6, в, г, д, ж, з, й к л, м, н, п, р, с, т, у ф, х, ц, ч, ш. Злітныя зычныя гукі [дж] і [дз*] на пісьме абазначаюцца слалучэннем літар дж і дз. У беларускай мове 45 гукаў. Паміж гукамі і літарамі ўстанаўліваюцца пэўныя суадносіны: а) дзве а то і тры літары абазначаюць адзін гук; б) адна літара абазначае два гукі; в) адна літара можа абазначаць розныя гукі. 9. Тэрміналагічная лексіка сутнасць і спецыфіка тэрмінаў. Тэрмін – гэта спецыяльнае слова ці спалучэнне слоў, створанае (прынятае, запазычанае і пад. ) для дакладнага выражэння спецыяльных паняццяў і абазначэння спецыяльных прадметаў. Тэрмінам называецца спецыяльнае паняцце, якое ўзнікае ў пэўнай галіне навукі, тэрмін – гэта імя паняцця. Асаблівасць тэрмінаў заключаецца ў тым, што значэнне звычайнага слова можа быць растлумачана, а значэнне, сутнасць тэрміна павінна быць вызначана. Мова, паводле вобразнага выказвання вучоных, “уваходзіць” у навуку перш за ўсе тэрміналогіяй, а іншыя элементы мовы не могуць ісці ў параўнанне з тэрміналогіяй. Слова тэрмталогія мае два асноўныя значэнні: 1) сістэма тэрмінаў адной галіны навукі, тэхнікі, мастацтва і 2) сукупнасць усіх тэрмінаў пэўнай мовы. Тэрміналогія – замкнуты слоўны кантэкст. Тэрміналогія пэўнай навукі – гэта штучна створаны лексічны пласт, кожная адэінка якога мае пэўныя абмежаванні для свайго ўжывання і аптымальныя ўмовы для свайго існавання і развіцця. Словы агульнай лексікі засвойваюцца людзьмі па меры іх авалодвання мовай. Тэрміны ж патрабуюць спецыяльнай падрыхтоўкі ў пэўнай галіне навукі, тэхнікі, культуры, яны зразумелыя толькі тым, хто вывучае, займаецца, працуе ў гэтай сферы. Вось чаму прафесійная падрыхтоўка патрабуе авалодвання тэрмінамі. Адназначнасць тэрміна вызначаецца у тым, што кожны тэрмін павніен абазначаць толькі адно паняцце ў навуцы ці тэхніцы, а кожнаму паняццю павінен адпавядаць толькі адзін тэрмін. Мнагазначнасць, ці полімесія, асабліва назіраецца сярод дзеясловаў як больш абстрактных слоў, напрыклад, у справаводнай і архіўнай тэрміналогіі маем мнагазначныя тэрміны тыпу: адтэрмінаваць – 1) вызначыць тэрмін на больш позні час і 2) працягнуць тэрмін. Адсутнясць экспрэсіі, эмоцыі наглядаецца, калі тэрміны ўзнікакаюць рознымі шляхамі і спосабамі, у тым ліку і на аснове метафарызацыі, вобразнага пераасэнсавання паняццяў. Кожны тэрмін з'яўляецца адзінкай пэўнай тэрміналагічнай сістэмы. А пэўная тэрміналагічная сістэма абмежавана адной галіной навукі. Тэрміны ў межах пэўнай сістэмы – члены адной сям’і. Яны залежаць адзін ад аднаго, кожны мае свае месца. Гэтая сістэмная залежнасць тэрмінаў, строгая залежнасць адзінак унутры тэрміналогіі – галоўная характарыстыка адзінак гэтага тыпу. Тэрміны ў пэўнай тэрмінасістэме могуць уступаць у сінанімічныя, антанімічныя і нават аманімічныя адносіны, хоць яны велмі спіцыфічныя. Наяўнасць розных слоў, кампанентаў у словазлучэннях ці розных словазлучэнняў як тэрмінаў для абазначэння аднаго і таго ж паняцця вызначаецца адметнасцю ў параўнанні з агульнамоўнымі сінонімамі. У тэрміналогіі яны не выконваюць стылістычнай функцыі. Акрамя сінонімаў, а часам і тое, што сінонімы, выдзяляюць у тэрміналогіі варыянтнасць, ці тэрміналагічныя варыянты, што выклікаюцца, як правіла, нераспрацаванасцю тэрміналогіі ці ўзнікненнем тэрмінаў на пачатку развіцця і станаўлення навукі, яе галіны, паняцця. Сярод сінанімічных тэрмінаў маем і варыянтныя (заработок – заробак) і лексічныя дублеты (заробак – плата – цэна). Як і ў агульналітаратурнай лексіцы, у тэрміналогіі словы-тэрміны або кампаненты тэрмінаў-словазлучэнняў уступаюць у антанімічныя адносіны. Антонімы ў тэрміналогіі падзяляюцца на лексічныя і словаўтваральныя. Лексічныя антонімы ствараюцца дзякуючы розным лексемам з супрацьлеглым паняццем. Словаўтваральныя антонімы ствараюцца шляхам выкарыстання афіксаў ці антанімічных частак слоў. Аманімічныя тэрміны ў параўнанні з аманімічнымі словамі агульналітаратурнай мовы прадстаўляюць толькі адзін тып іх утварэння – распад полісеміі, ці калі адно мнагазначнае слова ў выніку разыходжання значэнняў утварае аднолькавыя па гучанні, але розныя па значэнні два і больш слоў тэрмінаў. Гэта характэрна для выкарыстання тэрміна з аднолькавым фанетычным афармленнем у розных тэрмінасістэмах, а як вынік гэтага – назіраецца міжнавуковая аманімія.
10. Тэрміны 1. Электрычная сетка - сукупнасць электраўстановак, прызначаных для перадачы і размеркавання электраэнергіі ад электрастанцыі да спажыўца. 2. Паўправадніковы трыёд –радыёэлектронны кампанент з паўправадніковага матэрыялу, звычайна з трыма высновамі. 3. Пераменны ток - электрычны ток, які з цягам часу змяняецца па велічыні і кірунку або, у прыватным выпадку, змяняецца па велічыні, захоўваючы свой кірунак у электрычным ланцугу нязменным.
|
|||
|