|
|||
V.Замацаванне новага матэрыялу. ⇐ ПредыдущаяСтр 2 из 2 V. Замацаванне новага матэрыялу.
Слова настаўніка
-Гісторыка-культурныкаментар “Жыціе Ефрасінні Полацкай”захавалася ў рукапісным зборніку 16 ст. сам жыццяпіс, хутчэй за ўсё, створаны ў канцы 12 ст. невядомым манахам Спаскага манастыра ў полацку на царкоўнаславянскай мове. Гэты твор ананіны, але аўтарам мог быцьі мнах Міхаіл, які згадваецца ў жыціі як “слуга Міхаіл”, і Звеніслава Барысаўна ( Еўпраксія) – стрыечная сястра Ефрасінні.
-Эўрыстычная гутарка спалучаная з выбарачным чытаннем з мэтай аналузу “Жыція…” Пытанні: 1. Чым пачынаецца аповесць? (Твор пачынаецца разгорнутым уступам, які заключае ў сабе малітву і пахвалу праведнікам, што жылі раней, абгрунтаванне і мэту, што ставіць аўтар, зварот да слухачоў, сціслы план аповесці. )
2. Чаму Ефрасіння Полацкая вырашыла ісці ў манастыр? (Міжусобіцы, братазабойчыя войны, барацьба паміж Усялавічамі за ўладу ў Полацкай зямлі, жыццёвыя падзеі, чытанне кніг Бібліі, сустрэчы з полацкім духавенствам і манахамі- усё гэта разам спрыяла таму, што Прадслава прымае рашэнне пайсці ў манастыр і прысвяціць сябе кніжнай справе і Богу. )
3. Якімі радкамі невядомы аўтар падкрэслівае ўсвядомлены выбар жыццёвага шляху Прадславы? (Зачытваюцца радкі ад слоў “І яшчэ казала сабе: “ Што ж учынілі нашыя роды, якія жылі да нас? ”” да слоў “ …быццам дым разыходзіцца і нібы пара водная гіне! ”
4. Як характарызуе Ефрасінню Полацкаю аўтар? Знайдзіце і зачытайце адпаведныя радкі. (“ Была яна дапамогай пакрыўджаным, суцяшэннем смуткуючым, распранутым – адзеннем, хворым – наведаннем ці, проста кажучы, - для ўсіх была ўсім”. )
5. Як ацэньвае дзейнасць Ефрасінні Полацкай у “Жыціі” невядомы аўтар? Зачытайце. (“ Ефрасіння – арол, што, лунаючы ў небе, праляцеў ад захаду да ўсходу, як промень сонечны, прасвятліў зямлю Полацкаю”)
6. На што аўтар скіроўвае асноўнаю ўвагу ў творы? ( На першае месца аўтар ставіць подзвіг духоўнага ўзвышэння гераіні, раскрывае характар і багаты ўнутраны свет падзвіжніцы, яе маральныя і духоўны якасці. ) 7. Ахарактарызуйце дзейнасць Ефрасінні Полацкай. ( Ігумення перапісвае і распаўсюджвае кнігі, навучае грамаце, збірае вакол сябе таленавітых людзей, будуе два манастыры, прымірае князёў, што варагуюць між сабою, выступае супраць братазабойчых войнаў. )
8. Ефрасіння Полацкая – выдатны аратар свайго часу. Мова яе – вытанчаная, вобразная, узнёслая. Падцвердзіце гэтую думку радкамі з твора. (зачытваецца ўрывак ад слоў “ Вось сабрала вас, нібы птушанятаў…” да слоў “ …каб чыстым хлебам прынесціся на трапезу Хрыстову”. )
9. “ Жыціе” прысвечана Ефрасінні Полацкай. Пра што шчэ вы даведаліся з твора? ( У “ Жыціі” змешчаны звесткі пра сярэднявечны Полацк, яго культурнае жыццё, побыт княжацкай сям’і, дакладна называюцца полацкія князі і епіскапы. Ёсць інфармацыя б сацыяльным складзе насельніцтва Полацкай зямлі і пра Сяльцо. )
10. У чым заключаецца асветніцкая дзейнасць Ефрасінні Полацкай? (Пры манастыры былі заснаваны школы, дзе дзеці вучыліся чытанню, пісьму, матэматыцы, царкоўным спевам і нотнай грамаце, вывучалі царкоўнаславянскую, лацінскую і грэчаскую мовы, атрымлівалі веды з розных галін навукі: медыцыны, рыторыкі, прыродазнаўства, гісторыі, астраноміі… Ефрасіння адкрывала бібліятэкі, іканапісныя і ювелірныя майстэрні, скрыпторыі, перакладала рэлігійна-філасофскую літаратуру з грэчаскай і лацінскай моў, пісала ўласныя творы ( малітвы, казанні).
|
|||
|