|
|||
“Жыціе Ефрасінні Полацкай” 9 класСтр 1 из 2Следующая ⇒
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны”
“Жыціе Ефрасінні Полацкай” 9 клас ( 1 гадзіна)
План-канспект
Выканала: Студэнтка 4 курса Групы БФ-42 Філалагічнага факультэта Міхалкоўская Ганна
Гомель 2012 Тэма: “Жыціе Еўфрасінні Полацкай”
Мэты: - прасачыць асноўныя этапы біяграфіі выдатнай беларускай асветніцы; -даць паняцце жыція як жанра старажытнай літаратуры; - пашырыць уяўленні вучняў аб значэнні дзейнасці асветніцы; - выхоўваць любоў і павагу да гісторыі роднага краю
Абсталяванне: партрэты Ефрасінні Полацкай, відэафільм “Ефрасіння Полацкая”
Ход урока
I. Арганізацыйны момант. Прывітанне. Праверка адсутных.
II. Паведамленне тэмы і мэты ўрока. Слова настаўніка: Тэма нашага сённяшняга ўрока “Жыціе Ефрасінні Полацкай”. Мы з вамі паспрабуем прасачыць асноўныя этапы біяграфіі выдатнай беларускай асветніцы, разгледзім паняцце жыція як жанра старажытнай літаратуры, а таксама пашырым уяўлене аб значэнні дзейнасці асветніцы.
III. Псіхалагічная падрыхтоўка да ўспрымання матэрыялу. Слова настаўніка: (мэта падрыхтоўка вучняў да ўспрымання новага матэрыялу) - У Евангеллі ёсць цудоўная прытча пра сейбіта, які вясной выйшаў у поле, каб даверыць зямлі каштоўнае зерне будучага жніва. Ідзе сейбіт па свежых барознах і старанна рассейвае насенне. Частка зерне падае пры дарозе, частка – на камяністую глебу ці ў зямлю, зарослую калючкамі. Але тое, што ўпала на добрую глебу, дасць у сто разоў багацейшы ўраджай. Вось такім першым вялікім сейбітам духоўнага насення – сярэднявечнай духоўнай культуры, хрысціянскай веры, дасягненняў еўрапейскай і сусветнай цывілізацыі на стсрабеларускіх землях – была наша славутая асветніца князёўна Прадслава са славутага горада Полацка, якая на заранку нашай гісторыі, у дванаццатым стагоддзі, зразумела вялікую ролю асветы ў жыцці народа і аддала гэтай справе ўсе свае здольнасці і сілы.
ІV. Вывучэнне новага матэрыялу.
1. Прагляд відэафільма “Ефрасіння Полацкая”( Метад дэманстрацыі спалучананы з апераджальным заданнем “Біяграфічныя вакенцы”(дадатак №1) з мэтай азнаямленння вучняў з жыццём і дзейнасцю Ефрасінні Полацкай).
2. Слова настаўніка (Эўрэстычна гутарка спалучаная з тэарэтычнай даведкай з мэтай азнаямлення з жанрам “жыціе”) -Што вы ведаеце пра такі жанр старабеларускай літаратуры як “жыціе”? - Жыціе- гэта жанр старажытнай літаратуры, апавядане пра жыццё, подзвіг і пакуты людзей, якія прызнаны царквой святымі. Першы жыціі ў Кіеўскай Русі былі перакладнымі(з грэчаскай і балгарскай моў), уласныя з’явіліся на Беларусі ў 12-14 стст. Да іх адносяцца: “Жыціе Ефрасінні Полацкай”, “ Жыціе Аўрамія Смаленскага”, “Аповесць пра Меркурыя Смаленскага” і інш. Ад мастацкіх біяграфій- жанру таксама папулярнага шчэ з часоў Антычнасці- жыці адрозніваюцца ўласцівай ім рэлігійнай мэтай: малюецца ідэальны прыклад хрысцініна як узор для пераймання.
|
|||
|