Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





14.Каго Куторга характарызуе так: “Заўваж толькі – у яго і рукі даўжэй, як у другіх людзей. Ты ведаеш яго прыпавесць: чырвонае-белае ўсё перадзелае”?



14. Каго Куторга характарызуе так: “Заўваж толькі – у яго і рукі даўжэй, як у другіх людзей. Ты ведаеш яго прыпавесць: чырвонае-белае ўсё перадзелае”?

  1) Пратасавіцкага; 2) Пісулькіна; 3) Альпенскага; 4) Статкевіча; 5) Кручкова.

  15. Як паказана шляхта ў творы:

1) інертная, закасцянелая, пыхлівая, аблытаная забабонамі; фанабэрлівая; 2) ганарлівая, амбіцыёзная, у сваёй масе малакультурная, нават непісьменная, з яе можна вяроўкі віць; 3) найбольш заклапочана сваім панскім становішчам; духоўна абмежаваная; самалюбівая; 4) з надзеяй глядзіць у будучыню, набожная; 5) кансерватыўная; жыве нябедна.

16. Якія рысы засцянковай шляхты аўтар у творы высмеяў?

 1) скупасць, паклёпніцтва, двудушнасць; 2) фанабэрлівасць, кансерватызм, хцівасць; 3) беспадстаўная саслоўная ганарлівасць, хабарніцтва; 4) пагардлівыя адносіны да сялян, грубасць, п’янства; 5) абмежаванасць, невуцтва, свавольства.

17. За пабоі, нанесеныя Ліпскаму, суд прызначыў Пратасавіцкаму “25 лоз на голай зямлі без дывана”. Ганарлівага шляхціца больш за ўсё ўзрушыла і абразіла тое, што:

 1) за яго ніхто са шляхты не заступіўся; 2) Куторга не даў свайго дывана падаслаць яму, лепшаму сябру; 3) яму несправядліва прысудзілі такое “цяжкае” пакаранне; 4) яго, шляхціца, двараніна, будуць караць як самага простага мужыка, “на голай зямлі”, не падаслаўшы дывана.

18. Якія  негатыўныя рысы шляхты раскрываюцца праз:

1) спрэчку шляхціцаў; 2) бойку шляхціцаў; 3) паводзіны шляхціцаў у перыяд адначасовага следства і суда; 4) рэагавання шляхціцаў на прысуд; 5) адносіны да сваіх дзяцей.

19. Грышка і Марыська:

 1) разумнейшыя за бацькоў; станоўчыя героі; сваё шчасце хочуць уладзіць з дапамогай станавога прыстава; 2) разумеюць дурасць паводзін, калі шляхецкі гонар бароніцца кулакамі ці скаргаю ў суд; 3) не пазбаўлены здаровага сэнсу, цвярозага розуму; 4) змагаюцца за права на асабістае шчасце, не хочуць падначальвацца волі бацькоў; 5) кідаюць выклік шляхецкім забабонам.

20. Грышка і Марыся не могуць пажаніцца, таму што:

1) іхнія бацькі варагуюць; 2) Марысі было мала гадоў; 3) Грышку трэба было адслужыць у царскім войску; 4) Грышка быў пад паліцэйскім наглядам; 5) станавы прыстаў не даваў проста так на гэта дазволу.

21. Асноўная тэма п’есы:

1) высмейванне старэйшага пакалення шляхты; 2) узаемаадносіны бацькоў і дзяцей; 3) каханне Грышкі і Марыські; 4) паказ жыцця засцянковай шляхты; 5) крытыка царскага суда.

22. Аўтар у п’есе ўзнімае праблемы:

1) духоўнай абмежаванасці пінскай шляхты; 2) заганнасці царскага правасуддзя і законнасці; 3) узаемаадносін бацькоў і дзяцей; 4) узаемаадносін простага люду і чыноўніцтва; 5) сумленнасці, шчырасці.

23 . На месцы пропускаў упішыце словы:

1. Ціхон. Які чорт малая! Хрэн табе ў вочы, – хадзі, палюбуйся!

Марыся. Якая ж я малая, калі мне на Спаса скончыцца _____________________________________?!

 

2. Кручкоў. Ліпскі, маеш сведкаў?

Ліпскі. Маю, найяснейшая карона!

Кручкоў. Пусть выступят вперёд! Пратасавіцкі, за што ты яго біў?

Ціхон. Дык ён жа _____________________________________________________________________

 

3. Кручкоў. Зараз будзе дэкрэт.

Ціхон. Ух, Госпадзі! Што гэта будзе, – хрэн яму ў вочы?!

Куліна. А што будзе? Вядома, юрыста, – __________________________________________________

 

4. Кручкоў. Ведаеш, што на цябе сказаў Статкевіч?

Альпенскі. А што?

Кручкоў. Ён сказаў, што ты _____________________________________________________________

 

5. Кручкоў. Ну, пане Пісулькін, пакінь ваша заляцанне, а бярыся за дзела. Тут, брат, нам                 _______________________________________________________________________________________

 

6. Ціхон. Жонка, а жонка! Будзе бяда! Паглядзі, як у найяснейшай кароны вус ____________задраўся 

 

7. Дзясяцкі. Усе сабраліся, хто з курыцаю, хто з кадобчыкам мёду, а хто з сушонаю рыбай. Чакаюць, што ваша міласць ім прыкажа.

Кручкоў. Добра! Няхай усё аддадуць _____________________________________харашэнька ў возе...    



  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.