|
|||
В.Дунін-Марцінкевіч. “Пінская шляхта”Стр 1 из 2Следующая ⇒ В. Дунін-Марцінкевіч. “Пінская шляхта” 1. ”Пінская шляхта” была напісана ў : 1) 1839 г.; 2) 1842 г.; 3) 1843 г.; 4) 1854 г.; 5) 1866 г. 2. “Пінская шляхта” – гэта: 1) памфлет; 2) фарс-вадэвіль; 3) трагікамедыя; 4) інтэрмедыя. 3. Галоўным героем п’есы з’яўляецца: 1) Пратасавіцкі; 2) Цюхай-Ліпскі; 3) Акуліна; 4) Кручкоў; 5) Куторга 4. Гаваркімі прозвішчамі ў п’есе з’яўляюцца: 1) Пратасавіцкі; 2) Кручкоў; 3) Пісулькін; 4) Цюхай-Ліпскі; 5) Куторга. 5. Чые словы “хрэн табе ў вочы”, “чортаў сын”, “сабака” не сходзяць з языка: 1) Кручкова; 2) Пратасавіцкага; 3) Куторгі; 4) Цюхай-Ліпскага; 5) Пісулькіна. 6. Кручкоў у творы: 1) нахабны вымагальнік, закаранелы хабарнік, грубы чалавек, тыповы прадстаўнік царскай бюракратыі; 2) двудушны, абмежаваны чалавек, хітры, “злавесны тып”, глядзіць на дзяржаўную службу як на сродак уласнага абагачэння; 3) прагны; не ведае, колькі дзён у месяцы, блытае гады праўлення рускіх імператараў і імператрыц; 4) клапатлівы, шчыры, спагадлівы, справядлівы, рашучы ў пакаранні зла і абароне законнасці; сумленны; 5) непісьменны, неадукаваны ў прававых адносінах; не паважае шляхту, абдзірае яе. 7. Чым цікавіцца Кручкоў, прыехаўшы на разгляд справы? 1) хто вінаваты; 2) на чыім баку праўда; 3) ці многа ёсць сведак; 4) як “навесці” больш страху на пінскую ваколічную шляхту; 5) ці ёсць дываны для пакарання вінаватых. 8. Атмасферу страху ў час суда (“разбірацельства”) Кручкоў стварае пры дапамозе: 1) жэстаў; 2) мімікі; 3) мовы; 4) знешняга выгляду; 5) сродкаў пакарання. 9. Асноўную рысу характару Кручкова аўтар падкрэслівае: 1) праз партрэтную характарыстыку; 2) яго прозвішчам; 3) яго сацыяльным паходжаннем; 4) праз маналогі, самахарактарыстыку; 5) праз узаемаадносіны з іншымі галоўнымі героямі. 10. Якім прынцыпам Кручкоў кіруецца ў сваіх паводзінах: 1) мая хата з краю; 2) што хачу, тое і змагу; 3) што не так ляжыць, тое маё; 4) дзе хлеб (хабар), там і радзіма; 5) не злавіў за руку – не злодзей.. 11. Што хацеў аўтар паказацб у камедыі, стварыўшы вобразы Кручкова і Пісулькіна: 1) высмеяў фанабэрыстасць і ганарлівасць тагачасных юрыстаў; 2) выкрыў чыноўніцкую сістэму ўлады ў царскай Расіі; 3) паказвае невуцтва і хабарніцтва прадстаўнікоў бюракратыі Расійскай імперыі; 4) сцвярджае, што беззаконнасць – тыповая з’ява ў сістэме царскага самаўладства; 5) дакладна адлюстроўвае рэальную абсурднасць і ненармальнасць дзяржаўнага ладу краіны. 12. Хто такі Харытон Куторга ў творы : 1) стары кавалер, “хітры ліс”, мова якога надзвычай багатая на трапныя народныя залацінкі; нахлебнік, разносчык навін; 2) праз шлюб з Марыськай спадзяецца разбагацець; 3) сыпле прыказкамі, спявае куплеты; 4) абаронца сялян, сумленны, добра ведае тагачасныя законы, вельмі працавіты; 5) згаджаецца скрывадушнічаць як сведка на карысць Пратасавіцкага; імкнецца жыць як набяжыць. 13. Чаму Куторга хоча ажаніцца з Марыськай? 1) прага да нажывы прымушае яго шукаць нявесту багатых бацькоў; 2) вельмі кахаў яе ўжо некалькі год; 3) да гэтага імкнуліся бацькі Марысі і Харытон; 4) яна была самая працавітая, прыгожая і мудрая дзяўчына пінскага засценка; 5) сіла кахання была такая вялікая, што яму “не міла ні каўбаса, ні верашчака”.
|
|||
|