|
|||
З'ява IV. З'ява VI. З'ява VII. З'ява VIIІ. З'ява ІХ ⇐ ПредыдущаяСтр 2 из 2 З'ява IV Куторга абяцае Пратасавіцкаму выступіць на судзе сведкам, што біўся Ліпскі, а Пратасавіцкі толькі бараніўся, калі бацька і маці ўтавораць Марысю выйсці за яго замуж. З'ява V Куторга, размаўляючы сам з сабой, узважвае ўсе плюсы і мінусы свайго становішча, калі займее маладую прыгожую жонку. З'ява VI Куторга прызнаецца Марысі ў каханні. Гаворыць дзяўчыне кампліменты і цалуе ручкі. Марыся на заляцанні старога шляхціца гаворыць, што думае толькі пра Грышку. Куторга пагражае Марысі, калі яна не пойдзе за яго, то будзе сведчыць супраць Пратасавіцкага, Марысінага бацькі. Хваліцца, што дакажа асэсару так, як яму трэба. З'ява VII Пахвальбу Куторгі чуюць Кручкоў і Пісулькін. Кручкоў за згоду «крыва прысягнуць» загадвае арыштаваць Куторгу. З'ява VIIІ Кручкоў пытаецца ў Марысі, ці кахае яна Грышку Ліпскага. Дзяўчына сарамліва адказвае і просіць прыстава скончыць «дзела няшчаснае паміж нашымі бацькамі не па-судоваму, а па хрысціянскаму абычаю: пагадзіце іх з сабою, — няхай больш не індычацца, ды прымусьце, каб яны нас з Грышкам злучылі». Кручкоў абяцае ўсё зрабіць як трэба і загадвае дзесяцкаму клікаць шляхту на суд, перад гэтым асцярожна спакаваць у фурманку іх падарункі. З'ява ІХ ... Кручкоў. Тише! (Куліна са страху адыходзіць ад стала ды хаваецца за мужа; Кручкоў, трымаючы паперу, устае ды, не пазіраючы на шляхту, гаворыць. ) По указу Пинского земского суда от 23 мая сего года за № 2312 прибыл я в околицу для расследования уголовного дела о побоях, нанесенных Тихоном Протосовицким Ивану Тюхаю-Липскому... Ліпскі, маеш сведкаў? Ліпскі. Маю, найяснейшая карона. Кручкоў. Пусть выступят вперед! (Трое шляхтаў выходзяць наперад. ) Пратасавіцкі, за што ты яго біў? Ціхон. Дык ён жа назваў мяне мужыком, — хрэн яму ў вочы! Кручкоў. Маеш сведкаў? Ціхон. Маю, Куторгу. Кручкоў. Яго няможна ставіць, — ён пад судом (Абярнуўшыся да сведкаў Ліпскага. ) Вы бачылі, як Пратасавіцкі біў Ліпскага? Тры сведкі. (Боязна кланяючыся. ) Бачылі, найяснейшая карона! Кручкоў. (Абярнуўшыся да іншай шляхты. ) А вы бачылі? Усе іншыя. Не, не бачылі, найяснейшая карона! Кручкоў. Ну, дык добра! Следство кончано, цяпер будзе суд, а наўперад: по указу всемилостивейшей государыни Елисаветы Петровны 49 апреля 1893 года и всемилостивейшей Екатерины Великой от 23 сентября 1903 года, а равномерно в смысле Статута литовского раздела 8-го, параграфа 193-го, коим назначается в пользу суда от тяжущихся гривны. Обжалованный Протасовицкий имеет зараз же уплотить пошлин 20, прогонных 16 и на канцелярию 10 рублев. Жалующийся Липский в половине того, сведкі, каторые бачылі драку, а не баранілі, — по 9-ці рублев, а вся прочая шляхта, што не бачыла дракі, за тое, што не бачыла, — па 3 рублі. Плаціце!.. Па дэкрэту Пратасавіцкаму і Ліпскаму, шляхце, якая бачыла бойку і не бараніла, якая не бачыла і таму не магла бараніць, назначалася пакаранне розгамі і грашовы штраф. Шляхта адкупляецца ад ганебнага пакарання. Кручкоў прымушае памірыцца Ліпскага з Пратасавіцкім і зрабіць заручыны Грышкі з Марысяй. Загадвае прывесці Куторгу. З'ява X Куторга даведваецца, што Марыся і Грышка заручаны. Дзякуе Кручкову за адкрыццё — «На тое бог даў людзям язык, каб умець маўчаць». Кручкоў загадвае падаваць коней. Адводзіць убок сп'янелага Альпенскага і гаворыць, што Статкевіч усумніўся ў яго, Альпенскага, шляхетнасці. Тое ж самае Кручкоў гаворыць і Статкевічу. Пачынаецца бойка. Ліпскі звяртацца да Кручкова з просьбай разняць шляхціцаў. Той раіць звяртацца ў суд, тады ён прыедзе на следства.
|
|||
|