Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





Правапіс суфікса –ск-.



Правапіс суфікса –ск-.

У прыметніках, утвораных з дапамогай суфікса –ск- ад назоўнікаў славянскага паходжання з асновай на т, ц, ч, к (цётачка), спалучэнне гэтых зычных + с вымаўляюцца і перадаюцца на пісьме як ц: брацкі (брат + ск + і), ткацкі (ткач + ск +і). У словах, утвораных ад асноў на к неславянскага паходжання, на пісьме захоўваецца спалучэнне кс: арынокскі, нью-ёркскі, бангкокскі, бузулукскі.

Калі ўтваральная аснова заканчваецца на д, з, то спалучэнне іх з суфіксальным с падаецца як дс, зс: горад –– гарадскі, люд –– людскі, француз –– французскі, Каўказ –– каўказскі.

У прыметніках, утвораных пры дапамозе суфікса –ск- ад назоўнікаў з асновай на –с, -ш, пішацца адна літара с: беларускі (беларус +ск +і), таварыскі (таварыш + ск +і).

У прыметніках, утвораных ад геаграфічных назваў і назваў нацыянальнасцей і народнасцей з асновай на г, к, х, ж, ш, перад суфіксам –ск- гэтыя зычныя захоўваюцца: Гамбург – гамбургскі, узбек – узбекскі, казах – казахскі, Варонеж – варонежскі, Добруш – добрушскі. АЛЕ: славацкі, калмыцкі, турэцкі, чэх – чэшскі, Рыга – рыжскі.

У прыметніках, утвораных ад геаграфічных назваў на -ка, -кі, зычны к (калі перад ім ёсць іншы зычны) у канцы слова перад суфіксам -ск- знікае: крупскі (Крупкі), дудзінскі (Дудзінка), церахоўскі (Церахоўка), ямайскі (Ямайка), вяцкі (Вятка); АЛЕ: касабланкскі;

Калі ўтваральны назоўнік заканчваецца на літары -ск, то суфікс -ск- зліваецца з імі: Пінск –– пінскі, Глуск –– глускі, Новасібірск –– новасібірскі, Дамаск –– дамаскі, этруск –– этрускі; АЛЕ: баск –– баскскі.



  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.