Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





Скланенне прыметнікаў



Поўныя прыметнікі ў адзіночным ліку змяняюцца па родах, ліках і склонах, г. зн. скланяюцца. У множным ліку прыметнікі, як і назоўнікі, па родах не змяняюцца і склонавыя канчаткі ўсіх трох родаў супадаюць: новыя (сталы, кнігі, вокны).

Адрозніваюць тры тыпы скланення прыметнікаў: 1) скланенне якасных і адносных прыметнікаў; 2) скланенне прыналежных прыметнікаў; 3) нулявое скланенне.

1. Якасные і адносныя прыметнікі дапасуюцца да назоўнікаў у родзе, ліку і склоне.

2. Склонавыя канчаткі прыналежных прыметнікаў ва ўсіх ускосных склонах, акрамя вінавальнага (калі ён не супадае з родным), поўнасцю супадаюць з канчаткамі адпаведных склонаў поўных адносных і якасных прыметнікаў: бацькавага, бацькаваму, бацькавым, аб бацькавым.

У назоўным і вінав. (калі ён супадае з назоўным) склонах прыналежныя прыметнікі маюць кароткую форму. Канчаткі прыметнікаў адз. л.: для м. р. – нулявы, для ж. р. – -а, для ніякага – (не пад націскам – ): братаў, даччын, жончын; братава, даччына, матчына; братава, даччыно, матчына (пісьмо).

3. Да нулявога скланення адносяцца нязменныя прыметнікі, якія ва ўсіх склонавых фомах маюць нулявы канчатак: хакі, беж, бардо (назвы колераў), хіндзі, урду, бенгалі, комі (назвы народнасцей і моў), нета, брута, люкс. У спалучэнні з назоўнікамі нязменныя прыметнікі знаходзяцца часцей у постпазіцыі: гатунак люкс, сукенка беж, паліто колеру хакі. У асобных выпадках, пры асваенні слова, прыметнік набывае поўную форму – з суфіксам –ов- (-ав-): бежавы, бардовы.

 

Правапіс суфіксаў –н-, -ск-, -к- у прыметніках:

З двума н пішуцца:

1) прыметнікі, утвораныя з дапамогай суфікса –н- ад назоўнікаў з асновай на –н: раён – раённы, дзень – дзённы, восень – асенні;

2) прым., утвораныя ад назоўнікаў на –мя : імя – іменны, племя – племянны. Выключэнне: палымяны;

3) прым. з суфіксамі –енн-, -энн- з павелічальным значэннем (страшэнны, здаравенны, таўсценны, худзенны, высачэнны), у прыметніках з якасна-адносным значэннем (дратвенны, брытвенны, дарэформенны, абедзенны, свяшчэнны, вогненны).



  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.