Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





Даследаванне дасведчанасці вучняў



 

Ва ўмовах такога рознага станаўлення да гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і вялікай Перамогі выхоўваецца новае пакаленне беларусаў, далёкае непасрэдна ад падзей Вялікай Айчыннай вайны. Якім чынам маладое пакаленне ўспрымае гэтую вайну? Які вобраз Вялікай Айчыннай вайны з’яўляецца прыярытэтным для маладых людзей, улічваючы тое, што інфармацыя аб ёй перадаецца так супярэчліва? З аднаго боку адносіны да Вялікай Айчыннай вайны ў маладога чалавека фарміруюцца пад час яе вывучэння ў школе. Аднак ці ўражваюць урокі гісторыі падлеткаў так, як уражвае матэрыял, пададзены ў СМІ? Увогуле, ці цікавіць сучаснага маладога чалавека гісторыя Вялікай Айчыннай вайны? Ці ўсведамляюць маладыя людзі сябе нашчадкамі народа, які спыніў “карычневую навалу”, ахвяраваў сабой дзеля свабоды нашай краіны і мірнага жыцця?

Здаецца, не цікавіцца гэтым проста нельга. Трагедыя Вялікай Айчыннай вайны закранула фактычна кожную беларускую сям’ю, пакінуўшы невылечную рану ў сэрцах родных і блізкіх. Не ў кожнай сям’і былі непасрэдныя ўдзельнікі ваенных дзеянняў на фронце, але былі і партызаны, і падпольшчыкі, і проста жыхары акупіраваных тэрыторый, якім прыходзілася выжываць у жудасных умовах, і людзі, зведаўшыя на сабе ўсе жахі фашысцкіх канцлагераў. Ці ведаюць маладыя людзі пра тыя выпрабаванні, праз якія вымушаны былі прайсці іх родныя, ці цікавяцца яны лёсам сваіх родных, гісторыяй сваёй сям’і? Гэтыя пытанні былі пакладзены ў аснову нашага даследавання. Гісторыя вайны, разгледжаная ў маштабе лёсу аднаго чалавека выклікае значна большую цікаўнасць, чым сухія факты і лічбы школьных падручнікаў.

Менавіта таму мэтай нашага даследавання мы абазначылі выяўленне ступені дасведчанасці старшакласнікаў аб Вялікай Айчыннай вайне і яе ролі ў гісторыі нашага народа.

Даследаванне праводзілася метадам анкетнага апытання з выкарыстаннем элементаў інтэрв’ю ў студзенні 2005 года. Вынікі апрацоўваліся на камп’ютэры ў пакеце EXCEL. У ходзе даследавання было апытана 434 рэспандэнты – вучні 8—11 класаў СШ №200 з эстэтычным ухілам і агульнаадукацыйнай СШ №210.  Ім была прапанавана анкета з наступнымі пытаннямі:

1. Што Вы ведаеце аб Вялікай Айчыннай вайне?

2.  Якія подзвігі беларусаў Вам вядомы?

3. Які з іх Вас найбольш уразіў?

4. Паспрабуйце вызначыць ролю беларускага народа ў Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай вайне.

5. Дзе знаходзіліся Вашы родныя ў час Вялікай Айчыннай вайны?

6. Ці прымалі яны актыўны ўдзел у змаганні з фашыстамі?

7. Якія гісторыі таго часу захаваліся ў Вашай сям’і?

8. Як паўплывала Вялікая Айчынная вайна на сённяшняе жыццё Беларусі і яе імідж у сусветным супольніцтве?

Намі былі вырашаны наступныя задачы:

– выявіць ступень дасведчанасці рэспандэнтаў па кожнаму пытанню анкеты;

– параўнаць дасведчанасць вучняў, якія толькі што вывучалі гісторыю Вялікай Айчыннай вайны, з астатнімі;

– параўнаць дасведчанасць вучняў, якія не вывучалі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, з астатнімі;

– выявіць, які вобраз вайны з’яўляецца для рэспандэнтаў прыярытэтным: сфарміраваны школай, СМІ ці сямейнай гісторыяй.




  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.