Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





Іншыя працы Ампера



 

З 1827 года Ампер амаль не займаецца пытаннямі электрадынамікі, вычарпаўшы, свае навуковыя задумы ў гэтым кірунку. Ён вяртаецца да праблем матэматыкі, і ў наступныя дзевяць гадоў жыцця публікуе “Выклад прынцыпаў варыяцыйнага вылічэння” і шэраг іншых выдатных матэматычных прац.

Але творчасць Ампера ніколі не абмяжоўвалася матэматыкай і фізікай.

Энцыклапедычная адукацыя і рознабаковыя інтарэсы раз-пораз падахвочвалі яго займацца самымі разнастайнымі галінамі навук. Так, напрыклад, ён шмат займаўся параўнальнай заалогіяй і прыйшоў да цвёрдага пераканання пра эвалюцыю жывёльных арганізмаў. На гэтай глебе Ампер вёў разлютаваныя спрэчкі з Кюў’е і яго прыхільнікамі. Калі аднойчы яго супернікі спыталі, ці сапраўды ён лічыць, што “чалавек адбыўся ад слімака”, Ампер адказаў: ”Пасля стараннага даследавання я пераканаўся ў існаванні закона, які вонкава здаецца дзіўным, але які з часам будзе прызнаны. Я пераканаўся, што чалавек паўстаў па закону, агульнаму для ўсіх жывёл”.

Але разам з навуковымі праблемамі Ампер надаваў нямала ўвагі багаслоўю. У гэтым адбіўся ўплыў клерыкальнага хатняга асяроддзя. Ужо з маладых гадоў Ампер патрапіў у чэпкія лапы езуітаў, якія не адпускалі яго да канца жыцця. Адзін час ён спрабаваў пераадолець уплыў, аднак пазбавіцца ад гэтага асяроддзя ў яго не атрымалася.

Ампер не мог прайсці абыякава міма вострых сацыяльных пытанняў сваёй эпохі. У сваіх лістах 1805 года ён выяўляе рэзкае крытычнае стаўленне да Банапарта.

У лістах Ампера разам з тым утрымоўваюцца самыя недарэчныя развагі пра догмы каталіцкай царквы і да т. п. Гэта дваістасць і супярэчлівасць гледжанняў Ампера рэзка адбіваецца ва ўсіх яго працах, дзе закранаюцца грамадскія і філасофскія пытанні.

Заслугоўвае ўвагі вялікая праца Ампера “Досвед філасофскіх навук ці аналітычны выклад натуральнай класіфікацыі ўсіх чалавечых ведаў”. Першы том гэтай працы выйшаў у 1834 годзе, другі том застаўся няскончаным і быў выдадзены пасля смерці Ампера, у 1843 годзе.

Падчас адной са сваіх паездак па інспектаванні школ Ампер цяжка захварэў і памер 10 чэрвеня 1836 гада ў Марсэлі.

У 1881 году першы міжнародны кангрэс электрыкаў прыняў пастанову пра найменне адзінкі сілы электрычнага току “ампер” у памяць Андрэ-Мары Ампера.


 

Спіс літаратуры:

 

1. Белькинд Л. Д. Андре-Мари Ампер, 1775-1836. – М: Наука, 1968. – 278 с.

2. Ампер А. М. Электродинамика. – Изд-во Акад. Наук СССР, 1954.

3. Голин Г. М., Филонович С. Р. Классики физической науки (С древнейших времйн до начала ХХ века). – М.: Высшая школа, 1989. – 576 с.



  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.