Пінску
Пінску
Палескае слова, палеская плынь, Бацькоўскі наказ і матуліна ласка… Калі адпраўляешся ўдалечынь, Без гэтага сэрцу становіцца цяжка.
І як мне пражыць без зялёнай ліствы, Бярозы, ракіты, што плача над Пінай? Кахаю цябе, мой зоркавы Пінск, Што з малых гадоў лічу я радзімай.
Ты дзевяць стагоддзяў ахоўваеш нас, Дзяцей сваіх усіх, што шануеш бясконца. Жадаю табе, каб замест чорных хмар У блакіце нябёс для цябе ззяла сонца.
І бусел ляціць над тваёю зямлёй, Як сімвал жыцця, чысціні і кахання. Дык вечна жыві, дарагі горад мой І ціхую радасць адчуй на світанні.
|