Лельчыцкі р., в. Тонеж. Жыткавіцкі р., в. Пагост. в. Казацкія Балсуны, Веткаўскі р-н. Добрушскі р., в.Перарост. Жлобінскі р.
Лельчыцкі р., в. Тонеж
О-го-го, коза, жэ ого-го, сера, Не ходзі, коза, жэ ў чыстые поле. Ў чыстом у полі жэ там жыто росце. Дзе коза ходзіц(і) – там жыто родзіць, Дзе коза туп-туп(ы) – там жыто сем куп, Дзе коза рогом(а) – там жыто стогом. О-го-го, коза жэ, ого-го, сера, Не ходзі, коза, жэ й укругом села. Й укругом села жэ гарные стральцы Радзяцца іці жэ козочку ўбіці, Козочку ўбіці жэ, шкурку блупіці, Шкурку блупіці жэ, шубку пошыці. О-го-го, коза, ого-го, сера, Поклонісь, коза, хазяіну ў ногі, Шчэй господыні, і шоб подарылі.
Жыткавіцкі р., в. Пагост
Паехала Каляда із канца у канец, Заехала Каляда да Сцепаначка. (2 р. *) Ты, Сцепаначка, не гуляй, не гуляй, Вары піва, жэні сына, да і нас прыглашай. Паехала Каляда із канца у канец, Заехала Каляда дай да Ганначкі. А ты, Ганначка, не гуляй, не гуляй, Вары піва, отдай дочку, да і нас прыглашай. Паехала Каляда калядуючы, Паехала Каляда дай гуляючы.
в. Казацкія Балсуны, Веткаўскі р-н
Ой, рана-рана куры запелі, Святы вечар, куры запелі! Куры запелі, пад печ пабеглі. А раней таго дзевачка ўстала, Дзевачка ўстала, хусты качала, Хусты качала, прыбіралася, Прыбіралася, у цэркву ішла, У цэркву ішла Богу маліцца, Богу маліцца, Хрысту кланяцца.
Добрушскі р., в. Перарост
Ходзя Ілля на Васілля, Нося пугу дрэцянаю, плецянаю. Дзе пугой махая – там жыта ўлягая. Хай табе, цёцечка, Бог памагая!
Жлобінскі р.
Запіс В. Ліцвінкі.
Дзеўцы: Ой, рано-рано куры папелі, Святы вечор дай добрым людзям! Яшчэ параней Ніначка ўстала, Ніначка ўстала, коску чэсала, Коску чэсала, на рады клала, На рады клала, у царкоўку йшла. А ў той царкоўцы тры попы ўсталі, Тры попы ўсталі – службу служылі, Службу служылі, поўмуляліса, Поўмуляліса, дай путаліса: – Ці ты попоўна, ці королёўна? – Я не попоўна, не королёўна, Я та паночка, Янова дочка.
|