|
|||
Любоў да радзімы. След на зямліЛюбоў да радзімы Любоў да радзімы ў чалавека праяўляецца тады, калі ён на час разлучыцца з ёю. І чым даўжэй ён будзе недзе далёка, тым мацнейшае гэта пачуццё. Але чалавек здольны хаваць свае пачуцці. А вось у птушак гэта навідавоку. Возьмем усім нам знаёмых жораваў. На радзіме яны, апрача глухога балота, нічога, бадай, не бачаць. У далёкіх жа краях птушак чакае багаты корм, залітыя паўднёвым сонцам берагі маляўнічых рэк і азёр. І ўсё ж, нягледзячы на гэта, восенню пакідаюць жоравы радзіму неахвотна. Пралятаючы над вёскамі, яны падаюць свае сумныя галасы, бо цяжка з роднай зямлёй развітвацца. Неахвотна пакідаюць родную зямлю не адны толькі жоравы. Гэта ўласціва ўсім птушкам. Вясной гракі з’яўляюцца ў нас з першымі праталінамі на палях. Аднак пакідаюць яны родную зямлю толькі позняй восенню. Позна адлятаюць качкі, а пры зручным выпадку і зусім застаюцца зімаваць. Родная зямля! Што можа быць даражэйшае за яе? Паводле Р. Ігнаценкі. След на зямлі Пад сл.. вамі “сле(д/т)на зямлі” мы р.. зумеем не а.. бітак босай нагі на мокрым пяску а нейкія (у/ў)чынкі справы чалавека па якіх яго маглі б помніць. Існуе ж мудрае выказван.. е што чалавек пражыў жыц.. ё (н.. ) дарэмна калі пабудаваў дом пасадзіў дрэва выгадаваў сына. Яшчэ чалавек павінен пакінуць сваім на.. чадкам цудо(ў/у)ны с.. вет у якім яны маглі б жы(ц/т)ь і гадава(т/ц)ь сваіх д.. яцей. Усё жывое імкнец.. а да сонца. Цягнуц.. а да сонца лісты кветкі др.. вы. Б.. з сонца (не) могуць існаваць ні жывёлы ні птушкі ні люд.. і. Жыццё на зямлі наогул (не) магчыма без сонца. Чалавек жа нараджаецца не толькі для таго каб ес.. ці і піць. Для яго імкнен.. е да сонца гэта імкнен.. е да сваёй мэты жаданне яе здзейсніць. Зорка ці метэарыт (з/с)гараючы пакідаюць за сабой след. І чалавек не павінен бяс.. ледна з.. нікнуць з Зямлі. Які сле(д/т) пакіне пасля сябе сённяшні малады чалавек залежыць ад яго сам.. га. Паводле В. Старычонка. _______________________________________________________________________________
|
|||
|