Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





След на зямлі. Каралева агарода



След на зямлі

Пад словамі “след на зямлі” мы разумеем не адбітак босай нагі на мокрым пяску, а нейкія ўчынкі, справы чалавека, па якіх яго маглі б помніць. Існуе ж мудрае выказванне, што чалавек пражыў жыццё не дарэмна, калі пабудаваў дом, пасадзіў дрэва, выгадаваў сына. Яшчэ чалавек павінен пакінуць сваім нашчадкам цудоўны свет, у якім яны маглі б жыць і гадаваць сваіх дзяцей.

Усё жывое імкнецца да сонца. Цягнуцца да сонца лісты, кветкі, дрэвы. Без сонца не могуць існаваць ні жывёлы, ні птушкі, ні людзі. Жыццё на зямлі наогул немагчыма без сонца. Чалавек жа нараджаецца не толькі для таго, каб есці і піць. Для яго імкненне да сонца – гэта імкненне да сваёй мэты, жаданне яе здзейсніць.

Зорка ці метэарыт, згараючы, пакідаюць за сабой след. І чалавек не павінен бясследна знікнуць з Зямлі. Які след пакіне пасля сябе сённяшні малады чалавек, залежыць ад яго самога.

Паводле В. Старычонка.

____________________________________________________________________________

Каралева агарода

Шмат стагоддзяў таму ў далёкай краіне Перу індзейцы ўпершыню пачалі вырошчваць бульбу. Пройдзе шмат часу, і насельнікаў Беларусі суседзі на побытавым узроўні і бяскрыўдна будуць называць бульбашамі. Якраз праз любоў да гэтай самай бульбы, якую сёння вырошчваюць амаль у кожным вясковым агародзе.

У Еўропу бульба трапіла ў шаснаццатым стагоддзі. Доўгі час яе ўспрымалі як дэкаратыўную расліну.

У канцы сямнаццатага стагоддзя ў Рэчы Паспалітай з бульбы навучыліся гатаваць смачныя стравы, хоць яны і выглядалі на той час на магнацкім стале экзатычна.

Беларусы пачалі спажываць бульбу ў другой палове васямнаццатага стагоддзя. Спачатку яна лічылася далікатэсам, які мае права займаць месца толькі на багатым стале, але даволі хутка пасевы яе пачалі пашырацца. Праўда, просты люд паставіўся да невядомай расліны, якую празвалі «землянымі яблыкамі», досыць насцярожана.

Аднак ужо ў дзевятнаццатым стагоддзі бульба ўпэўнена заваявала беларускія агароды. Дарэчы, тады ж з’явіліся і першыя ўласнабеларускія гатункі бульбы.

Паводле А. Бадака.

____________________________________________________________________________



  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.