|
|||
Facebook facebook.com/bellitmuseum ⇐ ПредыдущаяСтр 2 из 2 Facebook facebook.com/bellitmuseum Вконтакте vk.com/bellitmuseum Instagram instagram.com/bellitmuseum МУЗЫЧНА-ПАЭТЫЧНАЯ ПРАГРАМА 18.00 – 18.30 Урачыстае адкрыццё акцыі “(Не) ноч у музеі”. Выступленне вучняў Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Лакацыя: вестыбюль. 21.30. Канцэртная праграма “Ад слова жывога пачатак…”. Народны літаратурны тэатр “Жывое слова”. Лакацыя: Лекцыйная зала. Экспазіцыя “Ад палескіх імхоў да асвейскіх крыніц…”
Квэст “Таямніцы літаратурнага”. Лакацыя: усе экспазіцыйныя залы музея. Павандруеце па літаратурна-музейнай краіне і разгадаеце ўсе сакрэты, што музей падрыхтаваў для вас. Наведаўшы ўсе экспазіцыі і адказаўшы на ўсе пытанні вы атрымаеце купон акцыі “Хадзем у музей!”, які дае зніжку 50% на наведванне мінскіх філіялаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры. Прыходзьце і праверце сваю кемлівасць і ўважлівасць.
АКТЫЎНАСЦІ ПА ЭКСПАЗІЦЫЯХ: Гульня хадзілка “Звязка беларускіх казак”.Лакацыя: Экспазіцыйная зала, 1 паверх. Экспазіцыя “Мова хаты”. Дзве каманды “Дабро” і “Зло” паспаборнічаюць у веданні беларускіх народных казак:“Зайкава хатка”, “Піліпка-сынок”, “Залаты птах”, “Пшанічны каласок”, “Музыка-чарадзей”, “Каток – залаты лабок”, “Лёгкі хлеб”, “Ганарыстая варона”, “Сынок з кулачок”, “Жаронцы”, “Як кот звяроў напалохаў”, “Як курачка пеўніка ратавала”. Даведаецеся пра тое, як жылі нашыя продкі і ў якія гульні яны гулялі. Прадугледжаны прагляд “чытанак-ліставанак” па беларускіх народных казках з запісаў Міхаіла Афанасьева “Шчасце і Няшчасце” і “Залатая шарсцінка”.
Акцыя “Дастаеўскія раскраскі”. Лакацыя: Экспазіцыйная зала №4. Міжнародная экспазіцыя“Фёдар Дастаеўскі. Жыццё і творчасць”. Свет Дастаеўскага звычайна ўспрымаецца ў прыглушаных, змрочных шэра-карычневых танах, але на самой справе ў творах Дастаеўскага пануе шмат красак. Яго Пецярбург не заўсёды пахмурны, яго героі апрануты ў касцюмы, якія адпавядаюць таму часу і, адпаведна, модзе, яны часта яркія і рознакаляровыя. Паспрабуйце самі ў гэтым пераканацца, расфарбоўваючы касцюмы пісьменніка і яго персанажаў паводле цытат з твораў Фёдара Міхайлавіча.
Інтэрактыўная праграма “Азбука Васі Вясёлкіна”. Флэшмоб “Вясёлкін у #літмузеі”.Лакацыя: Экспазіцыйная зала №7. “Васіль Вітка. “Вясёлкі” вітаю прылёт”. У аснову інтэрактыўнай праграмы пакладзены аднайменны твор класіка беларускай дзіцячай літаратуры Васіля Віткі. Разам з Васем Вясёлкіным праверым наколькі ўважлівымі вы былі на ўроках беларускай мовы і літаратуры. Не пужайцеся, адзнакі ставіць не будем! Наведвальнікі з дзеткамі атрымаюць у падарунак часопісы “Вясёлка” і “Буся”. Прыміце ўдзел у флэшмобе “Вясёлкін у #літмузеі”. Умовы: - падпішыцеся на нас у сацыяльных сетках; - зрабіце здымак з Васем Вясёлкіным; - падзяліцеся ім на сваёй старонцы ў сацыяльных сетках; - не забудзьцеся адзначыць @bellitmuseum; - пазначце хэштэг #літмузей; - атрымайце прыз.
Экскурс “Васіль Быкаў. Справа аўтамабільная”.Лакацыя: “Зала №8. Пастаянная экспазіцыя “Беларуская літаратура. 50-70-я гг. ХХ стагоддзя”. Вы даведаецеся пра народнага пісьменніка Беларусі яшчэ як пра мастака, пра апантанага аўтамабіліста, вандроўніка і чалавека з добрым пачуццём гумару і самаіроніяй. Самыя ўважлівыя слухачы атрымаюць падарунак – стыкерпак “Аўтамабіліст-вандроўнік Быкаў”. Групы будуць фарміравацца кожных 30 хвілін.
Занятак “Зрабі кнігу сваімі рукамі”. Лакацыя: Экспазіцыйная зала №9. Пастаянная экспазіцыя “Беларуская літаратура. 80-90-я гг. ХХ стагоддзя”. Разам з незвычайным жыхаром музея – Мусеёнам – вы пазнаёміцеся з правіламі паводзін у музеі, з яго структурай, даведаецеся, які прадмет лічыцца экспанатам, як прадметы аб’ядноўваюцца ў калекцыі, а пасля зробіце самы папулярны экспанат літаратурнага музея – кнігу, якую аздобіце сваім фотаздымкам, выкананым у музейных інтэр’ерах.
|
|||
|