|
|||
Сачыце за абвесткамі: на bellitmuseum.byСтр 1 из 2Следующая ⇒
ПРЭС-РЭЛІЗ
Міжнародная акцыя “Ноч музеяў 2021” праграма “(НЕ)НОЧ У МУЗЕІ”
Дарагія сябры! Шчыра запрашаем правесці вечар 22 мая з 18.00 да 23.00 у гасціннай і прыветнай кампаніі Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай ліатаратуры,які прапануе Вам эксклюзіўную праграму “(Не)Ноч у музеі”. Зберагаючы мінулае, крочым у будучыню! Пад такім дэвізам працуе і развіваецца Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры. Музей, які аб’ядноўвае ўсіх беларускіх пісьменнікаў, захоўвае літаратурныя артэфакты. Літаратурны музей сёння – гэта пляцоўка для творчасці, гульні і развіцця. Літаратурны музей збірае, захоўвае (больш за 60 000 музейных прадметаў) і экспануе (больш за 1000 арыгінальных прадметаў штогод). Кожная літаратурная выстава – сапраўдная падзея, бо яна дае магчымасць спазнаць свет беларускіх аўтараў, іх герояў і таямніцы беларускага характару. У гэты цудоўны вечар/(не)ноч вы зможаце павандраваць у прасторы і часе па дзеючых экспазіцыях музея пад дэвізам “22 за 3” – паўдзельнічайце ў 22 музейных актыўнасцях усяго за 3 рублі. За адзін вечар вы пазнаёміцеся з 7 экспазіцыямі і прыміце ўдзел у спецыяльных музейных праграмах, па выніках якіх атрымаеце падарункі. Адмыслова створаная фотазона, флэшмоб “Вясёлкін у #літмузеі” дапаможа зафіксаваць гэты дзень у памятных фотаздымках і знайсці новых сяброў у сацыяльных сетках. Вас чакае музычна-паэтычная праграма, квэст “Таямніцы літаратурнага”, гульні, спаборніцтвы, занятак “Зрабі кнігу сваімі рукамі” і шмат іншага. Хапайце добры настрой і да сустрэчы 22 мая ў 18.00 у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры па адрасе вул. М. Багдановіча, 13. Калі ў вас засталіся пытанні, звярніцеся да нас па тэлефонах: (017) 363-56-21, (017) 395-44-47 Сачыце за абвесткамі: на bellitmuseum.by
|
|||
|