|
|||
Выпішыце з тэксту два дапасаваныя азначэнні10. Выпішыце з тэксту два дапасаваныя азначэнні Двухсастаўныя сказы (І варыянт) 1. Адзначце развітыя двухсастаўныя сказы: 1) Цёплы вечар. 2) Сонца схавалася за хмары. 3) Павявае ветрык. 4) Дождж ідзе, не спыняецца. 5) Чорныя хмары закрылі неба. 2. Адзначце сказы, у якіх дзейнік выражаны сінтаксічна непадзельным словазлучэннем: 1) Затое зімою Косцік цалюткі дзень праседжваў за сталом. 2) Кожны з нас адкрывае Радзіму па- свойму. 3) Уладзімір Кавалёнак быў адным з найлепшых вучняў. 4) Над полем разносіўся мерны рокат трактара. 5) Прыехалі мы з жонкай у Беларусь, у адну маленькую вёсачку, дзе ніколі ў жыцці не былі. 3. Адзначце сказы з састаўнымі дзеяслоўнымі выказнікамі: 1) Уся зямля, здавалася, была поўная квецені, пахаў. 2) А Дружок працягваў праследаваць шпачыную чараду, якая як быццам дражнілася з ім. 3) Ён не мог паверыць у гэта, не мог падумаць. 4) Пасля такога здарэння Базыль стаў ціхім і яшчэ больш задуменным. 5) Краса квецені жыла ўспамінам, шкадаваннем, што ўсё мінулася. 4. Адзначце сказы, у якіх выказнікі ўжыты ў няправільнай форме: 1) Антось і Юзік любілі ўспамінаць рыбацкія прыгоды. 2) Толькі двое чалавек падахвоціліся дапамагчы хлопцам. 3) Некалькі хлопцаў з суседніх палатак заглянулі на агеньчык. 4) Няшмат людзей пагадзіліся пераехаць на новае месца. 5) Хутка прамільгнулі пяць тыдняў. 5. Адзначце сказы, у якіх паміж дзейнікам і выказнікам не ставіцца працяжнік: 1) Адна надзвычай мілая рыса ў натуры гэтага чалавека __ яго незвычайная любоў да прыроды, да ўсяго жывога і нежывога хараства. 2) Кожны можа згадаць такую сваю бабулю. Яны __ вечныя на гэтай зямлі. 3) Броўкі __ як сярпочкі, а ніўка нязжатая стаіць. 4) Дубы __ былі выносныя, стройныя, прадстаўнік жывёльнага свету. 6. Азначце сказы, у якіх прыдаткі пішуцца праз дэфіс: 1) У той жа Белавежы пабачыў дуб_волат, якому больш за чатыры вякі. 2) За парогам манастыра засталася прыгажуня_Прадслава, а замест яе з’явілася асветніца і кніжніца Ефрасіння. 3) З кагорты такіх тытанаў быў і вялікі палачанін, выдатны беларускі асветнік_гуманіст ХVІ стагоддзя, першадрукар Францыск Скарына. 4) У снежнай фігуры дрэва раптам убачыш грыб_баравік, натапыраную птушку, працавітага бабра ці касалапае медзведзяня. 5) Хіба ўвосень не зацвітае прыгажуня_яблынька, зведзеная ў зман здрадлівай ласкай бабінага лета? 7. Адзначце сказы з ускоснымі дапаўненнямі: 1) Хто назапашвае кармы, хто спяшаецца цёплае жыллё ўладкаваць, хто проста жыруе. 2) Сонца радаснае ўзышло над лесам, жаваранкі ў блакітнай вышыні спяваюць яму хорам над шырокімі палеткамі залатой збажыны. 3) Сонца супакоіць цябе. 4) У грыбах адчуваецца пах і густых ранішніх туманаў, і багатых начных рос, і цёплых летніх дажджоў... 5) Але Лаўрэн не будзе чакаць гэтага. 8. Адзначце сказы, у якіх акалічнасці выражаны інфінітывам: 1) Цэлы тыдзень хадзілі лавіць рыбу Антось з Юзікам у тую нёманскую затоку, ля якой сустрэлі буслоў. 2) Антось і Юзік любілі ўспамінаць рыбацкія прыгоды. 3) Маці, узяўшы капаніцу, пайшла на агарод акопваць бульбу. 4) Камендант высунуўся з-за сцяны і праз рупар пачаў патрабаваць здацца. 5) Сашу ўгаворвалі не плысці, заставацца тут.
|
|||
|