|
|||
Адкрыты круглы стол. Сучасная літаратурная казка: суадносіны фальклорнай і літаратурнай традыцыі»Адкрыты круглы стол «Сучасная літаратурная казка: суадносіны фальклорнай і літаратурнай традыцыі» (Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы)
Праблемнае поле дыскусіі:
– сучасная літаратурная казка: традыцыя і наватарства – літаратурная казка і гарадскі фальклор. – станаўленне і развіццё жанру аўтарскай казкі ў беларускай літаратуры; – свет казкі як terra incognita беларускага літаратуразнаўства; – феномен цуду ў сучаснай літаратурнай казцы; – казка, фэнтэзі, комікс.
Таксама запланавана:
– паказ беларускіх анімацыйных фільмаў-казак; – аўдыё- і відэаэкспазіцыя аўтэнтычных беларускіх казак з Калекцыі фальклорных запісаў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі; – выступы народных казачнікаў і апавядальнікаў; – прэзентацыя польскага інтэрнэт-праекта “Słownik polskiej bajki ludowej”; – дзіцячы конкурс апавядальнікаў народнай казкі; – выстава ілюстрацый да кніжных выданняў беларускіх казак – Прэзентацыя кнігі І я там быў…”: (з народнапаэтычнай спадчыны) / аўт. ідэі, уклад. : А.І.Лакотка, Т.І.Кухаронак, А.Г.Алфёрава ; пад агул. рэд. А.І.Лакоткі. – Мінск : Беларуская навука, 2020.
Пакуль не можам прагназаваць, у якім фармаце (оф-, або онлайн) пройдуць пасяджэнні секцый канферэнцыі. Падрабязнасці паведамім пазней у залежнасці ад эпідэміялагічнай сітуацыі.
Заяўкі на ўдзел дасылайце да 15 красавіка 2021 года на адрас forumtales2021@gmail.com
Просім ўнесці адрас forumtales2021@gmail.com у адрасную кнігу, каб пазбегнуць пападання лістоў з дадзенага адраса ў папку «спам».
Атрыманне матэрыялаў па электроннай пошце будзе пацверджана Арганізацыйным камітэтам. У выпадку неатрымання пацверджання (з паведамленнем аб прыняцці заяўкі да разгляду) на працягу тыдня просім прадубляваць Вашу заяўку яшчэ раз на электронны адрас: forumtales2021@gmail.com.
Рабочыя мовы форума: беларуская, украінская, руская, польская, англійская.
Паводле матэрыялаў канферэнцыі плануецца выданне калектыўнай манаграфіі.
Адрас аргкамітэта: 220072, г. Мінск, вул. Сурганава, д. 1, к. 2,Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.
|
|||
|