|
|||
Нацыянальная акадэмія навук БеларусіСтр 1 из 3Следующая ⇒ Нацыянальная акадэмія навук Беларусі Аддзяленне гуманітарных навук і мастацтваў Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры
2-і МІЖНАРОДНЫ ФОРУМ ДАСЛЕДЧЫКАЎ БЕЛАРУСКАЙ КАЗКІ 27–29 мая 2021 г.
У 2018 годзе ў Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі адбыўся Форум даследчыкаў беларускай казкі, які засведчыў не толькі багацце, шматстайнасць сюжэтаў і вобразаў беларускай казкі, але і важкія здабыткі яе даследавання і папулярызацыі. У межах Форума адбыўся выступ аўтэнтычных казачнікаў, які стаў сапраўднай падзеяй у культурным жыцці краіны. Казкавыя традыцыі ў жыцці беларускага народа моцныя і трывалыя, гэта адзін са складнікаў этнічнай адметнасці беларусаў. Літаратурная казка адыграла сваю ролю ў працэсах нацыятварэння. У сувязі з гэтым ёсць патрэба акцэнтаваць важнасць мастацтва казкі для грамадства ў цэлым і асобы ў прыватнасці. У межах форума адбудзецца: Міжнародная навуковая канферэнцыя «Народная казкавая проза ў еўрапейскай прасторы: архаічная традыцыя vs сучасная інтэрпрэтацыя» (Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы)
Праблемнае поле канферэнцыі: 1. Стан і асаблівасці бытавання казкавай традыцыі ў сучасным грамадстве; 2. Мастацкія прастора і час у комплексным вывучэнні казкі; 3. Інтэрмедыяльныя і пісьмовыя ўплывы на фальклорную казкавую традыцыю; 4. Сувязь казкі з іншымі жанрамі фальклору; 5. Асоба і тыпы казачнікаў; 6. Паэтыка і сістэма вобразаў народнай і літаратурнай казкі; 7. Слова ў казкавым маўленні, стылістыка казкі; 8. Развіццё і трансфармацыя казкавага жанру; 9. Класіфікацыя казак і паказальнікі сюжэтаў; 10. Інтэрпрэтацыя народнай казкі ў літаратуры і мастацтве (выяўленчым, тэатральным, музычным, экранным); 11. Мастацтва расказвання (storytelling) як з’ява сучаснай культуры; 12. Казкі ў медыяпрасторы. 13. Казкавы дыскурс у канструяванні нацыянальнай ідэнтычнасці
|
|||
|