|
|||
Патрабаванні да відэароліка: працягласць – да 5 хвілін, тэхнічныя параметры: фармат – .avi, .mpg, або .wmv. ⇐ ПредыдущаяСтр 2 из 2 Патрабаванні да відэароліка: працягласць – да 5 хвілін, тэхнічныя параметры: фармат – .avi, .mpg, або .wmv. У намінацыі “Сям’я – адзінства думак і спраў” на конкурс прадстаўляецца творчая работа, якая змяшчае два раздзелы: “Сямейны партрэт” – апавяданне пра сям’ю (склад сям’і, сімволіка сям’і, сямейная песня/верш, фразы, выразы, прымаўкі, прыказкі, жарты і інш.); “Крыніцы сямейных традыцый” – апісанне сямейных традыцый (сямейных прафесій, захапленняў, хобі, звычаяў, святаў, рацэптаў страў і інш.). Творчая работа у намінацыі “Сям’я – адзінства думак і спраў” можа суправаджацца ілюстрацыйным матэрыялам (фотаздымкамі, малюнкамі, схемамі, табліцамі і інш.). Патрабаванні да творчай работы: аб’ём работы – не больш за 50 старонак фармату А4, шрыфт – Times New Roman, размер шрыфта – 14 пт, міжрадковы інтэрвал – адзінарны. Конкурсныя матэрыялы ў намінацыі “Сям’я – адзінства думак і спраў” прадстаўляюцца ў друкаваным выглядзе і на электронным носьбіце. Конкурсныя матэрыялы прадстаўляюцца да 5 верасня 2020 года ў Лідскі РЦТДіМ (к115 кабінет). Асноўныя крытэрыі ацэнкі конкурсных работ: адпаведнасць умовам конкурсу; змястоўнасць, інфармацыйная напоўненасць; творчасць, мастацкая прываблівасць, арыгінальнасць падачы матэрыялу. Конкурсныя работы павінны мець тытульную старонку на рускай і беларускай мовах (з пазначэннем вобласці, раёна/горада, установы адукацыі, назвы конкурсу/намінацыі), інфармацыю аб аўтары работы (прозвішча, імя, імя па бацьку, клас/група) і аб кіраўніку/кіраўніках (прозвішча, імя, імя па бацьку, пасада), а таксама нумары кантактных тэлефонаў. Падвядзенне вынікаў Журы конкурсу вызначае пераможцу (I месца) і прызёраў (II, III месца) з ліку ўдзельнікаў у кожнай намінацыі. Пераможцы (I месца) і прызёры (II, III месца) конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамі ўпраўлення адукацыі Лідскага райвыканкама, іх творчыя работы накіроўваюцца на абласны этап конкурсу.
|
|||
|