|
|||
Мая сям’я ў гісторыі малой Радзімы”;Стр 1 из 2Следующая ⇒
Палажэнне аб правядзенні раённага этапа рэспубліканскага конкурсу творчых работ «Мая сям’я, мой дом – мая Радзіма»
Конкурс праводзіцца з мэтай стымулявання творчай і грамадскай актыўнасці дзяцей і моладзі, духоўнага ўзбагачэння асобы навучэнца праз папулярызацыю станоўчых сямейных традыцый і каштоўнасцей, гістарычную пераемнасць пакаленняў. Задачы конкурсу: умацаванне аўтарытэту сям’і ў грамадстве, павышэнне прэстыжу сям’і, ролі бацькоўства і мацярынства; развіццё сацыяльнай актыўнасці сем’яў, актуалізацыя ролі сям’і ў выхаванні духоўнасці, маральнай культуры грамадства; фарміраванне пачуцця гордасці, павагі і любові да сваёй сям’і, грамадзянскай адказнасці за сваю будучыню і будучыню сваёй сям’і; эстэтычнае выхаванне і фармiраванне мастацкага густу асобы; выяўленне і падтрымка творчай ініцыятывы педагогаў, дзяцей і моладзі, шырокіх груп насельніцтва, аўтарскіх калектываў, якія вывучаюць і папулярызуюць сямейную праблематыку, спрыяюць захаванню сямейнай спадчыны. Арганізатарамі раённага этапа рэспубліканскага конкурсу творчых работ з’яўляюцца ўпраўленне адукацыі Лідскага райвыканкама, дзяржаўная ўстанова адукацыі “Лідскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі” (далей - Лідскі РЦТДіМ). Удзельнікамі конкурсу з’яўляюцца навучэнцы ўстаноў адукацыі, творчыя сямейныя калектывы. Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях: “Мая сям’я ў гісторыі малой Радзімы”; “Сям’я – адзінства думак і спраў”. У намінацыі “Мая сям’я ў гісторыі малой Радзімы” на конкурс прадстаўляюцца: відэаролік, у якім раскрываюцца сямейныя традыцыі аўтара работы, іх гісторыя, адзначаецца ўдзел сям’і ў мерапрыемствах грамадскага, спартыўнага, культурнага і творчага жыцця раёна, горада; тэкставая анатацыя работы – кароткія звесткі аб аўтары, характарыстыка тэматычнага зместу работы, яе сацыяльнае вызначэнне. Пры падрыхтоўцы відэаматэрыялу аўтар павінен выступіць у ролі рэжысёра, аператара, сцэнарыста або акцёра.
|
|||
|