|
|||
МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬМІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ УСТАНОВА АДУКАЦЫІ «ПОЛАЦКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ»
Матэрыялы фальклорна-этнаграфічнай экспедыцыі ПДУ ў Шумілінскі раён Віцебскай вобласці (5-8 кастрычніка 2009 г. ) Запісы Лобача У. А., Аўсейчыка У. Я. Зроблены ў вв. Лоўжа і Пабеда
Наваполацк 2009 [VORC002] в. Пабеда Шумілінскага раёна Інф.: – І хацелі змяніць, а старыя людзі, каторыя ўжо паўміралі. После вайны хацелі змяніць. Ні далі. Ні далі, сказалі Пабеда была, нада ета ў 17 гаду. Зб.: – А тое кладбішча ці старое, ці вялікае? Інф.: – Старое. Зб.: – А каменныя красты можа ёсць? Інф.: – Не, каменныя ёсць, каменныя храсты. Но яны ж цяпер завеяныя і ёсць, ёсць. Зб.: – А вот калі вот сталі пліты этыя ставіць, як цяпер? …
Запісана ў 2009 годзе Лобачам У. А., Аўсейчыкам У. Я. ад Мядзвёдкінай Ніны Пятроўны 1923 года нараджэння ў вёсцы Пабеда Шумілінскага раёна.
Тлумачэнне: Зб.: – Лобач У. А. Зб. (А. У. ): – Аўсейчык У. Я. Інф: – Мядзвёдкіна Н. П.
******** [Лоўжа_2009_003] в. Пабеда Шумілінскага раёна Зб.: – Валянціна Іванаўна, а вот мы там шлі, каля азяра такі калодзеж? Інф.: – (НРБ) … там была здзелана эта. Капліца. Зб.: – А ад чаго яна памагала? Інф.: – Гэта ад ўсіх балезней памагала. І цяпер бяруць і бяруць. І гавораць, што памагаіць. Да жа спіцыяльна прызджаюць. Яна была запушчана… Дзеці хадзілі, школа была. Расказалі, здзелалі ўсё. (НРБ) Навёў І Валерык даў трубы, уставіў і здзелалі эту капліцу. Зб.: – Ну цяпер важна што? Інф. (2): – Я там быў када броўна даставалі, памагаў. Інф.: –Ну такая як наша была. Зб.: – А вот эта Пабеда называецца пасёлак. Так і называўся? Інф. (2): – Ён і да вайны называўся. Вот, вабшчэ во тут во. Цэнтр во тут быў Пагост называўся. Зб. (А. У. ): – А, Пагост, эта тут і хавалі? …..
Запісана ў 2009 годзе Лобачам У. А., Аўсейчыкам У. Я. ад Грузневіч Валянціны Іванаўны, 1923 года нараджэння, Грузневіча Валерыя Аляксеевіча, 1943 года нараджэння ў вёсцы Пабеда Шумілінскага раёна (нарадзіліся яны ў вёсцы Баравыя таго ж раёна, пераехалі ў 1966 годзе). Тлумачэнне: Зб.: – Лобач У. А. Зб. (А. У. ): – Аўсейчык У. Я. Інф.: – Грузневіч В. І. Інф. (2): – Грузневіч В. А. НРБ – нельга разабраць гуказапіс.
********
|
|||
|