Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





4. Аналіз праведзенай працы.. 5. Уменні і навыкі набытыя на практыцы.. 6. Агульныя высновы пра практыку.



4. Аналіз праведзенай працы.

Сёлета я упершыню пазнаеміўся з палацава-паркавым комплексам Пуслоўскіх. Гэта адбылося у час прахаджэння практыкі. Праца праходзіла ў музеі, які знаходзіцца непасрэдна у палацы Пуслоўскіх. Нас пазнаёмілі з ўсім ансамблем, а таксама з патрэбнай дакументацыяй. Потым мы адведалі пакуль што зачыненыя часткі палаца, якія знаходзяцца на рэстаўрацыі, а таксама палацавыя падвалы і вежы.  

Пасля гэтага мы атрымалі тэксты нашых экскурсій, а таксама спіс крыніц для замацавання нашых ведаў. Нам быў дадзены час на падрыхтоўку (2 дні), на працягу якога мы вучылі нашыя экскурсіі, а потым адпрацоўвывалі практыцы уменні, неабходныя для правядзення экскурсій.

Потым, для замацоўвання сваіх ведаў мы праводзілі бясплатныя экскурсіі для наведвальнікаў палаца.

На чацвёрты дзень практыкі мы правялі кантрольныя экскурсіі, пасля чаго мы атрымалі дазвол на вядзенне платных экскурсій. У наступны і другія дні мы вялі сапраўдныя экскурсіі па палацу.

Падчас практыкі мы пазнаёміліся:

- З працай вядзення дакументацыі ў музеі;

- З музейным фондам, сістэмай яго захавання;

- З працай з экспанатамі;

- З працай ў якасці экскурсавода (правеў 19 экскурсій).

5. Уменні і навыкі набытыя на практыцы.

На практыке я набыў навыкі працы ў якасці экскурсавода, навучыўся лепш кантактаваць з людзьмі, адпрацаваў агульны шаблон для правядзення экскурсій у будучым. Таксама падчас практыкі я меў мажлівасць паўдзельнічаць ва ўсіх аспектах жыцця музейнага работніка.

6. Агульныя высновы пра практыку.

Практыка атрымалася вельмі цікавай і павучальнай. Я набыў пласт ведаў пра спецыфіку музейнай і экскурсіённай працы. Я лічу, што гэта практыка вельмі карысная для студэнтаў-гісторыкаў, а менавіта для развіцця іх здольнасцяў у сферы распаўсюджвання ведаў пра гісторыю нашай краіны. Веды і навыкі, набытыя на музейнай практыцы, з’яўляюцца неабходнымі для гісторыка-спецыяліста і могуць значна дапамагчы яму ў будучыні.



  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.