Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





Янка Купала. Мая малітва. Янка Купала. Роднае слова. Янка Купала. На сход!



Янка Купала

Мая малітва

Я буду маліцца і сэрцам, і думамі,

Распетаю буду маліцца душой,

Кабчорныядолі з мяцеліцаўшумамі

Ўжобольш не шалелі над роднайзямлёй.

 

Я буду маліцца да яснагасонейка,

Няшчасныхзімойсагравацьсірацін,

Прыветна па збожныхгуляючыгонейках,

Часцейзаглядаці да цёмныххацін.

 

Я буду маліцца да хмараў з грымотамі,

Штодзіканаднамігуляюць не раз,

Каб жаль над гаротнымімелібяднотамі,

Градоў, перуноў не ссылаліпадчас.

 

Я буду маліцца да зорак і жаліцца,

Штогасяцьсябенадта часта яны,

Бочуў, як якая з неба з іхзваліцца,

Зжыццяхтосьсыходзе на вечныя сны.

 

Я буду маліцца да нівыўсёйсілаю,

Каблепшаюўродайплаціла за труд,

Збагаціла сельскую хату пахілую,

Надзеізбытыміубачыў наш люд.

 

Я буду маліцца і сэрцам, і думамі,

Распетаю буду маліцца душой,

Кабчорныядолі з мяцеліцаўшумамі

Не вылі над роднайзямлёй, нада мной.

 

1906

 

Янка Купала

Роднае слова

 Магутнае слова, ты, роднае слова!

     Са мной ты на яве і ў сне;

Душу мне затрэсла пагудкаю новай,

     Ты песень наўчыла мяне.

 

Бяссмертнае слова, ты, роднае слова!

     Ты крыўды, няпраўды змагло;

Хоць гналі цябе, накладалі аковы,

     Дый дарма: жывеш, як жыло!

 

Свабоднае слова, ты, роднае слова!

     Зайграй ты смялей, весялей!

Хоць гадзіны сыкаюць, кружацца совы,

     Жывеш ты на хвалу людзей.

 

Загнанае слова, ты, роднае слова!

     Грымі ж над радзімай зямлёй:

Што родная мова, хоць бедная мова,

     Мілей найбагатшай чужой!

 

 

Янка Купала

На сход!

На сход, на ўсенародны, грозны, бурны сход

Ідзі, аграблены, закованы народ!

 

Як роўныйдзіжыхарміжроўныхжыхароў

Аддай на суд свае ўсекрыўды, сьлёзы, кроў.

 

Аб вечнымкатаваньні, зьдзекудалажы

I пакажы на курганы і на крыжы.

 

I абраскопаныхмагілах не забудзь,

Дзегруганытваіх там продкаўкосьцірвуць.

 

Як гналі пот зьцябе паны і каралі,

Як гналіпрочцары з радзімаезямлі.

 

I як крываўляцьраскаваныя рабы,

Як ты ўпадаешзьнепасільнайбарацьбы.

 

Як Бацькаўшчынутваюрэжуць на кускі.

Як гібнешзьдзецьмі ты ад катняерукі –

 

Аддаціўсё на суд, на ўсенародны сход

Ідзі, аграблены, закованы народ!

 

 



  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.