![]()
|
|||
Сняданне, абед і вячэра. Гаспадыня. ПрывітанніГусі ВалянцінаКоўтун — Гусі, гусі… — Га-га-га! — Есціхочаце? — Ага! — Дык ляціце… — Го-го-го! Воўкзубаты за гарой. — Гусі, гусі! — Го-го-го… — Вы не бойцесяяго! Першайгускапаляцела, Потым — гусяняты. I гусак падняўся смела. Следам — воўкзубаты! Скочыўхутка на дарогу, Толькі не злавіўнікога! Сняданне, абед і вячэра СяржукСокалаў-Воюш Калісонцаўстане — Нам даюцьсняданне. Прабяжыцьпаўнеба — Нам абедацьтрэба. Пойдзесонцаспаці, Нам — вячэра ў хаце. Гаспадыня Тадзіяна Кляшторная Пірагом з гарбатай Мішкучаставала, Сподачкі і шклянкі Са стала прыбрала, Вымыла талерку, Кубачак і лыжку I закалыхала ЗморанагаМішку. Шпак Тадзіяна Кляшторная На бярозцыпадакном Я шпаку прыладзіў дом. Толькіадысціпаспеў — Шпак адразупрыляцеў. Дом утульныаглядае, Песню веселаспявае. У шпака ёсць у двары Вельмідобрыясябры. Зубры ЛарысаГеніюш Белавежаюкрочаць зубры, Пушчыслаўнаеваладары. I гарбы ў іхкрутыя, і рогі, Саступаюцьусеім з дарогі: I мядзведзі, і злыяваўкі.
Прывітанні Вось ужо звінеў званок, Запрасіў нас на ўрок. Добры дзень, я вас вітаю, Да заняткаў запрашаю. Хай занятак будзе плённым, І цікавым, і натхнёным. Поспехаў я вам жадаю, Калі што – я паспрыяю.
Добрае ранне сонцу і птушкам, Празвінеў ужо званок, Добрае ранне сынкам і дачушкам! Пачынаецца ўрок. Добрае ранне ўсім добрым людзям. Прапаную сябраваць Шчыра вітацца мы ўсе не забудзем! І ўсім разам працаваць. Званочкам звонкім урок павітаўся. Сядзем за парты. Занятак пачаўся!
Прачнуўшыся, сонейку ўсміхніся ласкава і лагодна. Далонькі-промнікі крані, каб не было халодна. І добрай раніцы яму ты пажадай хутчэй, Каб на двары і на душы стала цяплей, святлей. Матульцы рукі працягні і абдымі хутчэй. За кожны дзень свайго жыцця душу яе сагрэй. Ёй рання добрага жадай, пазбавіўшыся сноў, І падары ёй назаўжды павагу і любоў. Ты добрай раніцы скажы ўваходзячы ў клас, Няхай сяброўства назаўжды паселіцца між вас. Нікому ў свеце не знайсці лепш слоў, каб дзень пачаць. Цудоўна на пачатку дня дабра ўсім пажадаць.
|
|||
|