Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





Жмуркі. Кую, кую ножку



 

Раз, два, тры, чатыры, пяць.

Я не маю часу спаць:

Ведаю спачатку – зраблю я фіззарадку.

Першае заданне – гэта прысяданне…

То сагнуся я ў дугу, то на месцы пабягу.

А пасля прыгожа засцілаю ложак.

Раз, два, тры, чатыры, пяць…

Чышчу зубы, мыю вушы.

 

Раз, два, тры, чатыры, пяць –

Тупаем нагамі.

Раз, два, тры, чатыры, пяць –

Пляскаем рукамі.

Раз, два, тры, чатыры, пяць –

Будзем нахіляцца.

Раз, два, тры, чатыры, пяць –

Сядзем зноў займацца.

 

Раз, два, тры, чатыры, пяць –

Ясь грыбы ідзе шукаць.

Там, дзе грыб трапляецца,

Нізка нагінаецца.

Назбіраў іх – не падняць.

А грыбоў у лесе многа

Пасля дожджыку грыбнога.

Дожджык хвошча па спіне.

Дожджык слухае мяне.

Пяць хвілін стаю пад душам.

 

 

Устаньце, дзеткі, усміхніцеся,

Зямлі нашай пакланіцеся

За шчаслівыдзеньучарашні.

Усе да сонца пацягніцеся,

Улева, управа нахіліцеся,

Верацёнцам пакруціцеся.

Раз прысядзьце, два прысядзьце

І за парты ціха сядзьце.

 

Як толькі сонейка прачнецца, (устаць з-за парт)

За справы ўміг яно бярэцца! (кругі рукамі)

Разбудзіць сонных дзетак, (пацерці вочкі)

Сагрэе лес, палетак, (абняць сябе за плечы)

Дасць моцы ўсім, хто хворы, ( зрабіць рыўкі рукамі)

І падтрымае ў горы. (паціснуць адзін аднаму рукі)

Я вельмі прашу: " Сонца, (папляскаць у далоні)

Зірні ў наша аконца! ”

 

Сонца шчыра ўсміхнулася. (кругавы рух рукамі)

Мы падняліся, апрануліся, (устаць)

На лыжню ўсе дружна сталі, (рухі лыжніка)

Хутчэй ветрыка памчалі!

Трапна ў цэль страляць мы будзем: (імітавць стрэльбу)

Ні хвілінкі не марудзім! (бег на месцы)

Скажам шчыра: " Мара наша –

Быць як Домрачава … Даша”. (папляскаць у далоні)

Ходзіць коцік шэранькі,

Хвост у Ваські беленькі.

К хлопцу прытуляецца,

Спінкай выгінаецца.

Мышкі, сцеражыцеся,

Ціха, беражыцеся!

Усіх вас зловіць кот!!

 

Жмуркі

 “Кот Апанас”

Кот, кот Апанас!

Ты лаві хутчэй нас!

Ты лаві нас хутчэй,

не расплюшчвай вачэй.

 

-Пальчык, зайчык,

дзе ты быў?

- Я па носіку хадзіў,

потым вочкі палічыў,

потым трошкі адпачыў,

потым з вушкам пагуляў,

потым шчочку палюляў,

потым шыйку казытаў,

потым кашку паспытаў.

 

Фізкультхвілінка “Снежныя забавы”

Удыхаем зімовае свежае паветра.

На далонь упала сняжынка.

Вецер гойдае галінкі дрэў.

Пераступаем цераз сумёты.

Гуляем у снежкі.

Ходзім на лыжах.

Бегаем на каньках.

Чысцім сцяжынку ад снегу.

Разатру шчокі, каб сагрэцца…

 

— Мышка, мышка, дзе была?

— Была ў пана караля.

— Шторабіла? — Лыжкі мыла.

— А штодалі? — Кавал сала.

— Дзепаклала? — Падлаўкаю.

— Чым накрыла? — Халяўкаю.

— Дзепадзела? — Кошка з’ела.

 

Белабока-сарока

Прыляцелаздалёка,

Села ж яна на таку,

У яехвосцікна баку.

 

Сядзіць, сядзіцьвавёрка

На арэхавымкусце,

Арэшачкілушча,

Шкарлупкікідае,

Вочкаміміргае.

 

Грушка

Знароднага

Мы пасадзімгрушку

Усе, усе.

Няхай наша грушка

Расце, расце.

Вырасці ты, грушка,

Вось такой вышыні,

Вырасці ты, грушка,

Вось такой шырыні.

Расці, расці, грушка,

Ды ў добры час,

Патанцуй, Марылька,

Паскачы для нас.

 

Ай, люлі-люлі-люлечкі,

Прыляцелігулечкі,

Сталіяныбуркаваць:

— Чымдзіцяткагадаваць?

— Пакарміцемалачком,

Саладзенькімпіражком.

 

Кую, кую ножку



  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.