Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





ПРАДСТАЎЛЕННЕ. да ўзнагароджання Ганаровай граматай Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта



ПРАДСТАЎЛЕННЕ

да ўзнагароджання Ганаровай граматай Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта

 

1. Прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) Кірылаў Валерый Аляксандравіч

2. Прафесія, пасада, месца працы, службы інжынер – хімік – тэхнолаг, намеснік галоўнага інжынера, завод ”Палімір“ адкрытага акцыянернага таварыства ”Нафтан“

3. Чысло, месяц, год нараджэння  29 ліпеня 1979 года

4. Грамадзянства  Рэспубліка Баларусь

5. Адукацыя  вышэйшая  

6. Ці ўзнагароджваўся раней Ганаровай граматай Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта і дата ўзнагароджання  не ўзнагароджваўся

7. Дамашні адрас, тэлефон Віцебская вобласць, г. Наваполацк, вул. Маладзёжная, д. 138, кв. 15, тэлефон +375292999777

8. Агульны стаж работы 24 гады   стаж работы ў галіне 19 гадоў   

стаж работы ў дадзенай арганізацыі 19 гадоў

9. Характарыстыка з указаннем асабістых заслуг, за якія прадстаўляецца да ўзнагароджання Ганаровай граматай Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта.

За шматгадовую добрасумленную працу і значны асабісты ўклад у развіццё нафтахімічнага комплексу горада Наваполацка.

 

Кірылаў Валерый Аляксандравіч быў прыняты ў рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства ”Вытворчае аб’яднанне ”Палімір“ (у цяперашні час – завод ”Палімір“ адкрытага акцыянернага таварыства ”Нафтан“) у 2001 годзе інжынерам-стажорам навукова-тэхнічнага цэнтра. Пасля службы ў войску ў 2002 годзе вярнуўся працаваць на прадпрыемства і быў прыняты ў цэх вытворчасці васкоў, сінтэтычных смол і іншай хімічнай прадукцыі начальнікам змены. Працаваў старэйшым майстрам, начальнікам цэха вытворчасці метылакрылату і сульфату амонію, начальнікам цэха нітрыл акрылавай кіслаты, ацэтонцыангідрына, каталізатараў. З 2010 года працуе на пасадзе намесніка галоўнага інжынера завода ”Палімір“ адкрытага акцыянернага таварыства ”Нафтан“.

Кірылаў В. А. з’яўляецца высокакваліфікаваным спецыялістам, дысцыплінаваным, прынцыповым і адказным кіраўніком, валодае комплексам ведаў, неабходных для эфектыўнага вырашэння пастаўленых задач. Умела арганізуе і каардынуе дзейнасць падначаленных, аб’ектыўна ацэньвае вынікі іх працы, здольны аналізаваць складаную сітуацыю і аператыўна прымаць неабходныя рашэнні. З’яўляецца актыўным рацыяналізатарам і прымае ўдзел у распрацоўцы і ўкараненні мерапрыемстваў, накіраваных на зніжэнне матэрыялаёмкасці і энергаёмкасці вытворчасцяў, удасканаленне тэхналагічнага працэсу вытворчасцяў. Вялікую ўвагу надае пытанням аховы працы, культуры вытворчасці і прамысловай бяспекі.

Актыўны ўдзел А. В. Кірылава і яго вялікі вытворчы вопыт спрыялі выкананню ў 2020 годзе заводам ”Палімір“ адкрытага акцыянернага таварыства ”Нафтан“ праграмы мерапрыемстваў, накіраванай на зніжэнне выдаткаў на вытворчасць прадукцыі і павышэнне эфектыўнасці вытворчасці. Эканамічны эфект ад рэалізацыі дадзенай праграмы склаў 23 мільёна рублёў. Яго непасрэдны ўдзел у 2020 годзе дазволіў перавыканаць план мерапрыемстваў па энергазберажэнні па 15 пунктах, што дазволіла атрымаць гадавую эканомію ў памеры 11952 тон умоўнага паліва.

За значны асабісты ўклад у развіццё прадпрыемства, дасягненне высокіх вынікаў у працы Валерый Аляксандравіч узнагароджаны Ганаровай граматай прадпрыемства (2008, 2012), Ганаровай граматай канцэрна ”Белнафтахім“ (2010).

Кірылаў В. А. характарызуецца тактоўнасцю, працавітасцю, высокай патрабавальнасцю ў адносінах да сябе і падначаленных, здольны ўзяць на сябе адказнасць, адстойваць свае погляды. У калектыве падтрымлівае становішча добразычлівасці і ўзаемадапамогі, карыстаецца павагай і аўтарытэтам.

 

Генеральны дырэктар

адкрытага акцыянернага

таварыства ”Нафтан“                                                    А. В. Сойка

                                                                                        

16 красавіка 2021 г.

 



  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.