|
|||
Шчасны, хто стаў мудрацом. (Hymnen an die Nacht). Пачатак. Кола магнітнага моцна трапіў?
Наваліс (Фрыдрых фон Гардэнберг)/ Novalis (Friedrich von Hardenberg ( 1772 – 1801 ) – Наваліс стаў для нямецкіх рамантыкаў узорам філосафа-паэта, аднак яго творчасць асуджалася “Маладой Германіяй” як рэакцыйная. У канцы ХІХ ст. творы Наваліса прыцягнулі ўвагу сімвалістаў, экспрэсіяністаў і неарамантыкаў. Творчасць Наваліса паўплывала на Ўолтэра Пэйтэра, Германа Гесэ, Міхая Эмінэску, Джорджа Мак-Доналда і многіх іншых. Раман Пенелопы Фітцджэралд “Блакітная кветка” (The Blue Flower) прысвечаны жыццю і творчасці Наваліса, а таксама яго каханню да Сафі фон Кюн.
Шчасны, хто стаў мудрацом... Вершы З “Гімнаў Начы” (Hymnen an die Nacht)
Стаіш ты ўжо даўным-даўно, юнак, На нашым надмагіллі ў задуменні; У цемры, нібы суцяшальны знак, – Вышэйшай чалавечнасці ўзнікненне. Туга нас соладка завабіць так, Перш чым жалоба жарсліва сустрэне... Жыцця адвечнага – у смерці адкрыццё; Ты – Смерць: нам толькі ты нясеш Жыццё.
Пачатак (Anfang)
Не шолах гэта – ці я народжаны Не дзеля зоркі гэтай – а толькі так, крыху Ў вар’яцкім свеце ў прыцягненне Кола магнітнага моцна трапіў?
Ці быў той шолах зграбнай грацыі Усведамленым цэлым? – Ці была вера ўся У чалавецтва мімалётнай?.. Што ёсць жыццё, калі гэта – шолах?
Вечна адлучаным быць? – Ёсць у мяне Прадбачанне будучай еднасці, што Прызнаная ўжо намі – нашай, Ды не прыўлашчаная дарэшты...
І гэта – шолах? тады ж бо й ісціны Цвярозасць – толькі маса, глей, пустаты Усведамленне, адчуванне Стратаў, знішчальнае адмовы.
Чым за імкненне жыць узнагародзяць нам Памкненне дзікае – быць ворагам сабе, На бруд, што наўкола нас, глянуць Весела: можа ў тым – прызначэнне?
Што мудраца вядзе праз жыццё, як не Паходня – да сэнсу найвышэйшага? Што ж мае ён – ствараць цярпліва, Легчы ды назаўсёды замерці?
Не шолах ты, а – голас генія, Ты – ўвасабленне неўміручасці, ты – Усведамленне вартасці той, Што толькі тут цяпер пазнаецца.
Некалі чалавецтва будзе мне Тым, чым Сафія ёсць – зграбнай грацыяй – Яе найвышэйшую свядомасць Блытаць не стануць з плачу відзежай.
[Двувершы 1798 г. ] [Distichen 1798]
Бедная глеба, сябры: трэба рупліва насенне Сеяць, каб хоць бы крыху ўсё-ткі ўрадзіла зямля.
Клёку замала дасціпнаму – толькі ствараць сусветы: Сэрца ў любові натоліць духу памкненні, аднак.
Хай рой стракоз ляціць, гэтых чужынак цнатлівых, Следам за зоркай двайной, проста з дарамі да нас.
Неяк камусьці ўдалося ўзняць шлейф багіні Саіса – Што ж ён убачыў? – Дзіва дзівосаў, самога сябе.
5
|
|||
|