|
|||
«Уцякала зіма ад вясны.». Яна адна. Палата мінёраў«Уцякала зіма ад вясны... » Уцякала зіма ад вясны Па кустах вербалозаў рагатых, – Ёй каптан абарвалі яны, I на гольлі матляецца вата.
Уцякала зіма ад вясны, Уцякала па рэках, азёрах, Лёд затрэскаў, закрэктаў, заныў, Здрадзіў лёд – і вада на прасторы.
Толькі звон крыгалому ачах – Брод шукаюць бярозы-бяглянкі I трымаюць на ніцых плячах, Як дзяцей палахлівых, бусьлянкі.
А вясна даганяла зіму; Заяц скочыў у лужу блакіту, Бо на хвост наступіла яму, I пралескі распырскаў, раскідаў.
I ўцякала зіма ад вясны, Пад нагамі ламачча затлела, Парастрэсла па сьцежках лясных Сьнег апошні свой з ландышаў белых. Уцякала зіма ад вясны – Уцякала...
Яна адна... Яна адна, Зямля вякоў, Адкуль Жыццё пачатак брала Шчырай верай. Здалёк відна Зямля бацькоў, Матуль, Дзе песня б'ецца Перапёлкай шэрай.
У курганах, Што выраслі з былін, Спачылі З поля подзвігу ратаі. У туманах Тугі спрадвечны клін На гнёзды шчасця Выраі вяртае.
Краса ўзышла Аднойчы назаўжды, Закрасавала ў душах I ў паглядах. Прамень святла, Струмень жывой вады Закаласіўся На ачахлых лядах.
Світання сцяг Над цемрывам начы Расчырванеўся Радаснаю стомай, I на губах, Крамяна пахнучы, Застаўся яблык Ранішняй аскомай.
На смерць ішлі За гэтую зямлю, За гэтую красу, За сцяг світання Сыны зямлі, Каб засланіць раллю, З якой нязломнасць Збажыною ўстане.
Пакуль у нас Пяшчотаю матуль I рупнасцю бацькоў Сагрэты далі, Не посвіст куль, А галасы зязюль Лічыць гадоў чароды Не прысталі. Палата мінёраў
Конец формы Руку аднагодак працягвае мне, Пацісну я куксу ў шрамах, бы ў разорах, I порахам ды марганцоўкай дыхне З раённай бальніцы «палата мінёраў».
Далёка на захад адкочваўся гром. Гулялі ў вайну мы — у нашых і немцаў, Вайна ж, пазалёгшы за кожным кустом, Глядзела навокала позіркам немым.
Мы рана сталелі ў зямлянках сырых, Але забываліся цацкі няскора. I рваліся «цацкі»... I ўрач гаварыў: — Яшчэ папаўненне ў палату мінёраў...
Здавалася, ў цішы рыпела зямля На восі, — нібы на пратэзе, — у зморы. Пасля перавязкі (ой, раны смыляць! ) Спявала «Арлёнка» палата мінёраў.
Вятрыска лісты нам на шыбіну клаў, Рабіны рукамі здаровымі гойдаў. I доўга не мог нас даклікацца ў клас Той верасень сорак чацвёртага года...
З пустым рукавом сын вярнуўся Дамоў, А маці, як яблыня, белая з гора... Хай порахам толькі запахне ізноў, Вы ўчуеце, хлопцы з палаты мінёраў.
Ты помніш: асколак абвугліла кроў, Ты ведаеш міны здрадлівы нораў... Белабілетная ў дваццаць гадоў, — Ты ў першым запасе, палата мінёраў! Галоўная » Рыгор Барадулін
|
|||
|