|
|||
Божа, паспагадай усім. Заспаная раніца мжыстая. Мы - беларусы.Божа, паспагадай усім Божа, паспагадай усім, – I магутнаму, і слабому, I відушчаму, і сляпому, Каб у згодзе жылося ім.
Божа, паспагадай усім, – Каб вайной не йшоў Брат на брата, Каб ржавела сякера ў ката, Каб вячэраю пахнуў дым.
Божа, паспагадай усім, – Каб цяплелі пагляды людзкія, Каб у старца не кралі кія, Нічыіх не кралі радзім.
Да любові, да чысціні, Да святла, да святога ўлоння, Усявышні, і заўтра і сёння Заблуканыя душы вярні!
Заспаная раніца мжыстая... Заспаная раніца мжыстая, На фарбы і гукі скупая. Нібыта сцяжынаю мшыстаю, Прыціхлай зямлёю ступаеш.
I вёдры прыглушана бразгаюць Каля адсырэлае студні, Лісцёваю дыхае брагаю, Пакутуе восень застудай.
Цыбатай нагой жураўлінаю Імшарамі верасень крочыць. Ад кіслых прысмак журавінавых Заплюшчыла сонца вочы.
Цвітуць успаміны верасам. Няяснае мроіцца-сніцца. I моцна жадаецца-верыцца, Што ўсё да паўдня праясніцца. Мы - беларусы... Мы больш сваёй ахвярнасцю вядомы, Мы, беларусы, Мы — народ такі. Ахвотна забываем, што мы, Хто мы. Згадаюць Нашай памяці вякі!
Мы сціпласцю сваёй здаўна вядомы, Саміх сябе хваліць нам не з рукі. Хай слабакі Аж падаюць ад стомы, На плечы ўзяўшы Пыхі мех цяжкі.
Мы ўсім сваёй гасціннасцю вядомы, Надзейныя сябры і дружбакі. I госць, і падарожны ў нас Як дома. А злым і травы колюцца ў бакі.
Гатовы ўсё аддаць — I тым багаты, Мы, беларусы, Мы — народ такі. Што з краю небяспекі нашы хаты. Пра гэта Не забудуць чужакі! Неруш Неруш ранішні – роднае слова, Мне шукаць цябе, покуль гляджу, Пад зялёным крылом верасовак, Пад крысом і спякоты й дажджу. Слова, што як нарог для ратая, Як для ластаўкі – стромы вільчак,
Ад якога на небе світае, Ад якога яснее ў вачах… А пашчасціць – натрапіцца неруш, – Зазвіняць недзе промні наўзбоч. Неруш свой панясу я аберуч, Як слязіну з матуліных воч.
Ад абразы, ад позірку злога, Шлях заблытаўшы для наслання, Неруш ранішні – матчына слова, Мне, як бору, цябе засланяць!
|
|||
|