Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





Арфаэпічныя нормы беларускай літара­турнай мовы



 

 

Арфаэпічныя нормы беларускай літара­турнай мовы

і прычыны іх парушэння

 

 

3. Як неабходна вымаўляць глухія зычныя перад звонкімі ў наступных словах:

просьба, барацьба, носьбіт, касьба, анекдот, вакзал, экзамен, экзатычны, экзэмпляр, як быццам, як бачыш, баскетбол, футбол.

 

5. Як вымаўляецца пачатковы націскны і ненаціскны гукі, абазначаныя літарай і, пры адсутнасці паўзы, калі папярэдняе слова заканчваецца:

    а) на галосны:

за імі, у ім, пры іх, на імху, прыгожае імя, пара ісці, з вялікімі ікламі, срабрысты іней, першае інтэрв’ю, пасыпаліся іскры, мая Ірына, яна ідзе, да інстытута, святло і цень;

    б) на зычны:

сын і дачка, мароз і вецер, дождж ішоў, пад ігліцай, лён ірваць, перад Іванам, наш Ігнат, плод ігрушы;

    в) пасля г, к, х:

выбег і стаў, бераг і рэчка, педагог і студэнт, астролаг і надвор’е, луг і поле, аднакурснік і аднакурсніца, аўторак і серада, хвойнік і асіннік, садок і агародзік, сынок і пасынак, поспех і слава, пух і пер’е, страх і сум, удых і выдых, мох і верас;

    г) у сярэдзіне і на канцы слова пасля галосных і зычных:

гаі, раі, звычаі, ураджаі, юбілеі, краіна, маімі, ручаіна, салаўіныя, Ільіч, вераб’і, вар’іраваць, аб’інець.

 

6. Прачытайце словы, вызначце, якія гукі абазначае літара і:

краіна, у маі, іхні, цацкі і цукеркі, вазьму і пайду, заіграцца, паслаў ім, стары і малы, пад ільдом, ільгота, дрот іржавы, імчаць, імкненне, звышідэйны, субінспектар, дэзінфармацыя, Ізмаіл, ірыс, інтэлект, ідэал, івалга, вераб’і, вар’іраваць, Гаіці, з’явіцца, з’ехаць, уз’яднацца, раз’язджаць, аб’ява, аб’інець, ад’ехаць, ад’езд, ад Яна, раз’езд, з’ява, раз’юшаны, раз’яднаць, з’езд.

 

7. Патрэніруйцеся ў правільным вымаўленні спалучэнняў зычных:

зж [жж]:         зжоўкнуць, зжывацца, зжарыць, з жаданнем, з жартам, зжаць;

сш, зш [шш]: замерзшы, з шумам, праз шыбу, падвезшы, з шышкамі, бясшумна, расшыфраваць;

шс [с’с’]:        смяешся, застаешся, вучышся, рыхтуешся, цешышся;

жс, шс [с]:      парыжскі, пражскі, латышскі, чувашскі;

чц [цц]:          у хустачцы, на печцы, пры дачцы, па звычцы, на рэчцы, у вадзічцы;

дч [чч], тч [чч]: адчуць, выкладчык, дакладчык; час ад часу, адчайна; лётчык, пераплётчык;

дц [цц], [ц’ц’], тц [цц]: адцягнуць, на градцы, на кладцы, адціснуць, пад цяжарам, у палатцы, братцы, у карытцы;

дс, тс [ц]:       гарадскі, Кіславодск, брацкі, заводскі, грамадства;

гк [хк]:           лёгкі, пругкі;

гч [хч]:            магчымасць, берагчы, дапамагчы.

8. Растлумачце, з якімі арфаэпічнымі нормамі звязана вымаўленне зычных на стыку прыстаўкі і кораня, на стыку кораня і суфікса:

  збудаваць, збегчы, знайсці, узлесак, узбярэжжа, узнагароджанне, узрадавацца, спісаць, скінуць, сфатаграфаваць, бясхмарны, бясшумны, рассмяшыць, расцвісці, роспіс, расшнураваць, абходзіць, адбыць, адпусціць, адсыпаць, падкрэсліць, подпіс, расчасаць, прадбачыць, перадсвяточны; выкладчык, пераплётчык, суседскі, гарадскі, наводчык, лётчык, грамадскі, старасветчына.

 

9. Прачытайце правільна, улічваючы, што [з] і [с] перад мяккім зычным вымаўляецца мякка:  

развітанне, звер, разліць, разбіць, узнімацца, разняць, спазніцца, знікнуць, з людзьмі, з неба, з лесу, з верасня, змяць, узнікненне, змяшаць, змяя, змена; сцежачка, снеданне, чысціць, світанне, свяціць, поспех, песня, рассмяяцца, разнесці, бясследна, узнесці.

 

11. Прачытайце, запомніце запазычаныя словы, у якіх гук г выбухны:

 

ганак, гарнец, гвалт, гірса, гільза, мазгі, рэзгіны, гонты, гуз, швагер, агрэст, гузік, зацугляць, нягеглы, розгі.

 

12. Спішыце, абазначце, як вымаўляюцца выдзеленыя галосныя, зычныя ці спалучэнні зычных.

    Узор: з’езд [з’], згіб [з].

Рада сц ь, ё сц ь, ра зж аваць, ра сш ыфраваць, да ждж ы, прые здж ы, пака зч ык, разно сч ык, з ч асам, му жч ынскі, ве чн ы, була чн ая, дакла дч ык, а дч уваць, а дч ыніць, рыхтуе шс я, вучы шс я, ма гч ымасць, ле гч ы, гара дск і, грама дск і, на пала чц ы, на рэ чц ы, а дв ажыць, а д ’езд, до кт ар, та кт, к г ораду, к дзіцяці, ра здз ел, з дз едам, пра з зямлю, па зн ей, бе з Сяргея, шча сл івы, пе сн я, ра с цві сц і, з весткі, с вітанне, с мех, ра с кідаць, мін с кі, дз ве, па д садам, а д сонца, па д дзень, мола дз ь, роз г і, з і голачкі, н е і дзе, ва к зал, с хема, лу г, адрэ ж, сало д кі, восе м, про сь ба.

 

13. Правільна вымаўляйце словы не  і без у загадках:

    Крылаў не мае, а лятае; без рук, а вароты адчыняе. Без голасу, а спявае, без пугі, а хмары ганяе. Верабей маленькі, але ўдаленькі, рук не мае, а вала трымае. Вярхом сядаю, на кім – не знаю, знаёмага ўбачу – адразу саскочу. Мае чатыры нагі – не пойдзе, мае пух і пер’е – не паляціць, мае душу, ды не заўсёды. Без рук, без галавы, а маляваць умее. Паложана пячаць, што без жалца не пачаць. Зялёная, а не луг, белая, а не снег, кучаравая, а без валасоў. Без абручоў, без дна поўна бочачка віна.

 

14. Як вымаўляюцца свісцячыя [з] і [с] перад мяккімі зычнымі:

смех, снег, світанне, скінуць, збегчы, схітрыць, схіліцца, згіб, сцвярджаць, след, святло, скіба, спіс, сліва, скіраваць, звіць, зліць, схіліцца, спектр, апладысменты, атмасфера, песня, марозлівы, пяскі, разгінаць, скеміць, сцвярджаць, няўрымслівы;

звесткі з гісторыі, ліў з вядра, выехаў з лесу, зрабілі з бярозы.

 

15. Як вымаўляецца літара г у наступных словах:

гісторыя, ганак, гонта, геній, герой, гальштук, гарызонт, агрэст, гузік, луг, стог, магчы, легчы, ганьба, бераг.

 

16. Размяжуйце з’явы акання і якання ў прыведзеных словах:

характарыстыка, галава, грамада, высакавата, дапамагчы, галасаваць, ганарыцца, вятры, вясна, бяроза, дзяўчына, не трэба, не ведае, без вынікаў.

 

17. Прачытайце і растлумачце, чаму не заўсёды ў словах неславянскага паходжання адбываецца змена гукаў у першым складзе перад націскам:

легенда, метро, берэт, абеліск, сезон, метровы, медаль, аперацыя, калектыў, каляндар, сяржант, мячэць, брызент, канцылярыя, рысора.

 

19. Ці змяняюцца д  і т прыставак (прыназоўнікаў) на дз’  і ц’, а таксама ў форме давальна-меснага склонаў назоўнікаў на -тва перад мяккімі губнымі:

пад бярозай, падмесці, ад верасу, падвязаць, падбягаць, падбел, падпяваць, пад Петрыкавам, ад Пінска, падпісаць, у Літве, у грамадстве, на брытве; Людміла, Ядвіга.

 

 



  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.