Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





Алесь Бадак (вершы пра каханне)



Ты аддаляешся, ты аддаляешся... Начало формы Конец формы Ты аддаляешся, ты аддаляешся, Ад пацалункаў маіх вызваляешся, Ад непатрэбнай нікому маны, Ад недарэчнай уласнай віны. Хто мы? Чужыя адно аднаму, Гэтак даўно, што не важна — чаму. Гэтак даўно, што не важна — калі. Некалі мы ўжо такімі былі. Можна, як некалі, вечарам зноў З працы, з гасцей не спяшацца дамоў. Зноў можна думаць пра іншых жанчын.   Таемны сад Начало формы   Дзе тонкай рысай далягляд Злучае неба край з зямлёю, Расце ў цішы таемны сад, Вядомы толькі нам з табою.   Там сустракаюць нас заўжды Анёлы ціхім песнапеннем. З табой прыходжу я туды Маліцца на твае калені,   На вусны і на голас твой З нямою ўдзячнасцю за тое, Што ўсё яшчэ  

 

Пойдзем, пойдзем Млечным Шляхам... Начало формы Конец формы Пойдзем, пойдзем Млечным Шляхам, Там спакой і цішыня. Паляцяць за намі птахі, Наша лепшая радня. Паляцяць за намі дрэвы, Нашы сёстры і браты. Паплывуць за намі рэкі, Разбурыўшы ўсе масты. Там няма згрызот і страху, I ні фальшу, ні маны. Пойдзем, пойдзем Млечным Шляхам, Пойдзем, любая, адны. — Што такое? Божа мілы! — Нехта крыкне за спіной. Пойдзем, пойдзем. Мы зрабілі,   Мы ніколі не станем радней... Начало формы Конец формы Мы ніколі не станем радней, I, на жаль, гэта ведаем самі. I закончыцца значна раней, Чым адбудзецца нешта між намі. Сустракаемся рэдка зусім, А ўсё больш расстаёмся з табою. Наша шчасце — аранжавы дым, Ціхі шлях ад самоты да болю. I праводзячы ў ранішні час У дарогу нясцерпна даўгую, Нібы ў цэркаўцы белай абраз, Я цябе асцярожна цалую.  

 

Падаюць зоры (песня) Начало формы Конец формы Я твае пацалую далоні. Мне так цяжка было без цябе, Што баюся я нават сягоння I на міг адпускаць ад сябе.        Падаюць зоры, падаюць зоры      Ціхай начною парой.      Падаюць зоры, падаюць зоры,      Светлаю стануць расой.   He прасі прабачэння дарэмна... Начало формы Конец формы He прасі прабачэння дарэмна: Ўсё дала, што магла ты мне даць. Ты мне болей ужо не патрэбна, Ды не хочацца адпускаць. Я знайду цябе ў парку халодным; — Можа, прыйдзеш яшчэ да мяне? Вецер з вуснаў сарве тыя словы I з размаху мне ў твар шпурляне.  

 

 



  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.