Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





Класік, на жаль, пражыў нядоўгае жыццё - усяго 54 гады, але стаў адной з самых яркіх фігур у беларускай літаратуры.



 

Нарадзіўся Уладзімір Сяменавіч Караткевіч 26 лістапада 1930 года у старажытным горадзе Орша.

  Ён быў вельмі таленавітым чалавекам. Яшчэ ў дзяцінстве ён не толькі пісаў вершы, але і добра маляваў, захапляўся музыкай і ўдзельнічаў у тэатральных пастаноўках. Упершыню вершы будучага класіка з'явіліся ў рукапісным часопісе " Званочак” у пасляваенныя гады, затым у 1951 годзе ў Аршанскай газеце» Ленінскі прызоў«, а ў 1955 годзе – у часопісе» Полымя (верш “ Машэка " ).

Для нас ён значны настолькі ж, наколькі знакавыя для Вялікабрытаніі - Вальтэр Скот, або для Польшчы — Генрык Сянкевіч.     

Яго, адкрывальніка ў нашай літаратуры гістарычна-дэтэктыўнага жанру, неверагодна цікава чытаць. Пра гэта Ўладзімер Сымонавіч выдатна ведаў і сам; ён любіў казаць: «... Пісаць трэба так, каб вашы кнігі з бібліятэк кралі. Мае крадуць», - дадаваў ён праз паўзу.

 

Як і Хэмінгуэй, любіў лавіць акул. Калі адпачываў на моры (Кактэбэль, Гагры, Прыбалтыка), то абавязкова выходзіў з рыбакамі лавіць рыбу. У Кактэбэлі спаймаў акулу, чым вельмі ганарыўся.

 Вельмі любіў мультфільмы. Абавязкова адзначаў чырвоным алоўкам у праграме перадач, калі павінны паказваць мультфільмы, і глядзеў іх зь вялікім захапленьнем. Вельмі крыўдзіўся, калі яму забывалі нагадаць пра той ці іншы мультфільм.

 Яго любімы раман — «Тры мушкетэры».  Перад тым як садзіцца пісаць чарговую рэч, Уладзімер Караткевіч перачытваў гэты твор Дзюма, які заўсёды быў на часопісным століку каля ягонага ложка.

Класік, на жаль, пражыў нядоўгае жыццё - усяго 54 гады, але стаў адной з самых яркіх фігур у беларускай літаратуры.

 

 

 

26 лістапада — дзень народзінаў Уладзімера Караткевіча. Яму б споўнілася 85 гадоў. Для нас ён значны настолькі ж, наколькі знакавыя для Вялікабрытаніі - Вальтэр Скот, або для Польшчы — Генрык Сянкевіч.

Яго, адкрывальніка ў нашай літаратуры гістарычна-дэтэктыўнага жанру, неверагодна цікава чытаць. Пра гэта Ўладзімер Сымонавіч выдатна ведаў і сам; ён любіў казаць: «... Пісаць трэба так, каб вашы кнігі зь бібліятэк кралі. Мае крадуць», - дадаваў ён праз паўзу. Сёньня герой маіх 20 незвычайных фактаў — Уладзімер Караткевіч, напісаў Васіль Дэ Эм на старонцы



  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.