|
|||
III Пад крыжамАСОБЫ ДЗЕІ Ксенія (ігумення)
Дзядзінец у сярэднявечным жаночым манастыры. Углыбі пад аркадамі кружганак (прысёнак), перасечаны вялікай акутай брамай з малым закратаваным ваконцам угары. Направа муры касцёлу, налева манастырскія будынкі, грузкія й панурыя. Пасярэдзіне крыху зелені — кпераду з левага боку стаіць каменны крыж з фігурай Хрыстоса, звернутай углыб к вялікай браме. Пад крыжам каменная ступень, як бы лаўка. Пануе ноч, — толькі з вакон касцёлу б'е святло. Звініць сігнальнік (найменшы званок на вежы), склікваючы манашак на ранішнюю мшу. На водгук званка паяўляюцца манашкі ў белых габітах і доўгім шнурам пераходзяць цераз кружганак, спяшаючы да касцёлу. Кожная з іх нясе ў руках светач. Пераходзячы каля вялікай брамы, прыбаўляюць кроку, — дзе-якія з іх хрысцяцца. Фуртыянка, малая, звяўшая старушка ў законным габіце стаіць пад крыжам з пукам ключоў у руках і прызіраецца к пераходзячым манашкам. У той час адчыняюцца без шэлесту ў манастырскіх будынках дзверы і паяўляецца ў іх Ксенія, успёртая напляччу Вікарыі, высокая, да відма падобная, у працяглых шатах, у высокім саболім калпаку на галаве і ў фіялетавых рукавічках. У руках трымае пасторал (посах), на грудзях мае залаты біскупскі крыж. Пераступае пару крокаў і становіцца незаметна за Фуртыянкай. Па пераходзе манашак сігнальнік моўкне; з касцёлу залятае прыдаўлены гук арганаў. Ксенія датыкаецца рукой да пляча Фуртыянкі. Фуртыянка (са страхам азіраецца, а спасцярогшы Ксенію, паспешна кленчыць і цалуе рубок яе габіту, пасля чаго, устаючы, кажа) Ваша правялебнасць... у такую раннюю пору... ужо на нагах... і сама...
Пільнуй, сястра, брамы! пільнуй вялікай брамы!
Але ж... Ваша правялебнасць... я днём і ночай...
Ці заўважыла ты, з якім неспакоем пераходзілі каля гэтых дзвярэй нашыя сёстры? Гэты кружганак у нашым манастыры нядобра ўладжаны...
Сюдой найбліжэйшы пераход да касцёлу...
Так... і штодзённа гэтыя маладыя Богу засватаныя душы йдуць маліцца, мінаючы вялікую браму, якая нас лучыць са светам. А нячысцік не спіць, а пакуса сочыць.
Брама моцная, дубовая і акутая жалезнымі штабамі. Адно толькі закратаванае ваконца і тое вельмі высока, каб можна было цераз яго вызірнуць... Прытым я ключы заўсёды маю пры сабе — і не спускаю вока...
Ёсць рэчы, якім увайсці ты, сястра, забараніць не здалееш, якіх не паўстрымаюць ні жалезныя штабныя ці замчыстыя аковы. Усхадзячае сонца ўвальваецца сюды цераз закратаванае ваконца, вясною — залятае пах кветак і вецер... і вецер, які веіць там, на свеце.
Можна было б зачыніць вакно шклом, аблепленым волавам, або забіць дошкамі...
І гэтага не хопіць, сястра. Тут жа за вялікай брамай пераходзяць жнеі з палёў і пяюць... Голас цераз шкло й цераз дошкі праціснецца. Вазы едуць сюдою й цягнуцца на пырскаючых конях рыцары з шумячымі ў руках прапорцамі. Шум і гоман свету ўвальваецца сюды праз гэтую вялікую браму, а гэта дрэнна... У нас павінна быць ціха — вельмі, вельмі ціха...
Дык чаму ваша правялебнасць не прыкажа замураваць браму? Зрабілі б гэта работнікі з манастырскіх двароў у працягу аднаго дня... то ж ёсць другое, бочнае ўвойсце ў муры з боку гародаў.
На бяду, немагчыма замураваць вялікую браму. Сюдою ўрачыста ўходзяць у манастыр жадаючыя пасвяціць сябе Хрыстосу дзевы, а важней за ўсё: сюдою ўязджае да нас апат, прававіты ўладар гэтых зямель навокала. Для яго вялікая брама павінна стаяць насцеж...
А праўда, праўда... Уласна, і сягоння мае прыбыць.
Сягоння? апат!..
Але.
Яго правялебнасць апат наш і пан даў знаць цераз паслоў, што, аб'язджаючы свае ўладанні, загляне сягоння, каб пабагаславіць сёстры...
Апошні раз быў тут, калі сястру Пляцыду на кастры палілі... (Хрысціцца. )
Развідніваецца ўжо. Трэба будзе прыладзіць усё дзеля годнага прыняцця дастойнага гасця. (Да фуртыянкі. ) Ты, сястра, загадай замясці сцежку перад брамай. У шэрым адсвеце світання бачу на завесах іржу й звісаючае павуцінне... Трэба ачысціць вялікую браму. (Да Вікарыі. ) А ты дай знаць, хай ацец капелан пасля мшы да мяне прыйдзе. Буду яго чакаць... Адна з служэбных сясцёр пойдзе на званіцу і ўдарыць у вялікі звон, як здаля пабача прыбліжаючую прыдворню апата.
Станецца ўсё, як ваша правялебнасць накажа. А на вежу — ці магу паслаць сястру Псіху? Мела праз гэты тыдзень спаўняць служэбную працу...
Не, не! пашлі якую-небудзь іншую. Сястра Псіха вельмі молада... Узышоўшы на вежу, глядзела бы стуль на свет, што цягнецца навокал манастыру, на боры, якія перацерабілі працавітыя ралейнікі, і на замак, які ўзносіцца на суседнім узгоры.
Як прыкажа ваша правялебнасць...
Добра, аднак, што ты мне аб ёй прыпомніла. (Да Фуртыянкі. ) Сястра Псіха часта прабывае на гэтым дзядзінцы?
Так, правялебная маці...
І не спасцерагла ты ў яе якога... неспакою?
Не, маці. Заўсёды ціхая. Успірае толькі чало аб падножжа крыжа й думае...
Моліцца?
Не ведаю. Думае. Раз толькі бачыла я, што плакала. Было гэта ў той дзень, калі апат, адбываючы суды, нашу быўшую сястру Пляцыду за чарнакніжніцкія чары на касцёр засудзіў.
Забараніла я ўспамінаць аб гэтым. А што да сястры Псіхі: трэба за ёй назіраць, трэба назіраць. Завельмі яна маладая, й сэрца ў яе йшчэ не ўспакоена... А цяпер ідзі, сястра, і рабі, што табе загадала я. Сонца хутка ўзойдзе, Пяянне і прыглушаны гул арганаў, які чуваць было дагэтуль, спыняецца. і набажэнства ў касцёле, відаць, ужо скончана...
Сонца! Быстрым, бадай мімавольным рухам прыпадае губамі да каменных, сонцам асветленых стоп. Трывае гэта толькі хвілю, бо зараз жа адрывае губы і, хілячыся з ціхім стогнам, хавае твар у далонях.
Што ты тут робіш, дачка мая? Штодзённа вяртаючыся з касцёлу, спатыкаю цябе... Ці, можа, маеш асаблівае набажэнства да гэтае фігуры Хрыстоса, пад якой застаю цябе?
Так, войча...
Ці ж ты многа ласкі ад яго тут дазнала?
Не, войча, але расце тут каля крыжу крыху зелені, якой дзе ў іншым месцы не бачу ніколі. Нават вакно маёй келлі выходзіць на брукаваны дзядзінец манастырскі...
Гэта грэх. Ты павінна быць у келлі й маліцца там!
Была я ў келлі праз цэлы дзень і цэлую ноч. Бічавалася й ляжала крыжам на каменнай, уласнай маёй крывёй змочанай падлозе й прасіла Хрыстоса, каб мне пазволіў не грашыць, адналькова ж... Войча мой, я новы, цяжкі грэх маю на сумленні...
Слухаю цябе, дачка мая...
Я ўпала ніц пад Хрыстосавы ногі —
Пацалавала Хрыстосавы ногі, дачка мая...
Не, войча! я сонца на іх цалавала!
Але калі прытулілася вуснамі да крыжа, ты ўчула, не йначай, што сонца ёсць зданнем, залацістай толькі й неіснуючай марай: дакрануліся, дачка мая, губы Хрыстосавых стоп... містычных ліліяў ласкі...
Мае губы, войча, даткнуліся... каменя!
Ты мне, дзіця маё, з вялікага грэху спавядаешся! Абавязана ты старацца, каб распаліць у сабе любасць вялізную, якая робіць тое, што рэчы не здаюцца нам тым, чым ёсць звычайна для вока, для пальцаў, але тым, бадай, чым быць павінны для духу... Камень гэты ня ёсць каменем, бо мастак прыдаў яму прынадныя формы боскага цела Хрыстоса, у сне, знаць, яму выяўленыя, — ня ёсць каменем, бо праз малітву й свянцоную ваду асягнуў вышэйшую, духоўную вартасць... Зразумееш гэта і адчуеш, дачка мая, калі дасканальна будзеш любіць Хрыстоса.
Люблю я, войча, яго, ды ў сне бачу
Помні, дачка, што Сын Божы збавіў свет не багаславенствам ціхім, а страшнай і крывавай мукай сваей. Крыж заткнуў пасярод земскае кулі, як штандар пабедны, і ў цяню крыжа толькі збаўленне!
Войча! а чаму не ў променях крыжа!
Замнога разумееш, дачка мая, замнога! Помні, што нячысцік адпіхнуў чалавека ад раю, падшапнуўшы яму першае " чаму"... Будзь пакорная й ціхая й маліся, маліся, маліся!
Маліцца, войча, мне, грэшнай, не змога!
Яшчэ дасканаласці ты не дасцігла. Працуй над сабою: гэта адно магу табе сказаць...
Войча...
Замаўчы. Вельмі ўжо доўга гаманю з табой! Ты не павінна пытацца, бо кожнае пытанне грэхам ёсць. Я, адказваючы, толькі памагаю табе да грэху. Чуюся супольнікам віны тваёй, — маліся за мяне й за сябе!
О Божа! о Божа...
А! гэта вы, сястра Псіха! Перапужалі вы мяне...
Што ты тут робіш, дзіця?
Загадалі мне абчысціць і абмыць вялікую браму. Яго правялебнасць апат прыязджае сягоння! Вяртаецца да работы.
Апат... які засудзіў на смерць сястру Пляцыду за тое, што журбавала, што шукала... (Устрасаецца. ) Грэх! грэх!
Сястра... як там прыгожа на свеце!
На свеце!..
Так. Адгэтуль не бачыш свету амаль ніколі. Усе вокны выходзяць на панадворак, з усіх бакоў зачынены высокімі мурамі... О! тут зусім не так ужо прыгожа! Але цераз гэтае ваконца ў вялікай браме відно сенажаці, такія шырокія, вялікія сенажаці, поўныя кветак! Яшчэ так нядаўна бегала я па іх. Сястра Псіха, ці вы калі бачылі гэтыя шырокія сенажаці?
Нам няможна, дзіця, глядзець на свет.
А праўда! — шкода.
Скуль ты ўзялася тут, птушанё? сярод чорных манастырскіх муроў?..
Ах! я... Мяне сюды маці аддала на паслугі, зашмат было нас дома. Але вы!.. Гляджу на вас, і здаецца мне, што вы павінны былі жыць, як тая златавалосая князёўна ў тым замку напроціў, які відаць праз гэтае ваконца... О! адгэтуль шмат, шмат харошых рэчаў відаць! (Заглядае. ) Цяпер нейкія людзі едуць па дарозе, мабыць, купцы, бо цягнуцца за імі наладаваныя вазы... Скуль яны гэта могуць ехаць, сястра Псіха, і куды?
У свет! — і са свету...
Свет вельмі, вельмі вялікі — ажно страшна падумаць! І гэтулькі на ім людзей. Бачыла я ўжо пастухоў і ралейнікаў, і духоўнікаў, і паноў у залацістых шатах, якія праязджалі па гэтай дарозе ўпобачках з прыгожымі панямі, у пазалочаных карэтах... Ацец капелан кажа, што свет грэхам загублены. Ці тыя ўсе людзі, сястра Псіха, будуць загублены?
Не ведаю.
Дык хто ж мне гэта скажа?.. Але раз... не, не, ужо пару разоў у апошніх днёх, — бачыла я тут нейкага на вялікім кані рыцара, пакрытага пылам, як быццам бы ехаў здалёку... Залатыя праменні меў на шлеме, й залатое вымаляванае на шчыце сонца, й вялікія шумячыя крыллі пры плячах. Я думала, што едзе на рыцарскае змаганне ў замак, але ён, уехаўшы ў даліну, раздзяляючую абодва ўзгоры, звярнуў сюды пад манастырскую браму і стануў — на белым кані, увесь залаты ад сонца, такі падобны да святога Юр'я ў алтары, і глядзеў сюды доўга, доўга...
Замаўчы!
Замаўчу, калі змушаеце, але я цікаўлюся вельмі, што гэта за рыцар і чаго ён шукае тут... (Вызірае цераз ваконца. ) Во, во! — зноў яго бачу! Там унізе на дарозе, вядучай у манастыр...
Дык папраўду?.. О Божа! злітуйся... у снах яго бачыла я...
Здаля падобны да арла з распушчанымі крыллямі, які здабычу сочыць... Бліскаюць у сонцы бляхі яго залатыя й свеціцца лязо на доўгім кап'і. О сястра Псіха! гэты рыцар, можа, сюды заедзе?
Не! сюды ніхто не заедзе. Тут ёсць муры таўстыя й брамы акаваныя й ёсць гэты крыж перад брамай — вялікі крыж, што бароніць доступ распасцёртым рукам. Бачыла я раз яго, шмат год таму, калі сюды ўходзіла, і дагэтуль помню. Вялікі, вялікі крыж!..
І я яго бачу, крыж гэты. Стаіць тут жа перад брамай і сонца мне засланяе таўстой дзераўлянай крыжавінай...
Ганна!
Маці Фуртыянка мяне кліча! (збірае начынне і выбягае, кажучы яшчэ. ) А не кажыце толькі, што я вызірала цераз ваконца! Знікае паміж манастырскіх будынкаў.
О! каб гэта я так, як ты, магла выглянуць і пабачыць сенажаці, й пабачыць нівы... Валіцца перад крыжам на калені. О Божа мой! супакой мне маркоту, (Падае тварам на зямлю. ) У гэты час сярод цішы разлягаецца за брамай песня Блуднага Рыцара.
Што гэта за голас? — выснены... О Божа! Божа, ратуй мяне! Хрысце! Абымае крыж рукамі.
Ад чарадзеяў з свету маю весць
Міласэрдзя, літасці — Божа, укрый мяне, усцеражы! О, як страшна глядзіш на мяне, Хрысце. Загублёна я, праклята! праклята!
О, йдзі з салодкіх з'яў жыцця чар піць,
О, жыць! о, жыць! на свет!
Ох!
Давай ключы! ключы!
О жудасць! о жудасць!
Дай ключы! хутчэй! ключы!
На, на! ты нікчэмная! вераломная! нягодная святой сукенкі! На! ты вырадак! Насенне чартоўскае, на! Ключы, на! на! Б'е яе. На званіцы адзываецца звон, абвяшчаючы прыбыццё апата. Дзядзінец у той час запаўняецца, уваходзе ў святочным уборы Ксенія, пры ёй манашкі і капелан.
Сястра Фуртыянка! адчыняй вялікую браму!
Яго правялебнасць князь апат наш прыбывае.
О маці! маці!
Што тут сталася?
Гэта нягодніца! — Я злавіла пры вялікай браме — слухала бязбожнага пяяння, згаварывалася! Выйсці адгэтуль хацела, уцякаць! Мая віна! — адышла на хвілю...
О жудасць! Няшчасная!
Праўда ж гэта? праўда?
Так...
На свет! на свет! — крычала — да сонца! Сярод манашак шорах абурэння, усе адступаюць, пакідаючы Псіху самую наўбоччы.
Да сонца!..
Адчыні, сястра, вялікую браму!
Вітаем цябе на парозе, ласкавы наш войча!
Паздароўкана будзь, маці, у імя Бога! Знябыўся я вялікай падарожай. Загадай, каб мне паказалі святліцу, дзе аддыхнуць мог бы.
Ксенія Ў жалобе, войча, стаю прад табою
А што ж там новага? Хто вінаваты?
Шатан! Вось на шатана прад табою
Шатана магу праклясці, але на касцёр яго не пашлю! Маці, кажы, каго вінаваціш?
Віню я вецер, сюды што ўлятае
Я хачу знаць праступак і ведаць, хто вінаваты! Вецер, сонца ці браму судзіць не магу!
Дык дзіцянё судзі тое, якое (Звяртаецца да манашак. ) Прывесці няшчасную!
Вось яна тут! тут гэта нягодніца!
Што ўчыніла?
Уцякаць хацела, пакінуць святыя манастырскія муры, у свет пусціцца з залётнікам!
Пакарай яе, войча! пакарай яе! О жудасць!
Войча! будзь для яе міласцівым! Яна яшчэ маладая...
Закон не знае міласэрдзя, а я тут — закон! (Збліжаецца да Псіхі, глядзіць. ) Ты ж гэта... ты! Знаю цябе... Уцякаць хацела?
Запярэчыць не можа, не можа! Я сама бачыла.
Чаму? — пытаюся, чаму?
Ты знаеш!
Згублёна!
Дзіця, беднае дзіця маё...
А так... жыць жадаеш! Мусім цябе надалей ухаваць ад падобных шатанскіх пакусаў! Час ужо найвялікшы... Апошнія дні, якія табе яшчэ застаюцца, правядзеш у найглыбейшым манастырскім лёху, не бачачы ні святла, ні людскога твару, не чуючы іншага голасу, апрача застыгаючага бурлення крыві тваёй і шэлесту капляў вільгаці, спадаючых са скляпення. Будзем маліцца за цябе.
Вядзіце засуджаную! Сягоння дзень жалобы...
На свет, на сонца йдзі! Ў гароды там,
|
|||
|