|
|||
Спішыце сказы, расстаўце знакі прыпынку (можна не спісваць, а раздрукаваць).1. Зоська пабавіла кроку рашуча кіруючы цераз грудок па зарасніку але раптам амаль жахнулася праз пяць крокаў ад яе матлянулася штосьці жывое і як здалося вялізнае і толькі праз мамант неяк авалодаўшы сабой яна ўбачыла наводдалек зайца. 2. На ранку лугі заўсёды высцілаў густы туман па якім здавалася можна было бегчы як па палатне і які сведчыў ужо што ў прыродзе пачыналася дужанне цеплыні і холаду цеплыня не хацела яшчэ здавацца але і холад з кожным днём усё мацнеў. 3. Ды вось апёк зямлю сапраўдны мароз шчыкнуў праз расколіны ў кары за жывое хапіў за карані якія вылезлі наверх тады толькі дуб сыпле пад ногі лісце ўкрывае карані абтрасае і жалуды якія добра ляжаць праз усю зіму ў тоўстым кіліме. 4. Дзіўны гук уразіў мой слых недзе далёка як мне здалося спяваў паляўнічы рог і хоць я ведаў што ён гучыць у баку ад шляху дзікага палявання а мімаволі часцей стаў пазіраць у той край. 5. За другім пракосам самацветаў на траве паменшала яны падрабнелі за трэцім зусім зніклі і ён круціў галавою каб злавіць дзе хоць якую бледную ўспышку расіны але нічога не выходзіла калі і ўспыхвала якая то бялёсым і нецікавым святлом. 6. У тое сваё першае наведванне родных мясцін я так нікому і не адкрыўся не прызнаўся што тутэйшы вырас на тутэйшых росах пад вартаю вячыстых дубоў на беразе рэчкі а той будынак у якім сёння месцілася школа мая хата мой дзетдом. 7. У маленстве Віця навучыўшыся ад дзеда любіў іграць на скрыпцы але бацька калі памёр дзед прадаў карчмару скрыпку баючыся што сын праз яе адаб’ецца ад гаспадарскай работы Віцю пасля дзедавай смерці пачалі запрашаць іграць на вяселлях. 8. Калі ў хаце зусім прымоўклі бо кожны перабіраў свае думкі каб выбраць нейкую трапную важную якой можно было б падзяліцца з другімі людзьмі у сенцах рыпнулі дзверы і цераз парог не чакаючы запрашэння важна пераступіў Канапелька. 9. Шчыра паважаючы ўсё найлепшае што народ вынес з мінуўшчыны найбагацейшую мову, працавітасць душэўную мяккасць селяніна-палешука Іван Мележ сцвярджаў усёй сілай свайго таленту людзі гэтыя не для паказу вам жывуць не дзеля экзатычнай забаўкі. 10. Удзень свяціла сонца і пустое поле засцілала смуга а ў лесе на прагалах было суха свежа пападаліся дзе-нідзе ля дарогі на ўгрэвах баравікі жаўтлява-белыя пад нізам і нібы пакалупаныя нечым зверху было ім нялёгка з-пад травы і галля расці. 11. Штосьці адгукнулася і ўнутры мяне але што іменна не стаў адгадваць і пэўна калі б жадаў няздольны быў бы адгадаць такое мноства галасоў гукаў і ценяў абрынулася на мяне. 12. Незнаёмаму з гэтымі тутэйшымі балотамі чалавеку небяспечна забірацца ў гэтыя нетры зойдзеш ашаломішся заблудзіш і не патрапіш выбрацца бо апроч густых чаротаў ды неба над галавою нічога не ўбачыш.
|
|||
|