Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





У Гомелі пройдзе крэатон для старшакласнікаў «Першыя ідэі: экалогія»



У Гомелі пройдзе крэатон для старшакласнікаў «Першыя ідэі: экалогія»

29 лютага ў Гомеліадбудзецца крэатон, удзел у якім могуць узяцьcтаршакласнікі з усёй Беларусі. Ён пройдзе ў рамках сацыяльна-адукацыйнага праекта «Першыя», які рэалізуецца кампаніяй А1 пры падтрымцы арганізатараў канферэнцый TEDxMinsk.

Крэатон«Першыя ідэі: экалогія» пройдзеў Гомельскім абласным грамадска-культурным цэнтры (вуліца Ланге, 17) 29 лютага з 11: 30 да 16: 00. Да ўдзелу запрашаюцца вучні 9-х, 10-х і 11-х класаў з любога рэгіёна краіны, якім цікава патрэніравацца генерыраваць ідэі, прэзентаваць іх на публіцы і атрымаць парады ды каментары ад экспертаў. Удзел у крэатоне – бясплатны па папярэдняй рэгістрацыі.

 

Спачатку ўдзельнікам пакажуць некалькі відэаролікаў з выступленнямі сусветна вядомых спікераў. Іх пракаментуе эксперт, які сутыкаецца з узнятымі пытаннямі ў сваёй працы. Ён жа паставіць удзельнікам пытанне для абмеркавання. Затым школьнікі падзеляцца на каманды і калектыўна вырашаць, якія ідэі можна было б прапанаваць для дасягнення акрэсленай мэты, а пасля прэзентуюць свае задумы перад аўдыторыяй.

 

Па выніках абмеркавання запрошаныя эксперты па экалогіі і прадстаўнікі кампаніі А1адзначацьсамыя цікавыяідэі, а таксама ўзнагародзяць найлепшага прамоўцу крэатона.

 

Адмыслова да крэатона 29 лютага арганізатары сацыяльна-адукацыйнага праекта «Першыя» рыхтуюцьпяты выпуск беларускамоўнага падкаста, госцем якога стане адзін заўтараўпраекта па перапрацоўцы пластыку RebottleКірыл Марыкін. Эпізод першага беларускамоўнага падкасту для моладзі, прысвечаны тэме экалогіі, выйдзе 21 лютага – у Міжнародны дзень роднай мовы. Зпапярэдніх выпускаў можна таксама даведацца пра прамоўніцкае майстэрства, культурніцкія праекты ў тэатральнай сферы, карысныя інклюзіўныя ініцыятывы і тэхналагічныя распрацоўкі.

 

Тэматычныя крэатоны ўжо адбыліся ў Віцебску, Магілёве, Гродне і сабралі больш за 100 старшакласнікаў. Уздельнікі абмяркоўвалі праекты ў музейнай справе, дызайне і архітэктуры, інклюзіі. Гэтым разам у Гомелі старшакласнікі пагавораць празмену клімату, свядомае спажыванне і экалагічны стыль жыцця.

 

«Першыя» – гэта рэспубліканскі конкурс ідэй, з дапамогай якіх можна змяніць навакольны свет, грамадства ці жыццё людзей да лепшага. Збор заявак яшчэ працягваецца, і прапанаваць сваю задуму да 8 сакавіка могуць вучні 9-х, 10-х і 11-х класаў з усіх рэгіёнаў Беларусі.

 

Кожны ўдзельнік конкурсу цягам навучальнага года распрацоўвае сваю ідэю, а для ўдзелу ў фінале будуць адабраныя дзесяць старшакласнікаў. Кожны з іх атрымае прыз – iPhoneXs, а таксама пад кіраўніцтвам персанальнага ментара прадставіць сваю ідэю на маштабнай маладзёжнай канферэнцыіі TEDxYouth@Minsk.

 

Больш падрабязнай інфармацыі – на сайце праекта «Першыя» www. generation. A1. by.

Кантактная асоба:

Павел Салаўёў, камунікацыйнае агенцтва ARSCommunications+375 29 649 52 53 | sp@ars. by

 



  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.