Бо грошы бацькавы — не смецце,
Ну, вось, настаўнік вам, глядзеце! —
Міхал ківае тут на Яську: —
За кнігі заўтра і за ўказку,
Бо грошы бацькавы — не смецце,
Каб мне вучыліся старанна!
Не патураць ім анізвання! —
Міхал звярнуўся к «дарактору»:
А не паслухае каторы —
Цягні за вуха на калені:
Знайду лякарства я ад лені!
А будзе йсці навука туга,
Падгоніць бацькава папруга!
Стаялі хлопцы і маўчалі,
На Яську зрэдку паглядалі.
|