|
|||
КОНКУРС ПЛАКАТА. Беларускі саюз дызайнераў пры падтрымцы Польскага інстытута ў Мінску абвяшчае конкурс на стварэнне плаката, прысвечанага стагоддзю са дня нараджэння вядомага польскага пісьменніка Станіслава Лема, філосафа, футуролага, аўтара рэалістычнайСтр 1 из 2Следующая ⇒ КОНКУРС ПЛАКАТА
Беларускі саюз дызайнераў пры падтрымцы Польскага інстытута ў Мінску абвяшчае конкурс на стварэнне плаката, прысвечанага стагоддзю са дня нараджэння вядомага польскага пісьменніка Станіслава Лема, філосафа, футуролага, аўтара рэалістычнай прозы і сатырычных тэкстаў. У верасні будзе адзначацца сотая гадавіна з дня нараджэння самага выдатнага прадстаўніка польскай фантастыкі і аднаго з найбольш чытаных пісьменннікаў-фанстастаў у свеце. «Лем 2021. Я бачыў будучыню» – пад такім лозунгам будуць адбывацца мерапрыемствы ў рамках Года Лема. Наша мэта адзначыць гэтую ўрачыстую падзею праз стварэнне твораў плаката, як ўніверсальнай формы для адзначэння і папулярызацыі асобы, якую ведаюць і паважаюць у Беларусі.
Лепшыя конкурсныя працы будць прадстаўлены на выставе ў Папярэдне мы дамовіліся з Галерэі “Універсітэт культуры” ў верасні
Польскі інстытут у Мінску з 1994 года займаецца папулярызацыяй дасягненняў польскай культуры, гісторыі і навукі, прэзентацыяй і аховай польскай спадчыны, наладжваннем і развіццём кантактаў, абменам вопытам і падтрымкай дыялогу паміж Польшчай і Беларуссю. Гэта адзін з 27 польскіх інстытутаў ва ўсвеце. Мэтамі і задачамі інстытуту з'яўляецца рэалізацыя мерапрыемстваў у грамадскай і культурнай дыпламатыі, у тым ліку арганізацыя навуковых і гістарычных семінараў і канферэнцый, мастацкіх і гістарычных выстаў, канцэртаў класічнай і сучаснай музыкі, спектакляў польскіх тэатральных калектываў, паказы шэдэвраў польскага кінамастацтва, выданне перакладаў на беларускую мову польскай навуковай і мастацкай літаратуры. Штогод інстытут рэалізуе звыш 100 разнастайных праектаў з удзелам творцаў, навукоўцаў і экспертаў з Польшчы і Беларусі.
І. Агульныя палажэнні: · Арганізатарам конкурсу з'яўляецца Беларускі саюз дызайнераў пры падтрымцы Польскага інстытута ў Мінску. · Конкурс адрасаваны студэнтам, мастакам, дызайнерам, ілюстратарам, у тым ліку замежным. · У склад конкурснай камісіі ўваходзяць знакамітыя мастакі, выкладчыкі беларускіх мастацкіх ВНУ, прадстаўнікі Польскага Інстытута ў Мінску і прадстаўнікі культурнага асяроддзя Польшчы. Пераможца будзе выбірацца ананімна. · Конкурснай задачай з'яўляецца распрацоўка плаката, прысвечанага стагоддзю са дня наражэння пісьменніка Станіслава Лема і яго творчай дзейнасці або яго канкрэтнаму твору. Гэта таксама могуць быць ілюстрацыі ў фармаце плаката са слоганам «Лем 2021. Я бачыў будучыню» · Заяўкі на ўдзел у конкурсе прымаюцца да 20 лютага 2021 года на электронны адрас unidby@gmail. com. З тэмай письма «Заяўка на конкурс плаката (Лем)», у лісце: «Згаджаюся з умовамі і прымаю ўдзел у конкурсе, Фамілія і Імя, кантактны нумар». · Тэрмін падачы прац мінае 30 сакавіка 2021 года · Пераможцы: 1. Першая прэмія – 750 BYN 2. Другая прэмія – 450 BYN 3. Трэццяя прэмія – 300 BYN Увага: Асобы, якія адпраўляюць свае заяўкі на конкурс, тым самым выказваюць згоду на апрацоўку Арганізатарам сваіх персанальных дадзеных выключна для мэт конкурсу.
II. Спосаб падачы прац: · Конкурсныя працы павінны быць адпраўленыя ў электронным выглядзе на адрас электроннай пошты Беларускага саюза дызайнераў unidby@gmail. com, з паметкай у тэме “Конкурс плаката (Лем)” · Плакат неабходна даслаць у выглядзе файлаў у фармаце JPG разрозненнем 100 dpi і аб’ёмам не больш за 5 MB, памерам 700x1000 мм (гарызантальны ці вертыкальны). · Пад кожнай працай, дасланай на конкурс, павінны быць указаны імя і прозвішча аўтара, па магчымасці назва, кантактная інфармацыя аўтара (адрас электроннай пошты, нумар тэлефона).
|
|||
|