Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





ДЗЁННІК ЧЫТАЧА



 

Ул. Дубоўка «Як Алiк у тайзе заблудзiўся» Аповесць Хлопчык Алік Алiку 7 год, яго бацька з самага дзяцiнства вучыў разумець i любiць прыроду. Хлопчык заблудзіўся ў тайзе, але Алiк не спужаўся, ен пачаў шукаць выйсце Узнімаецца тэма неабходнасці ведаў аб родных мясцінах каб добра ў iх арыентавацца, а таксама ідзея – пакуль есць надзея трэба змагацца за свае жыцце Павучае дзяцей як трэба сябе паводзiць у лесе, калi трапляеш у экстрэмальную сiтуацыю (неабходна ведаць, што рабiць, а дакладней, ведаць прыроду). Знаеміць з назвамі раслiн
С. Алексіевіч «Апошнія сведкі» Аповесць Дзеці – сведкі вайны Апавядае пра жыцце дзяцей у час вайны, пра жахі вайны вачыма дзіцяці Узнімаецца тэма вайны і дзяцей у час вайны Знаеміць з ваенным мінулым нашай краіны; выхоўвае пачуцце патрыятызму
В. Вольскi «Падарожжа па краiне беларусаў» Зборнік казак - Казачны варыянт расповеду пра гiсторыю Беларусi. Пiсьменнiк прапанаваў фантастычны паллет на дыване-кiлiме. Ен расказвае пра старажытную флору i фауну, першыя пасяленнi людзей, пра гарадзiшчы i ўмацаваннi, абарону ад ворагаў, пра жыццядзейнасць княстваў, пра iх ролю ва ўтварэннi ВКЛ, зацятую барацьбу з крыжакамi, пра бiтву пад Грунвальдам, змаганне народа за лепшае жыцце ў паўстаннi пад кiраўнiцтввам Калiноўскага, на рэвалюцыйнай барацьбе пачатку ХХ ст. Узнімаееца тэма гісторыі Беларусі ад мінулых часоў да сенняшніх дзен Знаеміць дзяцей з прыроднымі краявідамі Беларусі; фарміруе любоў да гісторыіі краіны
У. Караткевiч«Зямля пад белымi крыламi» Нарыс - Гэта своеасаблiвая энцыклапедыя Беларусi, яе вiзiтоӯ ка. У нарысе апавядаецца пра краявiды i асаблiвасцi розных рэгiёнаӯ Беларусi, пра нацыянальны характар беларуса, пра гiстарычныя падзеi, пра славутых грамадскiх i культурных дзеячаӯ, пра гарады, пра помнiкi гiсторыii культуры беларускага народа. На прыкладзе творчасцi Скарыны, Буднага, Цяпiнскага, Полацкага пiсьменнiк звярнуӯ уввагу на даӯ насць i багацце беларускай культуры Узнімаееца тэма гісторыі Беларусі ад старажытных часоӯ да 70-х гг. 20ст. Знаеміць дзяцей з прыроднымі краявідамі Беларусі; фарміруе любоў да гісторыіі краіны
У. Караткевiч «Кацёл з каменьчыкамi» Казка Ι гнат і Мар’я, Чараӯ нiк Багаты i скнарлiвы сусед Ι гнат не падтрымаӯ бедную Мар´ ю ӯ бядзе. Каб супакоiць галодных дзяцей, яна пачала варыць у катле каменьчыкi. Неӯ забаве ӯ яе хату зайшоӯ чалавек, якi аказаӯ ся Вялiкiм Чараӯ нiком. Ён дапамог гаротнiцы. Сыпнуӯ каменьчыкi па раллi, i яны ператварылiся ӯ бульбу. А ӯ сквапнага i зайздроснага Ι гната на полi каменьчыкi выраслi ӯ валуны велiчынёй з хату Узнімаееца тэма нясправядлiвасці як самай ганебнай для чалавечага грамадства з´ явы Вучыць тварыць дабро. Паказвае як з´ явiӯ ся на Беларусi такi важны харчовы прадукт як бульба
Я. Пархута «Зямля бацькоў нашых» Эсе - Апавядаецца Белавежу, месца здабычы беларускай нафты, калійнай солі, граніту, радону, вёсачку Полымя, якая падзяліла лёс Хатыні, рэкі Бярэзіну і Дзіва, азеры Нарач і Доўгае, канал Агінскага, самыя ўнікальныя камень, дуб і школьны музей, месца падзення Брагінскага метэарыта, буйнейшую ў Еўропе калонію чапляў Узнімаееца тэма гісторыі Беларусі і экалогіі Расказваецца пра стан нашых лясоў, азер, малых рэк, помнікаў прыроды, пра выкарыстанне багацця людзей – зямл, пра гістарычнае мінулае
М. Танк «Мухамор» Казка Мухамор Мухамор, якi лiчыў, што «мог бы смела быць паслом або нават i царом», упэўнены, што роўнага па прыгажосцi яму ў лесе няма. Аднак калi ў лес прыйшлi дзецi, усе стала на свае месца: яны пазбiралi добрыя грыбы, а мухамор нiкому не спатрэбiўся Узнімаецца тэма сціпнасці Вучыць рэальна ацэньваць сябе i не выхваляцца перад iншымi. Пазнавальнае значэнне ў тым, што дзецi даведаюцца, якiя растуць грыбы ў беларускiм лесе
М. Танк «Мухамор» Казка-забаўлянка Галiнка i верабей Галiнка-вярбiнка не хоча калыхаць дзяцей вераб´ я i нiхто не можа прымусiць яе гэта рабiць, бо ўсе у лесе адмаўляюцца выконваць свае абавязкi. Аднак, калi ўмешваецца чалавек, то ўсе становiцца на свае месцы: «з тых дзен без спачынку, каб кожны быў рад, калыша галiнка усiх птушанят» Узнімаецца тэма «чалавек і прырода» Знаеміць з прыгожосцю прыроды. Паказвае значэнне чалавека ў прыродзе
М. Танк «Былiна пра мураша Бадзiню» Казка Мураш Бадзiня Дзецi, збiраючы грыбы, згубiлi газету. Лясныя жыхары не змаглi адразу прачытаць газету, толькi бусел змог паведамiць, што з Байканура скора ў ракеце касманаўты адправяцца да зораў. Мураш Бадзiня вырашыў паляцець у космас. Ен трапiў на самалеце у Байканур, а потым сеў на касмiчны карабль. Мураш Бадзiня стаў сапраўдным героем, але не заганарыўся Узнімаецца тэма асваення космаса і тэма сціпнасці Знаеміць з тым, як адбывалася асваенне космаса. Паказвае пашану да ведаў, заклiкае авалодаць граматай, без якой не абысцiся ў жыццi.
М. Танк «Казка пра Мядзведзя» Казка Мядзведзь, воўк, лiса, зубр, казел, зайцы, ваверка, варона, сарока і інш. Мядзведзь вырашыў знайсцi жонку працавiтую i з добрым пасагам, каб i надалей гультаваць и быць сытым зiмой. Мядзведзевы сваты воўк i лiса змаглi знайсцi выгадную нявесту працавiтую ваверачку. Калi мядзведзь з´ еў усе ваверачкiны запасы i занудзiўся, то знайшоўся той, хто змог вылечыць яго ад ляноты i гультайства. Цыган лячыў мядзведзя брагай, паiў зеллем, салодкiм, як мед, спаiўшы мядзведзя прыкуў яго да калоды i павеў яго цешыць людзей на кiрмаш Узнімаецца тэма гонара за сваю Бацькаўшчыну Знаеміць з прыгажосцю Беларусі. Пазнавальнае значэнне: дзецi даведваюцца пра норавы i звычкi лясных жыхароў. Паказана, што праца здольна змянiць характар чалавека
С. Шушкевіч «Рыгор-экскурсавод» Верш Рыгорка Хвалько Рыгор напрасiӯ ся быць экскурсаводам, абяцаӯ адказваць на ӯ се пытаннi. А калi давялося яму падцвердзiць свае веды на справе, дык назваӯ лiпу асiнай, акацыю – крушынай, кедр – ялiнай, граб – рабiнай Узнімаецца тэма неабходнаці навучання Фарміруе матывы навучання і развівае станоўчыя чалавечыя якасці
В. Вiтка «Ваверчына гора» Казка Ваверачка жывелы, птушкі Не перастаюць балець у ваверачкi зубкi. Ваверачка падказала, што ей дапамог бы малаток: яна б iм арэшкi бiла i зубкi свае не верадзiла. Каб адправiць тэлеграму, кавалю-ворану, сестрам-ваверачкам давялося немала патурбавацца, i хоць яны вельмi спяшалiся, усе ж прыпынiлiся на iмгненне, каб залюбавацца агнiстым ззяннем чырвоных арабiн, асаблiва прывабiлiiх гронкi спелых арэхаў. Калi сестры-ваверачкi прыбеглi на тэлеграф i хацелi адправiць тэлеграму з маланкай, дык аказалася, што ў маланкi выхадны, а гром пасля работы спiць. Дамовiлiся, што тэлеграму адаб´ е дождж Узнімаецца маральна-этычная тэма узаемадапамогі, спачування Стымулюе ўвагу i эмоцыi, вучыць спачуванню, уважлiва адносіцца да чужой бяды
В. Вiтка «Буслiнае лета» Казка Васiль Васiль, школьнiк, якi скончыў 3 клас. Яго цiкавiць прырода. Настаўнiца задала заданне – «даць прыроды апiсанне». Васiль вырашыў напiсаць казку пра буслоў. Зрабiўшы першыя накiды пачатку казкi ен схаваў сшытак ў дупло вяза, але сшытак прападае. Васіль пачынае шукаць сшытак. Ен знаемiцца, а потым i сябруе з разумным, шматвопытным, прыветным i добразычлiвым буслам i яго сям´ ей. Па запрашэннi бусла Васiль трапляе ў буслянку Узнімаецца тэма «чалавек і прырода» Знаеміць з прыгожосцю прыроды. Паказвае значэнне чалавека ў прыродзе Расказваецца, як робiiцца буслянка, як жывуць, чым кормяцца буслы, як яны ловяць рыбу, гадзюк, якую карысць прыносяць чалавеку
В. Вiтка «Трывога у Ельнiчках» Апавяданне Юзiк i Толiк У калгаснага вартаўнiка Яўстрата Скачыляса было 4 сына. Пра бацьку i трох яго сыноў нiхто i слова благога не скажа. А вось чацверты Юзiк нiкога не прызнаваў. З iм па суседству жылi Адам Патрубейка з сынам Толiкам, яны ўсцягнулi на таполю старое кола на якiм пасялiлiся буслы. Буслы аб´ ядналi хлапчукоў, Юзiка i Толiка, яны пасябравалi. Аднойчы хлопчыкi пасварылiся i Юзiк хацеў ўзяць сабе аднаго бусляняцi. Юзiк узяў бацькаву стрэльбу, пабег да Толiкавай хаты i стрэльнуў. Вакол яго сабралося шмат людзей. Толiк з жалю глядзеу на Юзiка i нiяк не мог уцямiць, чаму людзi з такiм гневам гавораць пра хлопца. Потым ен убачыў, што Юзiк застрэлiу бусла. Яўстрат пахаваў бусла у канцы свайго агарода. Пад вечар з гнязда скiнулiся двое буслянят, хутчэй за ўсѐ сама буслiха выкiнула iх, бо цяпер ей адной iх не пракармiць. Пасярод ночы Юзiкава мацi сказала Толю, што нiдзе не можа знайсцi Юзiка. Толiк знайшоў Юзiка ў канцы агарода, дзе быў пахаваны бусел. Тут стаяла i буслiха. Толiк сказаў Юзiку, што двое буслянят сядзяць у яго ў запечку, упалi з гнязда i прыйдзецца iх iм гадаваць i Юзiк згадзiўся Узнімаецца тэма «чалавек і прырода» Вучыць адказнасці за свае ўчынкі, выхоўвае любоў да прыроды, фарміруе пачуцце сяброўства з прыродай і людзьмі
В. Вiтка «Зайчык-вадалаз» Апавяданне Хлопчык Стасік Стасiк з татай Цiханам пачалi капаць калодзеж. Ι м прыйшлi дапамагаць суседзi. Добры быў калодзеж, вада ў iм чыстая i светлая. Калодзеж называюць Цiханаў. Ваду ў iм бяруць усе хто хоча. Стасiк кожнаму хто прасiў падносiў пiць. Аднойчы ен сказаў, што больш не будзе, яму шкада вады. Тата растлумачыў Стасiку, што вада ў калодзежы ад таго смачная, што яна не застойваецца. Зняможны чалавек дык i той адразу падужэе як пап´ е свежай вады. Ι Стасiк больш нiкому не шкадуе вады. Тата прыкавау вядро да ланцуга, каб яно не тапiлася ў калодзежы. Аднойчы ў Стасiка упала вядро ў калодзеж, а таты не было дома. Шафер, якi вез калгаснiц на сенакос не мог падчапiць вядро кручком, тады Стасiк прынес люстэрка i пусцiў сонечнага зайчыка ў калодзеж. «Зайчык» хутка знайшоў вядро. Ι шафер дастаў яго. Тата зноў прыкаваў вядро, але калi ж яно зноў адарвецца, дык невялiкая бяда Узнімаецца тэма ўзаемаадносін паміж людьмі Ввучыць дабрыні, кемлівасці, павагі да другіх людзей
Я. Брыль «Ліпа і кленік» Апавяданне Дзяўчынка Ліпа У дзяўчынкі Ліпы есць сябар – калматы сабака Дзік. Як у кожнай дзяўчынкі, у Ліпы есць свае радасці, напрыклад, пушыстая белая шубка, кленік, які дзяўчынка пасадзіла сама. І вось за гэты кленік Ліпа хвалюецца ўзімку. У дрэўца есць яшчэ вораг – заяц. Ліпа вырашае выратаваць кленік, і парушае загад бацькоў не пераходзіць шашу. Але школьнікі, папярэджаныя ею, абвязалі дрэўцы саломай Узнімаецца тэма шкадавання ўсяго жывога Выхоўвае пачуцце павагі да жывых істот
А. Васiлевiч «Браты-артысты» Апавяданне Дзяўчынка 9-цi гадовая дзяўчынка выратавала маленькiх ягнятак, што засталiся без мацi, яна іх кармiла з лыжкii аберагала ад холаду. Ι вось дзяўчынка iдзе каля школы, а за ею веселаi даверлiва бягуць ягняткi. Дзяўчынка шчаслiва, што ў яе есць такiя сябры Узнімаецца тэма сяброўства чалавека з прыродай Выхоўвае пачуцце любові і павагі да жывых істот
А. Васiлевiч «Бабулiны кватаранты» Апавяданне Кватарант Мясцовыя хлапчукi адразу пацягнулiся сэрцам да нiчым не прыкметнага рыбака i паляўнiчага, бабулiнага кватаранта, якi прыехаў на некалькi дзен у веску. У яго можна было пра ўсе спытацца i пра ўсе яму расказаць. З дзецьмi ен быў як з роўнымi, меў вельмi добрае сэрца. Бабуля купiла на рынку прыгожага наравiстага пеўня i хацела зварыць з яго крупнiк. Бабулiн кватарант адразу ўзяў пеуня пад сваю абарону i сказаў гаспадынi, што цяпер у яе будзе 2 кватаранты. Певень пачаў наведваць пакой кватаранта, потым, завеўшы куранят ў хляўчук ускокваў у адчыненае акно i, нiбы кацяня, размяшчаўся на коўдры ў нагах кватаранта. Вельмi сумаваў пеўнiк калi бабулiн кватарант пакiнуў веску Узнімаецца тэма ўзаемаадносiн дарослых i дзяцей Выхоўвае пачуцце павагі да жывых істот
А. Васiлевiч «Сябры» Апавяданне Школьнікі Леня і Грыша Леня i Грыша вучылiся ў адной школе, у адным классе, сядзелi за адной партай, жылi разам на кватэры. Ι х здавалася i вадой не разальеш. Але нечакана iх узаемаадносiны ўскладнiлiся: не мог змiрыцца выдатнiк Грыша з тым, што ен лепшы вучань, за кантрольную па алгебры атрымаў добра, а Леня выдатна. Пры ўсiх ен беспадстаўна з нядобрым пачуццем абвiнавацiў Леню ў тым, што той у яго спiсаў, а потым, затаiўшы крыўду, Грыша кiнуў Леню калi яны ўжо прыцемкамi, у мяцелiцу i мароз iшлi са школы дадому. Нiбы не пачуў Грыша просьбы Ленi хоць на хвiлiначку спынiцца. Аднак Грыша працягваў iсцi. Леня ледзь не загiнуў. Бацька знайшоў заледзянелага сына. Хлопчык доўга хварэў. Грыша пакутлiва перажываў свой ганебны ўчынак, здраду сябру i праяўленую жорсткасць. Хоць сорамна было Грышу, але ен адважыўся наведаць хворага Леню, i той быў гэтаму шчыра рады. Яны засталiся сябрамi Узнімаецца тэма ўзаемаадносiн падлеткаў-школьнікаў Знаеміць з сутнасцю сяброўства, усведамлення таго, як павiнен паводзіць сябе чалавек, тым больш сябар, у крытычны момант, як трэба даражыць сяброўствам
А. Васiлевiч «Геша» Апавяданне Дзяўчынка Ната і гуска Геша Гуску Гешу выратавалі людзі яшчэ маленькай, калі яе пакалечыў каршак. Потым iншыя людзi купiлi гуску, каб падсмажыць на свята, ды пашкадавалi, бо вельмi ласкавая была яна. А калi Геша знiкла, яе шукалi ўсiм дваром; падключыўся малады чалавек, якому i пашчаслiвiла знайсцi Гешу. Звароту Гешы больш за ўсiх радавалась маленькая Ната, з якой Геша асаблiва пасябравала. Дзяучынка i гуска нават навучылiся размаўляць i нават разумець адна адну Узнімаецца тэма сяброўства чалавека і жывой істоты Вучыць беражна адносіцца да прыроды і жывых істот; выхоўвае павагу і ікненне жыць у ладзе з прыродай
А. Васiлевiч «Калінавая рукавічка» Казка Каліна, Вецер-бяздомнік Каліна вельмі любіць родныя мясціны, таму не згаджаецца яна на ўгаворы ветра-бяздомніка ляцець разам з ім. Ен палохае каліну тым, што людзі загубяць яе, але каліна не меняе свайго рашэння. Зрабіла яна гэта не толькі таму, што жыць не магла без свайго леса, а і таму, што ведала, людзям патрэбны яе ягады, з іх яны гатуюць лекі, якімі лечаць свае сэрца Узнімаецца тэма ўзаемаадносін чалавека і прыроды Выхоўвае пачуцце еднасці чалавека і прыроды, якую ен павінен берагчы як крыніцу эстэтычнай асалоды і незлічоных багаццяў, як неад’емную часцінку Бацькаўшчыны
А. Васiлевiч «Вернісаж» Апавяданне-эцюд Брат і сястра, Вова і Ната Брат і сястра, Вова і Ната, вырашылі 8 сакавіка падарыць маці свае малюнкі. Ната папрасіла Вову намаляваць яе голубу ногі, той зрабіў так, што голуб стаў падобны на варону. Брат чакаў, што Ната будзе злавацца, а тут раптам зусім іншае: сястрычка радасна запляскала ў ладкі. Потым брат маляваў зімні лес, а атрымаліся пні, пакрытыя снегам Узнімаецца тэма ўзаемаадносін дзяцей паміж сабой Выхоўвае ўменне сябраваць, слухаць адзін аднаго; паказве таку адмоўную якасць характара як самаўпэўненасць. Навучае як з пачуццем гумара магчыма вырашыць канфлікт
У. Ліпскі «Пра Андрэйку Добрыка і Чорціка Дуроніка» Аповесць-казка Андрэйка Андрэйка трапляе ў Краіну ведаў. Пабываўшы ў Букварыі, ен робіць яшчэ адзін крок у незвычайнае, але гэтае незвычайнае непасрэдна звязана зпаўсядзённымі школьнымі справамі Узнімаецца тэма навучання дзяцей у школе Фарміруе жаданне авалодваць ведамі. Знаеміць навукомы паняццямі, напрыклад – што такое Чырвоная кніга і інш.
У. Ліпскі «Каралева белых прынцэс» Аповесць Аленка У кнізе адлюстраваны дзённік бацькі, у якім занатаваны асноўныя падзеі з жыцця Алёнкі, ад яе нараджэння да паступлення ў першы клас Узнімаецца тэма ўважлівых адносін да дзіцяці як да асобы, у якой багаты ўнутраны свет Вучыць станоўчым узаемаадносінам паміж дзяцьмі і бацькамі, што трымаецца на трывалых устоях народнай маралі
П. Мiсько «Каляндар сумлення» Апавяданне Толя Васiльеў i Сцёпа Мармышка Толя Васiльевў i Сцёпа Мармышка атрымалi ад настаӯ нiцы адказнае даручэнне намаляваць для свайго класса каляндар надвор´ я. Калi Сцёпа не паспеў своечасова зрабiць сваю частку задання, Толя са сваёй бабуляй безадкладна яму дапамог. Наступным жа днём няшчыры яго сябар аўтарства газеты прыпiсаӯ сабе Узнімаецца тэма сяброўства Даюць дзецям элементарныя паняццi пра дабро i зло, вучаць справядлiвасцi, спачуванню i ўзаемадапамозе. Вучыць працавiтасцii адказнасцi, уменню ахвяраваць сваiмiiнтарэсамi дзеля дапамогiiншым
П. Мiсько «Эрпiды на планеце Зямля» Аповесць Ванем Гардзеў, Эрпiд, Пеця Галабародзька У аснове сюжэта – фантастычная гiсторыя, што адбылася са школьнiкам Ванем Гардзеевым. Трэцякласнiк Ваня знаёмiцца з Эрпiдам, якi прыбыӯ на Зямлю для вывучэння жыцця на гэтай планеце. Ваня аказвае дапамогу эрпiду. Ваня ӯ мее спачуваць чужой бядзе. Пеця даволi эгаiстычны i сквапны хлопец, якi думае толькi пра сваю выгаду. Ваню было з каго браць прыклад: i з дзеда Двайнога Гардзея – былога партызана разведчыка, i з бацькоӯ – сумленных i нястоӯ мных працаӯ нiкоӯ калгаснiкаӯ. Вялiкая заслуга ў тым, што браты Ваня i Лёня растуць сумленнымii духоўна прыгожымi хлопцамi належыць дзеду Двайному Гардзею. Эрпiд быў вельмi ӯ ражаны абыякавасцю людзей да прыроды. Ваню было крыӯ дна за людзей, таму ён хоча прыхарошыць жыццё беларусаў i ўтаiць яго негатыўныя бакi Узнімаецца тэма экалагiчнага выхавання Знаеміць з жанрам фантастыкі, iншаземнымі цывiлiзацыямі. Вучыць з павагай адносіцца да прыроды, берагчы яе і шанаваць
П. Мiсько «Прыгоды Бульбобаў» Аповесць Сабачаняты Булька і Боб, браты Коля і Толя Маленькія сабачаняты адкрываюць для сябе такое вялікае і складанае жыццё: яны трапляюць ў незвычайны, вельмі прывабны і цікавы свет прыроды, атрымліваюць шмат пазнавальнай інфармацыі, знаемяцца з іншымі сабакамі. Так, яны знаемяцца з хлопчыкам Генкай; трапляюць у прыгоды на ракэ, учыняюць шчаняча-парасяча-кашэчыя канцэрты; сустракаюць страшыдла з ікламі на лбе; адкрываюць страшную таямніцу; знаемяцца з горадам і трапляюць на выстаўку сабак і інш. У заканчэнні апавяданні сабачаняты лічаць: “І ўсе такі жыць добра” таку, што навакольны свет цікавы, калі побач есць мама і сябры. Браты з радасцю клапоцяцца пра сваіх сяброў-сабачанят і пазнаюць разам з імі свет прыроды Узнімаецца тэма экалагiчнага выхавання Знаеміць з навакольным асяродзем, выхоўвае экалагічную культур
У. Ягоўдзiк «Птушыны кірмаш» Казка Жавараначак Званочак Жавараначак Званочак захапляецца навакольным светам, любіць пах жытнёвага поля, спачувае каласку Жытнёвіку, зламанаму віхурай, але і ганарыцца ім, бо расліна не скараецца злой долі і хоча зноў узняцца да сонечнага святла. Жавараначак вядзе змаганне з жорсткім Асотам, які хоча прыціснуць каласок да зямлі, каб самому быць бліжэй да сонца Узнімаецца тэма экалагiчнага выхавання Выхоўвае элементарныя асновы экалагічнай культуры, апавядае пра неабходнасць змагання за высакародныя справы, супраць заганых звычак і грубай уладнай сілы
У. Ягоўдзiк «Сем цудаў Беларусі» Кніга легендаў і апавяданняў - Легенды пра чароўныя пацеркі – рэкі і азеры, апавяданні аб легендарных беларускіх гарадах, рэдкіх і зніклых птушках і жывёлах нашага краю. У змест кнігі уваходзяць творы, якія апавядаюць пра Белавежскую пушчу, Крыж-святыню, «Біблію» Скарыны, Сынковіцкую царкву, Статут Вялікага Княства, Слуцкія паясы і Нясвіжскі палац Узнімаееца тэма гісторыі Беларусі Знаеміць дзяцей з прыроднымі краявідамі Беларусі; фарміруе любоў да гісторыіі краіны
П. Васючэнка «Каляровая затока» Экалагічная казка Вадзяны Клоп, Слімак, Чарвяк, мікробы, блохі, жукі, мухі У Каляровай Затоцы жывуць тыя, каму выпала пакутаваць ад дзеянняў чалавека. Раней чыстая ды празрыстая Затока стала каляровай з-за таго, што ў яе правёў сцёкавую трубу Апантаны Алхімік і такім чынам “пафарбаваў” яе сваім кіслотнымі ненатуральнымі колерамі. Жыхары Затокі Вадзяны Клоп, Шчупачыха, Шчупачок, Слімак ужо нават забыліся ці ня ведаюць пра тое, што на свеце ёсць і празрыстыя вадаёмы, зялёныя водарасці ды блакітнае неба. Яны спалохаліся, калі з трубы раптам пацякла чыстая вада. Труба для жыхароў Затокі – гэта “цывілізацыя”, а “чыстая вада – гэта чыстая бяда”. Труба з хімікатамі замяніла насельнікам Каляровай Затокі увесь навакольны свет, даючы ім “харч, пітво і відовішчы”. Са з'яўленнем Хахулі ў Каляровай Затоцы там пачынаецца сапраўдны пярэпалах. Яна пераконвае насельнікаў Затокі “як добра жыць там, дзе ёсць чыстая вада! І гэта нікому не шкодзіла. А ў вадзе жылі і рыбкі, і срэбныя павучкі, і чорныя жукі-плывунцы, і трубачнік, і слімакі з такімі самымі рожкамі, як у нашага”. Апантаны Рыбалоў, які толькі і займаецца тым, што ловіць рэдкіх рыбак, фатаграфуецца разам з імі, а пасля адпускае назад у ваду, не дае перарасці гэтаму пярэпалаху ў сапраўдную трагедыю і ў рэшце рэшт выратоўвае ўсіх яе жыхароў Узнімаееца тэма прыроды і чалавека як сацыяльны канфлікт Выхоўвае элементарныя асновы экалагічнай культуры. Знаеміць з экалагічнай інфармацыяй
С. Кавалеў «Звар´ яцелы Альберт або Прароцтвы шляхцiца Завальнi» П’еса Чарнакнiжнiк, Белая сарока, цмок, Нiкiтрон – бог агню, пачвары, прывiды Пасля смерцi старога пана уладаром маентка стаў пан Альберт. Ён любiў пiць, гуляць. Хутка ен залез у даўгi. Амелiя выхоўвалася ў пана Марагоўскага i была яму за дачку, калi пан памер, то уся маемасць адышла да Амелii. Ι вось пан Альберт вырашыў узяць з Амелiяй шлюб i атрымаць за ей багаты пасаг. Чарнакнiжнiк абяцаў дапамагчы Альберту, а ўзамен папрасiў пасялiцца у яго доме. Амелiя не шкадуе грошай, а шкадуе свайго загубленага жыцця. Амелiя знайшла у пакое чарнакнiжнiка вялiзную кнiгу, у якой паперы чорная, а лiтары белыя. Прачытаўшы некалькi строк Амелiя нечакана выклiкала Нiкiтрона – бога агню. Амелiя памiрае, яна спалiла кнiгу. Чарнакнiжнiка ўбiла маланка. Плачка адпусцiла Тамаша i параiла яму сказаць людзям: «Не дадуць вам шчасця скарбы, калi мiласэрнасць не змягчыць вашае сэрца» Узнімаецца тэма барацьбы дабра са злом Вучыць таму, што толькi мужнасць i любоў да бацькаўшчыны дапамогуць выстаяць на гэтай зямлi
П. Місько “Добры чалавек” Апавяданне Аўтар, Бабуля Вера У апавяданні ў восеньскім лесе сустрэў аўтар бабулю Веру. Нагрузілася яна, як мурашка: у адной руцэ кіёк і торбачка, а ў другой – перагароджаная папараццю на дзве палавіны лубянка. У адной па-лавіне грыбы, у другой– грушы і яблыкі. На спіне напакавала нечым заплечны мяшок. Не бабуля – турыстка! Пачала частаваць бабуля яго грушамі-дзічкамі, яблыкамі. А яблыкі незвычайныя, салодкія. І апавядала бабуля, што быў чалавек у сяле – Захарка. Капаў у лесе дзічкі, у сады пераносіў, прышчэпліваў. Вельмі смачныя яблыкі, калі прышчэпліваць да лясных. А потым стаў па лесе хадзіць, дзе маладзенькую грушу ці яблыньку сустрэне – зрэжа, прышчэпіць. Знойдзеш цяпер такое дрэўца – як падарунак на свята. Потым паказала яна захаркаву яблыньку: дзве галіны на ёй былі незвычайныяна, на адной яблыкі былі белыя, як папера, на другой – жоўта-аранжавыя, сплюшчаныя, як рэпкі Узнімаецца маральна-этычная тэма Фарміруе пачуцце глыбокай паяднанасці чалавека з прыродай, пачуцце прыгожага
П. Місько “Лясныя дарункі” Апавяданне Аўтар У апавяданні малюецца падарожжа па роднай старане. Галоўны герой трапляе ў лес, дзе сустракаецца з жывеламі і раслінамі, акія маюць для чалавека сваі дарункі Узнімаецца тэма непарыўнай сувязі чалавека і наваколля Вучыць дзяцей беражлівым адносінам да прыроды, знаёміць з рэдкімі прадстаўнікамі флоры і фаўны, акцэнтуе ўвагу на тым, што прырода дапамагае чалавеку сфарміраваць пачуццё прыгожага
П. Місько “Наваселы” Гумарыстычная аповесць Хлапчукі Женя Мурашка, Жэня Гаркавы, Вася, Сярожа, Паўлуша і яго малодшы брат У творы апісываюцца падзеі аднаго месяца з жыцця хлапчукоў Жені Мурашкі, Жэні Гаркавага, Васі, Сярожы, Паўлушы і яго малодшага брата. Жэня разам са сваімі сябрамі штодня трапляе ў недарэчныя сітуацыі: блукае ў падвале дома, купляе ката, трапляе пад абвал выкапанай пячоры, знаходзіць бомбу ў затоцы Немана. Негатыўныя паводзіны дзяцей не застаюцца не заўважанымі бацькамі, якія імкнуцца выхаваць у іх старанне да выканання ўрокаў, клапоцяцца пра із здароўе. Станоўчы ўплыў на сяброў зрабіў сусед па двары Лявон Іванаыіч. Дзеці бачаць у сталым дарослым сябра, дарадца, арганізатара незвычайных мерапрыемстваў па добраўпарадкаванні вуліцы і двара, даруе ім самім зрабіць тэатр лялек. Пад уплывам Лявона Іванавіча мяняюцца паводзіны ў Жэні Мурашкі Узнімаецца эстэтычна-выхаваўчая і педагагічная тэма Фарміруе пачуцце адкахнасці за свае ўчынкі. Знаеміць з асноўнымі законамі жыцця, дае прыклады высакародных адносін да людзей, прапануе не канфліктаваць з-за драбязы
У. Ягоўдзiк «Ці вернецца Кук» Казка-легенда Кук, Кукуля Легенда пра зязюлю як бездомную птушку. Але зязюля – гэта зачаравныя людзі, і каб вярнуцца ім у свій першародны стан, яны павінны адшукаць і для людзей таксама страчаны чароўны посах. Птушкі адпраўляюць у пошукі Кука, мужа Кукулі (зязюлі). Але па сенняшні дзень князь Кук шукае тое зачарованае дрэва, якое зноў дапаможа вярнуцца ў асяроддзе людзей. а зазюля чакае яго і кожнае лета кліча хутчэй вярнуцца Узнімаецца тэма экалагічнага і маральнага выхавання Знаеміць з прыроднымі з’явамі
С. Кавалёў “Драўляны Рыцар” П’еса-казка Драўляны Рыцар, Цмок, зламыснікі Змора і Скныр, Фея У п’есе малюецца ідэалізаваны вобраз – узор прадстаўнікоў рыцарскай культуры, якой з’яўляецца звычайная драўляная цацка. Дзякуючы рысам характару Рыцара яго паядынак з Цмокам ператварыўся ў спартыўнае спаборніцтва, бо і “чыстапародны Цмок”, які быў на службе ў добрай Феі, прызнаўся, што не мае аніякага жадання рабіць зло, а сам хацеў бы стаць рыцарам. Урэшце зламыснікі Змора і Скныр, якія захацелі хітрасцю захапіць багацці Феі, пераможаны. І ў гэтай перамозе ключавая роля належыць Драўлянаму рыцару Узнімаецца маральна-этычная тэма Даюць дзецям элементарныя паняццi пра дабро i зло, вучаць справядлiвасцi, спачуванню i ўзаемадапамозе
С. Кавалёў “Маленькі Анёлак” П’еса-казка Анёлка, Марская Зорка, ганарлівец Певень і інш. Гісторыя маленькай незямной істоты Анёлка, які папрасіў Усемагутнага Бога прызначыць яго Апекуном Забытых Жывёлаў, іх Анёлам-ахоўнікам, таму што ён не разумее і баіцца людзей, бо апошнія, на яго думку, “шмат і мудрагеліста гавораць”. З усёю шчырасцю Анёлак імкнецца дапамагчы жывёлам. Але, як аказваецца, яго дапамога ім асабліва не патрэбна. Больш таго, некаторыя (як, напрыклад, ганарлівец Певень) ледзь не варожа ўспрымалі прапанову Анёлка Узнімаецца тэма экалагічнага выхавання Фарміруе пачуцце паяднанасці чалавека з прыродай, пачуцце прыгожага
С. Кавалёў “Маленькі Анёлак” П’еса-казка Істоты Пясчанік, Гліннік і Вапнінка, Вецер Міфалагічныя істоты Пясчанік, Гліннік і Вапнінка, слабыя – і маральна, і фізічна – паасобку, але разам здольны супрацьстаяць жывёлам-зламыснікам, якія разбураюць іх будынкі Узнімаецца тэма сяброўства Падкрэслівае неабходнасць сяброўскай знітаванасці перад абліччам разбуральнікаў, якія не проста знішчаюць вынікі архітэктурнага мастацтва герояў, а абясцэньваюць і ліквідоўваюць сэнс іх жыцця і працы
Ул. Ліпскі “Рыгоркавы прыгоды” Зборнік апавяданняў Хлопчык Рыгорка Рыгорка – герой кнігі – хлопык, які фантазіруючы, пабываў салдатам-танкістам, касманаўтам, будаўніком чугункі, канструктарам высачэзнай вежы, спрабаваў нават стаць вынаходцам. Напрыклад у апавяданні “Гусак” хлопчык трапляе ў бойку з гусаком, яго выратавала маці. Пасля гэтага, ен пачаў рабіць зарадку, есць кашу, піць малако, каб перамагчы гусака. У апавяданні “У весцы” Рыгорка пазнаў як каня адломваюць (распрагаюць), як трэба мыць ногі, а на пытанне бабулі: “Кім жа ты будзеш, калі вырасцеш? ”, адказаў: “Хачу быць заўседы Рыгоркам” Узнімаецца тэма дзяцінства і тэма ўзаемаадносін дзяцей з навакольным светам Знаеміць з навакольным асяродзем, мае пазнавальнае значэнне. Вучыць дабрыні, патрабавальнасці да сваіх учынкаў, пачуццю гумару, развівае творчыя здольнасці
Ул. Ліпскі “Марынчына казка” Зборнік апавяданняў Дзяўчынка Марынка Дзяўчынка Марынка – пачамучка, яе цікавіць усе, што побач: чаму сонейка спіць; а навошта тралейбусу вусы; каля скульптуры мядзведзю – хто мядзведзю помнік паставіў. Таксама дзяўчынка разам з дзецьмі з дзіцячага сада прыдумалі казкі, якія апавядалі дарослым Узнімаецца тэма дзяцінства і тэма ўзаемаадносін дзяцей з навакольным светам Знаеміць з навакольным асяродзем. Вучыць дабрыні, пачуццю гумару, развівае творчыя здольнасці
В. Хомчанка “Клава і Лянота” Апавяданне Дзяўчынка Клава і Лянота Пасябравала Клава з Лянотай. Пачала Клава ўрокі рабіць, а Лянота – пасядзі, адпачні. Пагуляла Клава, а ўрокі так і не зрабіла. Позна села рабіць, ды сон змарыў яе. Вырашыла дзяўчынка, што заўтра – спачатку ўрокі, а потым – гуляць. Але і заўтра яе Лянота адгаварыла Узнімаецца маральна-этычная тэма Вучыць адказнасці за свае ўчынкі, падказвае, да чаго сяброўства з Лянотай можа прывесці
В. Гарбук “Такіх кветак не бывае” Апавяданне Пяцігадовая Таня Дзяўчынка збірала на лузе кветкі: рамонак, крапіву, трыпутнік. Яна паказвала кветкі і казала: “Вось якія прыгожыя кветкі”. “А ты пашукай непрыгожую” – сказаў аўтар. На гэта Таня адказала: “такіх кветак не бывае, нідзе не бывае” Узнімаецца тэма экалагічнага выхавання Фарміруе пачуцце паяднанасці чалавека з прыродай, пачуцце прыгожага
В. Гарбук “Пчала” Апавяданне Дзяўчынка Таня Таня варыла з мамай кампот. Раптам на яе пальчык села пчала. Дзяўчынка спалохалася, але мама сказала: “Дзе ж ты бачыла, каб госці кусаліся? ” Пчала пасмакавала салодкі нектар і паляцела. Потым яна яшчэ некалькі разоў вярталася. А Таня зразумела, што яна мед для ўсей сваей сям’і носіць Узнімаецца тэма экалагічнага выхавання Фарміруе пачуцце паяднанасці чалавека з прыродай, пачуцце прыгожага
В. Гарбук “Кветкі” Апавяданне Дзяўчынка Калі дзяўчынка спяшалася ў школу, на яе шляху сустракаліся кветкі, якія размаўлялі з ей і называлі свае імены. Дзяўчынка не магла сарваць іх, бо яны былі вельмі прыгожымі. Таму яна намалявала іх і малюнкі прынесла да настаўніцы ў школу: “Не магла сарваць, яны трапяталіся – як жывыя. І я іх намалявала”. Настаўніца зразумела дзяўчынку і адказала: “Гэта яшчэ лепш” Узнімаецца тэма экалагічнага выхавання Фарміруе пачуцце паяднанасці чалавека з прыродай, пачуцце прыгожага
В. Гарбук “Касмічная тайна” Апавяданне Хлопчык Дзімка, аўтар Хлопчык не любіў мурашоў і аднойчы застаў яго аўтар на лясной сцежцы, калі Дзімка мурашоў губіў. Тады аштар прыдумаў гісторыю, што ен Мурашыны цар і разкажа царыцы пра ўчынак хлопца, а тая яго пакарае. Спалохаўся Дзімка і паабяцаў больш мурашоў не скардзіць, бо яны санітары зямлі Узнімаецца тэма экалагічнага выхавання Фарміруе пачуцце паяднанасці чалавека з прыродай, пачуцце беражлівых адносін да прыроды
П. Рунец “Ленева таполька” Апавяданне Хлопчык Леня Аднойчы хлопчык убачыў, як абрэзвалі галіны на таполе. Шкада стала хлопчыку дрэва, і ўзяў ен адну галінку да дому. Паставіў яе у ваду і пачаў даглядаць. Праз некаторы час з’явілася лісце на галінке. Аднес Толя галінку ў дзіцячы сад. А там яе пасадзілі ў зямлю, і ўсе дзеці пачалі наглядаць як расце Ленева таполька Узнімаецца тэма экалагічнага выхавання Фарміруе пачуцце паяднанасці чалавека з прыродай, пачуцце беражлівых адносін да прыроды
“Ніколі не забудзем” Падрыхтавалі да выдання Я. Маўр і П. Рунец Зборнік апавяданняў Дзеці, сведкі вайны Успаміны сведак вайны і яе ўдзельнікаў: “Пад смерцю” – апавяданне дзяўчынкі, як немцы спалілі яе вескі, забілі яе родных. Дзяўчынку паранілі, але яна з сястрой выратаваліся. “Мужнасць” – пра хлопчыка які стаў падпольшчыкам, выпатаваўся з нямецкага палона і выратаваў салдата. “На фашысцкай катарзе” – пра хлопчыка, які трапіў у нямецкі плен і працаваў разам з дарослымі ў лагеры. Калі людзей пачалі паліць ен адзін выратаваўся і інш. апавяданні Узнімаецца тэма патрыятычнага выхавання Фарміруе патрыятычныя пачуцці, апавядае пра падзеі вайны і жыцце дзяцей у той час
Б. Сачанка “Хлеб” Апавяданне Аўтар У галодны пасляваенны час, маці прынесла кавалачак хлеба. Яна кожнаму падзяліла па-роўна, але пакуль старэшы брат і маці працавалі аўтар з’ел кавалачак брата. Толькі, калі стаў сталым, ен зразумеў, што зрабіў і як шкадавалі яго старэйшыя Узнімаецца тэма патрыятычнага выхавання Фарміруе патрыятычныя пачуцці, апавядае пра падзеі вайны і жыцце дзяцей у той час
Б. Сачанка “Кошык малін” Апавяданне Аўтар, жанчына У непагоду аўтар сустрэў жанчыну, якая сама была вельмі мокрая, але берагла кошык малін, што везла ў бальніцу свайму сыну Узнімаецца тэма матчынай любві да дзіцяці Фарміруе пачуцце добрых адносін да самага галоўнага чалавека ў жыцці – маці
Б. Сачанка “Бабка Адарка” Апавяданне Аленка, бабка Адарка У весцы жыла бабка Адарка, усе ў яе было спраўным: двор, агарод, ураджай. І ўусе хацелі ведаць, як у яе ўсе адтрымліваецца. Аднойчы Аленка убачыла, як бабка камусьці кланяецца. І спытаў ен: “Каму ты кланяешся? ” а яна адказала: “Людзям, сонцу зямлі, бо шчодрыя яны і добрыя” Узнімаецца маральна-этычная тэма Даюць дзецям элементарныя паняццi пра дабро, вучаць справядлiвасцi, спачуванню i ўзаемадапамозе
Б. Сачанка “У зімовым лесе” Апавяданне Хлопчык Петрык Хлопычык з мамай і татай трапіў у зімовы лес. Пакуль дарослыя працавалі, рубілы дровы, хлопчык любаваўся зімовым лесам. Ен убачыў дзятла, які стукаў па дрэву, зімовыя елкі і ўсю прыгажосць зімовага лесу. Але хлопчык замерз і тады тата прапанаваў яму сагрэцца: рубіць разам дровы. Петрык сагрэўся і зразумей, чаму дзяцел стакае – таксама грэецца Узнімаецца маральна-этычная тэма Выховае любоў да прыроды і павагу да працы, фарміруе пачуцце гумару
І. Сяркоў “Мы з Санькай у тыле ворага” Аповесць Аўтар, Міцька, Санька Падзеі адбываюцца ў час вайны і хлопцы трапляюць на терыторыю немцаў, знаходзяць там кніжкі і пераносяць іх да хаты. Потым яны абязброўваюць ворага, хаваюць яго сумку і зброю (і іншыя прыгоды дзяцей у час вайны) Узнімаецца тэма патрыятычнага выхавання Фарміруе патрыятычныя пачуцці, апавядае пра падзеі вайны і жыцце дзяцей у той час

 



  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.