Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





Дадатак 18.11.2020



 

Гісторыя адной старой шыльды

       Некалькі дзён таму стрыечны брат Валодзя даслаў мне на Вайбер вось гэтае фота шыльды. На ёй было напісана “№30 Jan Adamin”.

 Спачатку я не зразумеў, што гэта такое – ці то надмогілкавы камень, ці то нейкая таблічка, як мне падалося на той час, з гліны. Але ўсё гэта мяне вельмі зацікавіла, як было бачна, тычылася маіх продкаў.

       Калі ж мы стэлефанаваліся, то я даведаўся, што гэта таблічка, зробленая з дрэва, з нумарам дома, у якім жыў мой дзед з сям’ёй. Яна была знойдзена з гады два таму, прычым на тым месцы, дзе яна вісела ад самага пачатку. Самае цікавае, што мы дзесяцігоддзямі праходзілі міма і не заўважалі яе! А яна вісела на іржавым цвіку ўвесь гэты час! Уяўленне аб месцы, дзе яна вісела, дае наступнае фота.

       Гэтая таблічка дае, акрамя ўсяго іншага, некаторыя гістарычныя звесткі. Па сучаснай нумарацыі гэты дом мае нумар дваццаць пяць. Чаму адбылося так, што раней у яго быў трыццаты нумар? Можа, да Сабалян у той час адносіліся хаты, што стаялі За Мостам?

       Відаць, гэтая таблічка была прыбіта пры польскім часе, хаця нельга выключаць і час нямецка-фашысцкай акупацыі. Такім чынам, гэтаму рарытэту самае вялікае – каля ста гадоў, а самае малое – пад восемдзесят. Вывучэнне гэтай тэмы можа прывесці да ўскрыцця цікавых гістарычных фактаў.

 

07. 11. 2020 г.

           

Дадатак 18. 11. 2020

       Логіка фактаў паказвае на тое, што шыльда гэтая была зроблена раней 1931 года, калі памёр мой прадзед Іван (Ян) Адамін. У адваротным выпадку на шыльдзе было б напісана іншае імя. Такім чынам, гэтай шыльдзе не менш за 90 гадоў.



  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.