|
|||
Моўны дыктант па тэме “Назоўнік”6 клас (адказы)Стр 1 из 2Следующая ⇒ 1. Назоўнік – гэта часціна мовы, якая абазначае прадмет і адказвае на пытанне " хто? " " што? " 2. Назоўнікі адносяцца да мужчынскага, жаночага або ніякага роду, змяняюцца па ліках і склонах 3. У сказе назоўнік можа выконваць ролю любога члена сказа. 4. Пачатковай формай назоўніка з'яўляецца назоўны склон, адзіночны лік. 5. Агульныя назоўнікі - гэта назвы аднародных прадметаў, з’яў, паняццяў. 6. Уласныя назоўнікі — гэта імёны і прозвішчы, геаграфічныя і астранамічныя назвы, клічкі жывёл, назвы свят і гістарычных падзей, помнікаў, арганізацый. 7. У якасці уласных назваў могуць выступаць словазлучэнні. У сказе яны з’яўляюцца адным членам сказа. 8. Уласныя назоўнікі пішуцца з вялікай літары. 9. Назвы кніг, газет, часопісаў, карцін, кінафільмаў, фабрык і іншыя пішуцца з вялікай літары і бяруцца ў двукоссе. 10. Калі ў назве ёсць слова імя, то яна ў двукоссе не бярэцца. 11. Адушаўлёныя назоўнікі - гэта агульныя назвы людзей, жывёл і жывых істот, а таксама назвы міфалагічных, фантастычных істот, дзіцячых лялек, шахматных фігур, якія адказваюць на пытанне хто? 12. Неадушаўлёныя назоўнікі — гэта назвы прадметаў, прылад, рэчываў, пачуццяў, раслін, з’яў прыроды, якія адказваюць на пытанне што? 13. Асабовымі называюцца адушаўлёныя назоўнікі, да якіх адносяцца назвы асоб па сацыяльнай і нацыянальнай прыналежнасці, прафесіі і родзе дзейнасці, роднасці і сваяцтве. 14. Усе агульныя назоўнікі падзяляюцца на канкрэтныя і абстрактныя. 15. Канкрэтныя назоўнікі абазначаюць прадметы, якія чалавек можа ўспрымаць пры дапамозе органаў пачуццяў (на слых, вобмацак, зрок, смак, пах). 16. Да іх адносяцца назвы: адзінкавых прадметаў; з’яў прыроды; часавых адзінак; меры і вагі; дзеянняў; людзей; геаграфічных паняццяў; прадпрыемстваў; твораў. 17. Канкрэтныя назоўнікі змяняюцца па ліках і спалучаюцца са словамі два, тры. 18. Абстрактныя назоўнікі абазначаюць адцягненыя паняцці: радасць, боль, знявага, меркаванне, падзея і інш. 19. Да іх адносяцца назвы: разумовых паняццяў; фізічных і псіхічных адчуванняў; якасцей, уласцівасцей; прымет; стану дзеянняў; навуковых паняццяў. 20. Звычайна абстрактныя назоўнікі ўжываюцца ў адзіночным ліку, не спалучаюцца са словамі два, тры, але могуць спалучацца са словамі многа, мала. 21. Зборныя назоўнікі абазначаюць сукупнасць аднародных або падобных прадметаў, якія успрымаюцца як непадзельнае цэлае. 22. Значэнне зборнасці выражаецца: пры дапамозе суфіксаў –ств-, (-цтв-), -ат-, -ар-, -нік-, -й-; шляхам падаўжэння зыяных. 23. Зборныя назоўнікі не спалучаюцца са словамі два, тры і маюць форму толькі адзіночнага ліку. 24. Назоўнікі, якія абазначаюць назвы рэчываў аднароднага саставу, называюцца рэчыўнымі. 25. Да рэчыўных адносяцца назвы розных матэрыялаў; т раў, агародных культур, ягад; харчовых прадуктаў; лекаў; тканіны; прыродных з’яў. 26. Рэчыўныя назоўнікі не спалучаюцца са словамі два, тры і маюць форму толькі адзіночнага ліку або толькі множнага ліку. 27. Назоўнікі агульнага роду абазначаюць асоб мужчынскага і жаночага роду. 28. Змяненне назоўнікаў па склонах называецца скланеннем. 29. У залежнасці ад канчаткаў назоўнікі размяркоўваюцца па трох тыпах скланення: 1, 2 і 3-е скланенне. 30. Да першага скланення адносяцца назоўнікі жаночага роду з канчаткамі –а. –я. 31. Да другога скланення адносяцца назоўнікі мужчынскага роду з нулявым канчаткам і ніякага роду з канчаткамі –о, -е, -а. 32. Да трэцяга скланення адносяцца назоўнікі жаночага роду з нулявым канчаткам. 33. Назоўнікі, якія пры змяненні па склонах набываюць канчаткі назоўнікаў розных тыпаў скланення, адносяцца да рознаскланяльных. Да іх належаць назвы маладых істот; назоўнікі на – мя; назоўнікі мужчынскага і жаночага роду з канчаткам - а(-я). 34. Назоўнікі, якія не змяняюцца па склонах, маюць толькі адну форму, называюцца нескланяльнымі. Да іх належаць іншамоўныя агульныя і ўласныя назоўнікі, якія заканчваюцца на галосны гук; прозвішчы на зычны, калі яны абазначаюць асоб жаночага полу; прозвішчы на -о-(пад націскам) і на –ых, некаторыя складанаскарочаныя словы. 35. Назоўнікі ў беларускай мове ўтвараюцца рознымі спасабамі: суфіксальным, прыставачным, прыставачна-суфіксальным, складаннем.
|
|||
|