Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





Правілы ўдзелу ў элеменце СТАДЫЁН



 

Дадатак 11

Правілы ўдзелу ў элеменце СТАДЫЁН

(Стадыён)

катэгорыя «А»

(г. 2006-2009)

катэгорыя«В»

(г. 2003-2005)

катэгорыя«С»

(г. 2000-2002)

Хлопцы Дзяўчаты Хлопцы Дзяўчаты Хлопцы  Дзяўчаты
Футбол + - + - + -
Валейбол + + + + + +
Шашкі + + + + + +
Настольны тэніс + + + + + +
Бадмінтон + + + + + +
Кіданне мяча + + + + + +
Бег 60 метраў + + - + - -
Бег 100 метраў - - + - + +
Бег 800 метраў + + - - - -
Бег 1000 метраў - - + + - +
Бег 1500 метраў - - - - + -
Скачкі ў даўжыню + + + + + +
Плаванне: стыль класічны (25 м) + + + + - -
Плаванне: стыль класічны (50 м) - - - - + +
Плаванне: стыль свабодны (25 м) + + + + - -
Плаванне: стыль свабодны (50 м) - - - - + +
Стрытбол* + + + + + +
Шахматы* + + + + + +

 

* Дысцыпліны, адзначаныя зорачкай, маюць асобныя кваліфікацыі; балы, набраныя ў іх, не ўлічваюцца ў агульнай кваліфікацыі Парафіяды. Удзел у іх не ўваходзіць у агульную колькасць стартаў, прэдугледжаную рэгламентам.

 

Кожны ўдзельнік можа прымаць удзел не больш чым у трох спартыўных дысцыплінах.

Удзельнічаць можна толькі ў сваёй узроставай катэгорыі (выключэнне – футбол, дзе можна ўдзельнічаць у старэйшай катэгорыі, але толькі ў адной камандзе; адразу – за малодшую і старэйшую – гуляць забараняецца).

Футбол – каманда складаецца з 7 чалавек. Падчас гульні на полі –  4 гульцы + 1 брамнік, двое запасных.

Валейбол – каманда складаецца з 7 чалавек. Падчас гульні на пляцоўцы знаходзяцца 6 чалавек, адзін – запасны. Дзяўчаты з адной парафііпрадстаўляюць адну каманду, аб’ядноўваючы катэгорыі (А, В, С).

Хлопцы з адной парафіі прадстаўляюць адну каманду, аб’ядноўваючы катэгорыі (А, В, С).

Настольны тэніс – ад адной парафіі ў кожнай узроставай катэгорыі могуць удзельнічаць па двое хлопцаў і па дзве дзяўчыны.

Бадмінтон – ад адной парафіі ў кожнай узроставай катэгорыі могуць удзельнічаць па адным хлопцу і па адной дзяўчыне.

Шашкі - ад адной парафіі ў кожнай узроставай катэгорыі могуць удзельнічаць па чацвёра хлопцаў і па чатыры дзяўчыны.

Стрытбол – каманда складаецца з 3 чалавек (дзяўчат і хлопцаў адначасова)

Плаванне – удзельнік з сабой павінен узяцьшапачку, шлёпанцы, купальны касцюм (плаўкі), ручнік.

УВАГА!!!!!!!!! За ўдзел падстаўных (незарэгістраваных) асоб, за ўдзел не ў сваёй катэгорыі, за ўдзел больш чым у 3 дысцыплінах, удзельнік дыскваліфікуецца, а з парафіяльнай каманды здымаецца 10 балаў.



  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.