|
|||
11. Назваць задачы пазакласнага чытання, ахарактарызаваць асаблівасці ўрокаў пазакласнага чытанняПазакласнае чытанне – раздзел навучання чытанню, мэта якога – пазнаёміць вучняў з дзіцячай літаратурай, абавязковай для чытання сучаснага малодшага школьніка ва ўсёй яе разнастайнасці, сфарміраваць цікавасць да кніг і станоўчыя адносіны да самастойнага чытання. Задачы пазакласнага чытання: 1. Знаёмства з дзіцячай літаратурай, якая ўваходзіць у кола сучаснага школьніка. 2. Фарміраванне цікавасці да кніг. 3. Развіццё жадання чытаць кнігі. 4. Навучанне правільнаму, арфаэпічна дакладнаму чытанню на беларускай мове ўголас і сам сабе, свядомаму і выразнаму чытанню. 5. Фарміраванне чытацкіх уменняў і першапачатковых літаратуразнаўчых уяўленняў у працэсе работы над зместам і формай літаратурнага твора. 6. Інтэлектуальнае, эстэтычнае, маральнае, патрыятычнае выхаванне і творчае развіццё вучняў. 7. Падрыхтоўка малодшых школьнікаў да актыўнай маўленчай і чытацкай дзейнасці на беларускай мове. Асаблівасці ўрокаў пазакласнага чытання: - Адрозніваюцца ад ўрокаў класнага чытання, таму что на іх вырашаюцца іншыя задачы. - Структура ўрокаў залежыць ад мэты заняткаў і ад матэрыялу, які складае змест урока. З аднаго боку – гэта свабодныя ўрокі, на якіх развіваецца чытацкі інтарэс вучняў, з другога боку – выконваюцца пэўныя праграмныя патрабаванні, фарміруюцца пэўныя ўменні і навыкі. Урокі пазакласснага чытання праводзяцца рэдка, таму трэба прадугледзіць іх паступовасць, паслядоўнасць, сістэматычнасць. Кожны ўрок –гэта творчасць настаўніка і вучняў. - На кожным уроку праводзіцца ўлік таго, што дзеці чыталі самастойна. Яны прыносяць свае кніжкі, перыёдыку (часопіс “Вясёлка”). - На кожным уроку ёсць элементы аналізу твора ў форме гутаркі або вольных выказванняў дзяцей. Выдзяляецца галоўная думка твора “Што вы можаце сказаць пра гэтую кнігу? Што вам спадабалася? ” - На такіх уроках дзеці часта чытаюць услых, праводзіцца чытанне па ролях, інсцэніраванне, чытанне на памяць. - Слоўнікавая работа. Не трэба тлумачыць усе незразумелыя словы, а толькі найбольш цяжкія, аналізуюцца найбольш яркія вобразы. Дзеці вучацца самастойна карыстацца рознымі слоўнікамі, спасылкамі, даведнікамі. - Пераказ. Вучні сцісла перадаюць сюжэт, расказваюць, што спадабалася. На ўроках пазакласнага чытання ствараюцца ўмовы для творчай работы вучняў: малюнкі, лепка, аплікацыя, водзывы. - Усе віды работ павінны адпавядаць важнейшай задачы – выхаванню чытацкай самастойнасці. - На ўроку пазакласнага чытання павінна быць самастойная работа. 4-5 выступленняў вучняў аб прачытанным, выступленні ацэначнага характару. На кожным уроку дзеці набываюць новыя ўменні: 1) падабраць звесткі аб пісьменніку; 2) зрабіць выстаўку; 3) арыентавацца у кнізе па загалоўку; 4) напісаць водзыў. - Гутарка. Праводзіцца на больш высокім узроўні, не дапускаецца дробязныя пытанні. Пытанні патрабуюць разгорнутых адказаў. Высвятляецца галоўная думка, сюжэт, прычына-выніковыя сувязі. - Элементы займальнасці (конкурсы, віктарыны, загадкі, прыказкі). - Рэкамендуюцца новыя кнігі: 1) дэманстрацыя; 2) чытанне ўрыўкаў з новых кніг; 3) дзеці расказваюць, якія кнігі яны чыталі самі.
|
|||
|