Хелпикс

Главная

Контакты

Случайная статья





Кантрольны тэст



па курсу “Беларуская мова (прафесійная лексіка)”

I. Запішыце нумары ўсіх правільных выказванняў:

Мова – гэта

1) найважнейшы сродак зносін паміж людзьмі

2) згуртаванне, аб’яднанне людзей

3) сістэма лексіка-граматычных сродкаў

4) шматузроўневая сістэма моўных знакаў

5) уласцівасць любой жывой істоты

ІІ. Складзіце 5 суадносных пар і запішыце

адпаведныя лічбы і літары (напр., 1-Б, 2-А, …):

1. Гукапераймальная тэорыя

2. Працоўная (сацыяльная) тэорыя

3. Тэорыя працоўных выкрыкаў

4. Выклічнікавая тэорыя

5. Тэорыя грамадскай дамоўленасці

А. Старажытная Грэцыя, эпікурэйцы

Б. Германія, Вялікабрытанія, канец ХІХ ст., Ф. Энгельс

В. Еўропа, XVII – ХVІІІ стст., Т. Гобс, Ж. -Ж. Русо

Г. Старажытная Грэцыя, стоікі

Д. Германія, ХІХ ст., Л. Нуарэ

 

IIІ. Запішыце нумар правільнага выказвання:

Намінатыўная функцыя мовы заключаецца ў

1) абмене думкамі, перадачы інфармацыі

2) атрыманні інфармацыі, ведаў

3) даванні назвы, наймення

4) уздзеянні на думкі і пачуцці чалавека

5) выражэнні пачуццяў, эмоцый чалавека

 

IV. Запішыце нумары ўсіх правільных выказванняў:

Беларуская мова належыць да

1) аўстраазіяцкай моўнай сям’і

2) семіта-хаміцкай моўнай сям’і

3) індаеўрапейскай моўнай сям’і

4) славянскай групы

5) балтыйскай групы

6) раманскай групы

7) заходнеславянскай падгрупы

8) усходнеславянскай падгрупы

9) паўднёваславянскай падгрупы

 

V. Складзіце суадносныя пары і запішыце адпаведныя літары і лічбы (напр., А-1, 2; Б-3, 4, 5; …):

  Падгрупа Мова Мова
А Заходне-славянская 1. Беларуская 2. Балгарская 7. Сербская 8. Славенская
Б Паўднёва-славянская 3. Кашубская 4. Македонская 9. Славацкая 10. Украінская
В Усходне-славянская 5. Польская 6. Руская 11. Харвацкая 12. Чэшская

VI. Запішыце нумары ўсіх правільных выказванняў:

У IІ тысячагоддзі да н. э. продкі славянаў карысталіся

1) царкоўнаславянскай мовай

2) агульнаславянскай мовай-асновай

3) праславянскай мовай

4) агульнаўсходнеславянскай мовай

5) індаеўрапейскай мовай-асновай

 

VII. Запішыце нумар правільнага выказвання:

Моўная норма ўласціва форме нацыянальнай мовы

1) дыялектнай

2) літаратурнай

3) афіцыйнай

4) інтэрнацыянальнай

5) сацыялектнай

 

VІІІ. Запішыце нумар правільнага выказвання:

Абмежаваны білінгвізм – гэта моўная з’ява, якая

1) прадстаўлена ў сельскай мясцовасці, дзе беларуская гаворка выступае як сродак зносін, а руская мова – як сродак перадачы і атрымання інфармацыі ў афіцыйных зносінах

2) назіраецца ў гарадах, жыхары якіх выкарыстоўваюць беларускую мову з элементамі рускай ці наадварот

3) абазначае свабоднае валоданне асобай абедзвюма мовамі: захаванне моўных нормаў і нязмешванне элементаў адной і другой моў

 

ІХ. Запішыце нумар правільнага выказвання:

Вызначце від інтэрферэнцыі ў выдзеленым слове.

У пакой забегла Вера, у нацыянальным убранні, з вянком штучных кветак на галаве (І. Шамякін). – В комнату забежала Вера, в национальном костюме, с венком штучных цветов на голове.

1) фанетычная

2) акцэнтная

3) лексічная

4) граматычная

5) сінтаксічная

 

Х. Запішыце нумар правільнага выказвання:

Напісанне падкрэсленага спалучэння ў прыметніку ўніверсітэцкі заснавана на

1) марфалагічным (фанематычным) прынцыпе правапісу

2) традыцыйным напісанні

3) дыферэнцаваным напісанні

4) фанетычным прынцыпе правапісу

 

ХI. Запішыце нумар правільнага выказвання:

Найменшая адзінка мовы, якая валодае сэнсам, свабодна ўзнаўляецца ў маўленні і выкарыстоўваецца для стварэння выказванняў, гэта

1) сказ

2) фанема (гук)

3) словазлучэнне

4) марфема (структурная частка слова)

5) лексема (cукупнасць усіх форм аднаго слова)

6) склад

7) звышфразавае адзінства (абзац, тэкст)

 

ХІI. Запішыце нумар правільнага адказу:

Назоўнік малако (польск. mleko, балг. мляко, рус. молоко)
па паходжанні з’яўляецца

1) уласнабеларускім

2) усходнеславянскім

3) агульнаславянскім

 

ХІІІ. Запішыце нумар правільнага адказу:

Беларускае слова замчышча (рус. место, где стоял или стоит замок) у адносінах да рускай мовы з’яўляецца лексемай

1) аказіянальнай

2) безэквівалентнай

3) інтэрнацыянальнай

 

ХІV. Запішыце нумары ўсіх правільных выказванняў:

Пасіўная лексіка – гэта

1) гістарызмы

2) архаізмы

3) агульнаўжывальныя словы

4) неалагізмы

5) аказіяналізмы

ХV. Вызначце і запішыце тып падкрэсленай устарэлай лексемы:

Позняй восенню ўздоўж Друці ішлі са спапялёнага, вынішчанага Друцка стары лірнік і хлопчык-павадыр (В. Іпатава).

(Лірнік – вандроўны музыка-спявак, які акампануе сабе на ліры. )

ХVI. Запішыце нумар правільнага выказвання:

Семантычныя неалагізмы – гэта

1) новыя словы, якія з’явіліся ў мове для абазначэння новых прадметаў, паняццяў

2) ужо вядомыя словы, у якіх узнікаюць новыя значэнні

 

XVIІ. Вызначце і запішыце тып падкрэсленага дыялектызма:

Падхо́ дзяць Ко́ ляды, гэ́ то ж свя́ то ве́ лько. У сачэ́ льнік пе́ рад Каля́ дамі куця́ по́ сная, а наза́ ўтро ўжо ве́ чарам ба́ бы, дзе́ ўкі, хло́ пцы зьбіра́ юцца гуля́ ць – у нас гэ́ то заве́ цца Цярэ́ шку жані́ ць. (в. Валеўка, Навагрудскі р-н, Гродзенская вобл. )

1) лексічны дыялектызм

2) фанетычны дыялектызм

3) граматычны дыялектызм

4) семантычны дыялектызм

 

XVIІІ. Запішыце нумар правільнага выказвання:

Жаргон – гэта

1) разнавіднасць маўлення (пераважна вуснага) асобнай сацыяльнай групы, якая аб’ядноўвае людзей па прафесіі, стану ў грамадстве, інтарэсах, узросту

2) асобая, як правіла, таемная мова абмежаваных сацыяльных груп, якая выконвае прафесійную функцыю

XIХ. Запішыце нумар той спецыфічнай рысы тэрмінаў, якой адпавядае дадзенае апісанне:

Тэрміны – нейтральныя лексемы: ацэначныя, памяншальна-ласкальныя суфіксы, якія часам выкарыстоўваюцца пры іх утварэнні, не надаюць ім ніякіх дадатковых адценняў.

1) імкненне да монасемічнасці (адназначнасці)

2) адсутнасць канатацыі

3) сістэмнасць

4) дэфінітыўнасць

 

XХ. Запішыце нумары тых выказванняў, якія адносяцца да тэрмінаў і адрозніваюць тэрміны ад прафесіяналізмаў:

1) утвараюцца значна раней і стыхійна

2) утвараюцца пазней і свядома, мэтанакіравана

3) з’яўляюцца афіцыйна ўзаконенымі назвамі паняццяў

4) з’яўляюцца паўафіцыйнымі назвамі паняццяў

5) валодаюць экспрэсіўнасцю

6) не валодаюць экспрэсіўнасцю

7) выкарыстоўваюцца ў пісьмовай і вуснай формах

8) выкарыстоўваюцца ў вуснай форме

9) маюць агульна- і інтэрнацыянальны характар

10) маюць вузкі, лакальны характар

11) займаюць цэнтральнае, зыходнае становішча

12) з’яўляюцца другаснымі сінонімамі ў адносінах да эквівалентных ім па значэнню афіцыйных слоў

 

XХI. Запішыце нумары тых пар сінонімаў, прычына ўзнікнення якіх – стыхійнасць моўных кантактаў:

1) ступень – стадыя

2) сацыяльны пакет – сацпакет

3) адаптацыя – прыстасаванне

4) стабільнасць – устойлівасць

5) медыцынская падрыхтоўка – медпадрыхтоўка

 

XХІІ. Запішыце нумары тых пар слоў-тэрмінаў, якія з’яўляюцца лексічнымі антонімамі:

1) тэрор – антытэрор

2) прыватны – грамадскі

3) сімпатыя – антыпатыя

4) інтэграцыя – дэзінтэграцыя

5) апатыя – энтузіязм

 

ХХІІІ. Запішыце нумар cпосаба, якім утворана выдзеленае тэрміналагічнае словазлучэнне:

Сацыяльныя тэхналогіі– сукупнасць метадаў уздзеяння, што выкарыстоўваюцца сацыяльнымі службамі, прадпрыемствамі сацыяльнага абслугоўвання і сацыяльнымі работнікамі для дасягнення мэтаў, якія былі пастаўлены падчас правядзення сацыяльнай работы.

1) суфіксальны спосаб

2) прэфіксальны спосаб

3) прэфіксальна-суфіксальны спосаб

4) бяссуфіксны спосаб

5) спосаб аснова- і словаскладання

6) аббрэвіятурны спосаб

7) сінтаксічны спосаб

8) семантычны спосаб (тэрміналагізацыя)

 

ХХІV. Адзначце нумары ўсіх тэрмінаў, якія ўтварыліся семантычным спосабам (шляхам тэрміналагізацыі):

1) СНІД (сіндром набытага імунадэфіцыту)

2) рэгіянальныя (сацыяльныя тэхналогіі)

3) асяроддзе (сацыяльнае)

4) мадэляванне (сацыяльнай работы)

5) адносіны (сацыяльныя)

 

ХХV. Запішыце тэкст па-беларуску:

Социальная среда – это окружающий человека социальный мир, который включает в себя как общественные (материальные и духовные) условия жизни, общественные отношения, так и те социальные группы, в которые индивид включен, которые его окружают и с которыми он взаимодействует. Социальная среда, с одной стороны, является результатом социального взаимодействия, а с другой, определяет его характер и направленность, формируя различных социальных субъектов, социализируя их.

В структуру социальной среды принято включать: социальных субъектов (индивидов, социальные группы, общности и пр. ); социальные отношения; общественные условия жизни людей; социальные действия людей.

Социальная среда состоит из социальной макросреды и социальной микросреды. Макросреда – экономическая, социальная, политическая и духовная система условий общественной жизнедеятельности, общественных отношений, формирующих и определяющихся функционирующей структурой общества в целом. Макросреда по отношению к отдельным социальным субъектам – индивидам, социальным группам, общностям – это общество в целом, во всем много-образии его проявлений. Микросреда – это непо-средственное социальное окружение человека – семья, неформальная группа, трудовой, учебный коллектив, а также условия их жизни, социальные отношения, сложившиеся в этих социальных общностях и порожда-емые социальными действиями людей, входящих в них.

Для успешной организации социальной работы необходимы конкретные знания об особенностях той социальной среды, в которой эта работа осуществляется.

 

(По С. В. Лапиной)



  

© helpiks.su При использовании или копировании материалов прямая ссылка на сайт обязательна.